пасмі́хвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Тое, што і пасмейвацца. [Віктар] абапёрся плячамі аб плоцік агарода, лузаў гарбузікі і пасміхваўся. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пахры́пнуць, ‑не; ‑нем, ‑неце, ‑нуць; зак.

Разм. Ахрыпнуць — пра ўсіх, многіх. [Стары] сагнуўся і асунуўся. Дзеці ад крыку пахрыплі. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сарамлі́васць, ‑і, ж.

Уласцівасць сарамлівага; нясмеласць. Танцаваў.. [Дабрамыслаў] надзвычай лёгка, і сарамлівасць яго пакінула, ён нават, здаецца, крышачку падпяваў. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гультаі́на, ‑ы, ж.

Разм. груб. Гультай, лодар. — Аляксандар яшчэ не прыходзіў? Вот гультаіна! Гэта ж каб спаць да сонца! Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

калю́жына, ‑ы, ж.

Тое, што і калюга. Хлопец бег пасярод дарогі босы, прабіваючы пяткамі ў калюжынах белы сухі лядок. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нагаві́цы, ‑аў; адз. няма.

Разм. Штаны. Апрануты быў [Шэмет] у шэры даматканы курцік, перацягнуты путам, і зрэбныя, да калень.. нагавіцы. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

на́дзелень, прысл.

Абл. Не зусім, не поўнасцю (выспець, дайсці да гатоўнасці). Журавінка падпільнаваў пару. [Жыта] яшчэ надзелень было — паслаў жняярку. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насо́хлы, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. незал. пр. ад насохнуць.

2. Які добра высах, сухі. Насохлая салома схапілася ў момант [агнём]. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няўры́мслівасць, ‑і, ж.

Уласцівасць няўрымслівага. О-о-о, непедагогі не ведаюць, што такое няўрымслівасць маладога настаўніка перад навучальным годам! Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папрыбяга́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

Прыбегчы — пра ўсіх, многіх. [Параска:] — У печы выпалю, каб цяплей было. Заўтра дзеці папрыбягаюць. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)