абта́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -а́е; зак.

Вызваліцца зверху ці па краях ад снегу, лёду пры яго раставанні́; растаць зверху, з краёў; зменшыцца ў выніку раставання.

Шыбы абталі.

Ільдзіна абтала.

|| незак. абтава́ць, -тае́.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўзве́рх.

1. прысл. Вышэй за паверхню чаго-н., над кім-, чым-н.

Глядзець п.

2. прыназ. з Р. Ужыв. з назвамі месца або прадмета, над паверхняй якіх што-н. размяшчаецца, адбываецца, рухаецца.

Вада ішла п. лёду.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цэ́льсій, ‑я, м.

Тэрмометр са стоградуснай шкалой ад пункта раставання лёду да пункта кіпення вады. 40° па Цэльсію.

[Ад імені вынаходніка, шведскага фізіка 18 ст.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўзве́рх предлог с род. пове́рх;

вада ішла п. лёду — вода́ шла пове́рх льда

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аддзяўбці́, -дзяўбу́, -дзяўбе́ш, -дзяўбе́; -дзяўбём, -дзеўбяце́, -дзяўбу́ць; -дзёўб, -дзяўбла́, -ло́; -дзяўбі́; -дзяўба́ны; зак., што.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Дзеўбучы, аддзяліць дзюбай (пра птушак).

2. Аддзяліць дзяўбаннем.

А. кавалак лёду.

|| незак. аддзёўбваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уме́рзнуць, -ну, -неш, -не; умёрз, уме́рзла; -ні; зак.

1. у што. Пад уздзеяннем марозу шчыльна замацавацца ўнутры лёду, мёрзлай зямлі.

Бочка ўмерзла ў лёд.

2. Зацвярдзець ад марозу на значную глыбіню.

Зямля моцна ўмерзла.

|| незак. умярза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

КРЫГАХО́Д,

рух крыг і ледзяных палёў на рэках, азёрах і вадасховішчах пад уплывам цячэння або ветру. Адбываецца вясной і восенню, зрэдку зімой пры моцных і працяглых адлігах. Пры веснавым К. рухаюцца льдзіны, якія ўтварыліся ў выніку разбурэння ледзянога покрыва, пры асеннім — ільдзіны, што сфарміраваліся пры змярзанні ледзянога сала, шарашу, кавалкаў лёду, якія адрываюцца ад заберагаў. К. нярэдка суправаджаецца заторамі лёду. Гушчыня К. на рэках ацэньваецца ў 10-бальнай сістэме, на азёрах — у 3-бальнай.

т. 8, с. 501

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРЫЯГЕНЕ́З (ад крыя... + ...генез),

крыягенныя працэсы, сукупнасць фіз., хім., біяхім. і інш. працэсаў, якія адбываюцца ў межах крыясферы і суправаджаюцца ўтварэннем лёду.

т. 8, с. 530

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАЛАЛЁД,

слой шчыльнага лёду, які намярзае на паверхні зямлі і прадметаў з пераахалоджаных кропляў дажджу, туману або імжы. Утвараецца пераважна з наветранага боку пры т-рах паветра ад 0 да -3 °C, зрэдку да -16 °C. Пры галалёдзе можа ўтварацца скарынка лёду таўшчынёй некалькі сантыметраў, што з’яўляецца прычынай траўматызму і трансп. аварый, пашкоджанняў дрэў і азімых пасеваў, абрыву правадоў электраперадач і тэлеф. сувязі. Галалёд — від абледзянення, асабліва небяспечнага для самалётаў. На тэр. Беларусі галалёд бывае ў сярэднім 7—19 сут за год.

т. 4, с. 449

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

аддзяўбці́, ‑бу, ‑беш, ‑бе; ‑дзяўбём, ‑дзеўбяце; зак., што.

1. Аддзяліць, адкусіць дзюбай; здзяўбці (аб птушках).

2. Аддзяліць дзяўбаннем. Аддзяўбці кавалак лёду.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)