mend

[mend]

1.

v.t.

1) ла́піць, ла́таць о́пратку і гд), цырава́ць (панчо́хі); пра́віць, ла́дзіць, рамантава́ць

to mend clothes — ла́таць во́пратку

to mend a road — рамантава́ць даро́гу

2) папраўля́ць, паляпша́ць, выпраўля́ць

to mend one’s manners — папра́віць свае́ мане́ры

to mend an error — вы́правіць памы́лку

3) to mend a fire by adding fuel — папра́віць аго́нь падкі́нуўшы па́ліва

4) to mend matters — нала́дзіць спра́вы

2.

v.i.

1) паляпша́цца

2) ачу́ньваць, папраўля́цца

3.

n.

1) зала́таная, зацырава́ная дзі́рка; зама́заная раско́ліна

2) пале́пшаньне n. (здаро́ўя, спра́ваў)

to be on the mend — папраўля́цца, устава́ць на но́гі, вярта́цца да здаро́ўя

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

vamp

I [væmp]

1.

n.

1) пе́рад -а m., саю́зка f. (у абу́тку)

2) ла́тка f. (на во́пратцы)

3) Mus. імправізава́ны акампанемэ́нт

2.

v.t.

1) прышыва́ць перады́ (да абу́тку)

2) ла́таць

3) імправізава́ць акампаніямэ́нт

- vamp up

II [væmp]

1.

n., Sl.

спаку́сьніца f.

2.

v.t.

спакуша́ць з мэ́тай вы́карыстаць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

patch

[pætʃ]

1.

n.

1) ла́та, ла́тка f., ла́пік -а m. (на адзе́ньні, абу́тку)

2) пля́стыр (на ра́нцы), павя́зка f.

eye patch — павя́зка на во́ка

3) му́шка f. (на жано́чым тва́ры)

4) пля́ма f.

5) ла́пік зямлі́

a garden patch — зямля́ пад гаро́д

2.

v.

1) ла́таць (падра́нае)

2) to patch up

а) зала́дзіць сва́рку

б) зала́таць, зрабі́ць на ху́ткую руку́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Ла́паць1 ’хапаць, мацаць рукамі’, ’лавіць’ (ТСБМ, Нас., Сцяшк., Бяльк., Мат. Гом., Жд. 1, Бес., Сл. паўн.-зах.; малар., Бел. хр. дыял.), ’кранаць’ (уздз., Жд. 2), лапа́ць ’аграбаць пчаліны рой’ (трак., Сл. паўн.-зах.). Укр. ла́пати, рус. лапать, польск. łapać, н.-луж. łapaś, в.-луж. łapać, чэш. lapati, lapat, славац. lapať, славен. lápati, макед. lapam (muvi), балг. ла́пам. Прасл. lapati — ітэратыў ад прасл. lapiti ’хапаць, схапіць, злавіць’, якое мае рухапераймальны пачатак — ад lap! (Бернекер, 690; Махэк₂, 320; Слаўскі, 4, 468, 473–474; Фасмер, 2, 459; Голуб-Копечны, 199; Брукнер, 306–307). Улашын (WuS, 2, 200) указвае на магчымасць утварэння ад лапа (гл.), што Бернекер (1, 690) аспрэчвае. Аб магчымасці больш позніх уплываў на пэўных моўных тэрыторыях гл. Дзендзялеўскі, Укр.-зах.-слов. парал., 32 і 83. Сюды ж лапа́нне ’хапанне, хватанне’, лапаніна ’хапанне з розных бакоў’, лапа́ны ’набыты несправядліва, хабарам’, лапаны́ ’хабар’, лапа́ная ’гульня ў карты’ (Нас.).

Ла́паць2, ла́пыць ’абутак з лыка’ (Шат., Яруш., Бяльк., ТСБМ, Сл. паўн.-зах.), ла́пці (мн. л.) (Тарн., Сцяшк.; палес., КЭС), ла́пець (Янк. II), лапате́нь ’тс’ (Растарг.), ла́паць ’адсталы, некультурны чалавек’ (ТС), лапціва́ты ’тоўсты, агазны, падобны на лапаць чалавек’ (КЭС, лаг.), ’пляскаты, з шырокім пляскатым тварам’ (віл., Сл. паўн.-зах.), лапцікі ’вінная ягада’ (глус., КЭС), лапцікі ’абутак, плецены кручком з нітак’ (баранав., Сл. паўн.-зах.). Укр. лапоть ’лапаць’, ’акравак’, ’закаўраш’, рус. лапоть, лапти, лапотики, лапотки ’лапці’. Польск. łapeć, łapcie ’тс’ запазычана з бел. (Слаўскі, 4, 473), як і ўкр. лапоць (Грынчанка, 2, 344), чэш. lápte < рус. лапти (Махэк₂, 320) — усх.-слав. лексема, якая ўзнікла ў выніку семантычнага пераносу прасл. lapъtь ’кавалачак, акравак, палоска якога-небудзь матэрыялу’ < lapъ, да якога адносіцца і бел. лапік (гл.). Параўн. рус. лапоток ’акравак’, арханг. лапочиха ’тканая дарожка з нашытымі акраўкамі матэрыі’, а таксама серб.-харв. лапа̏т, ла̀пат ’кавалак, ануча’, ’кавалак зямлі, поле’, làpatak, ла̀паце ’унутранасці жывёлы’, лапчи̏на ’прымітыўныя боты’, балг. лапчини, лапчуни ’сялянскія дамашнія чуні з воўны’, лаптище ’вялікая чаравікі’, літ. lãpatas ’латка’, ’ануча’, lõpas, лат. laps ’лапік’, алб. lʼapë ’акравак, латка’, літ. lópyti, лат. lâpîtлатаць’, літ. lopùtė ’чуні з грубых нітак’, ст.-грэч. λώπη ’адзенне’, λοπός ’кара, лушпінне’ (Міклашыч, 160; Бернекер, 1, 691; Брукнер, 307; Младэнаў, 270; Скок, 2, 270). Буга (Rinkt., 1, 313), Фрэнкель (385–386), Вахрас (Наим., 121–124), Фасмер (2, 459) дапускаюць генетычную сувязь лексемы lapъtь з lapa, як і nogъtь з noga. Лаўчутэ (145) выводзіць лексему лапаць з нейкага літ. слова, якое генетычна звязана з літ. lõpytiлатаць’. Сюды ж ашм. лапцю́х ’лапатнік’, ’апушчаны, занядбалы чалавек’, лід. лапцёўка ’матэрыял, якім падшывалі лапці’ (Сл. паўн.-зах.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

repair

[rɪˈper]

1.

v.t.

1) пра́віць, папраўля́ць

He repairs shoes — Ён пра́віць чараві́кі; ла́таць, ла́піць о́пратку)

2) рамантава́ць (дом)

3) нала́джваць, кампэнсава́ць

How can I repair the harm done? — Як магу́ я напра́віць учы́неную шко́ду?

2.

n.

1) ла́джаньне, папраўля́ньне n.; рамо́нт -у m.

2) спра́ўны або́ прыда́тны для карыста́ньня стан

to keep the roads in repair — трыма́ць даро́гі ў до́брым ста́не

3) The house was in bad repair — Дом быў у запу́шчаным ста́не

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

piece

[pi:s]

1.

n.

1) кава́лак, кава́лачак -ка m.

The cup broke in pieces — Ку́бак пабі́ўся на кава́лкі

a piece of land (of bread) — кава́лак зямлі́ (хле́ба).

2) прадме́т -а m., шту́ка f.

This set of china has 24 pieces — Гэ́ты набо́р по́суду ма́е два́ццаць чаты́ры прадме́ты

3) манэ́та f.

4) п’е́са f.; твор -у m.

a piece of music — музы́чны твор

a piece of art — маста́цкі твор

5) пры́клад -у m.

a piece of impudence — пры́клад наха́бства

2.

v.

1) ла́таць, пра́віць; дато́чваць

2) злуча́ць у адно́ цэ́лае; зьбіра́ць з кава́лкаў

- go to pieces

- speak one’s piece

- piece of one’s mind

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

fix

[fɪks]

1.

fixed or fixt, – v.t.

1) замацо́ўваць (і ў па́мяці), мо́цна ўмацо́ўваць, убіва́ць (у зямлю́ кол)

2) пастанаўля́ць, прызнача́ць (цану́, да́ту)

3) прыця́гваць (ува́гу, по́зірк), затры́мваць, спыня́ць (ува́гу, по́зірк), утаро́пваць, утаро́пвацца

4) фіксава́ць; замацо́ўваць (апрацо́ўваць замацава́льнікамі фа́рбу, зды́мак)

5) ла́дзіць (чараві́кі); ла́таць, ла́піць о́пратку); цырава́ць (панчо́хі); рамантава́ць (машы́ну, ха́ту); напраўля́ць папсава́нае

6) informal пара́дкаваць, прычэ́сваць (валасы́), папраўля́ць фрызу́ру

7) informal рабі́ць несумле́нную камбіна́цыю

to fix a jury — падкупі́ць прыся́жных

8) informal по́мсьціць; кара́ць

9) Chem. згушча́ць; зьвя́зваць

10) рыхтава́ць; гатава́ць, гатава́ць, вары́ць (е́жу, по́лудзень)

2.

n.

1) цяжко́е, безвыхо́днае або́ дзі́ўнае стано́вішча

2) вызначэ́ньне месцазнахо́джаньня (самалёта, вадапла́ва)

3) Sl.

а) ха́бар, по́дкуп -у m.

б) до́за нарко́тыкаў

- fix upon

- fix up

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

кла́сці, кладу́, кладзе́ш, кладзе́; кладзём, кладзяце́; пр. клаў, кла́ла; незак., каго-што.

1. Надаваць каму‑, чаму‑н. ляжачае становішча, змяшчаць куды‑н. у такім становішчы. Класці дзіця на ложак. Класці мяшкі на воз. // Валіць на зямлю саперніка пры дужанні. Ніхто з нас не браўся з Грышкам дужацца — ён кожнага клаў на зямлю адным махам. Капыловіч. // Укладваць, размяшчаць (для сну, адпачынку). — Давай, Мікалаеўна, кладзі хлопчыкаў спаць, — сказаў Ігнат жонцы. Кавалёў. // перан. Разм. Забіваць, нішчыць. Вінтовачныя кулі кладуць .. [немцаў] усіх на месцы. Чорны. Тыфус кладзе людзей. Крапіва.

2. Змяшчаць, засоўваць куды‑н. Класці грошы ў кашалёк. Класці рукі ў кішэнь. □ Ніна хадзіла па пакоі, нешта брала, нешта клала ў чамадан. Шыцік. // Змяшчаць на захоўванне, рабіць уклад (у банк, ашчадную касу і пад.). Класці грошы ў ашчадную касу. // Адпраўляць, змяшчаць (у клініку, шпіталь і пад.). Класці хворага ў бальніцу.

3. Наносіць зверху слой чаго‑н. У яго руках вельмі доўгі пэндзаль. Ён набірае на яго фарбу і смелымі мазкамі кладзе на палатно. Асіпенка. // Накладваць зверху, прыкладваць да якой‑н. часткі цела з лячэбнымі мэтамі. Класці павязку. Класці кампрэс.

4. Рабіць знак, метку, пакідаць адбітак чаго‑н. Класці штэмпель. □ На акно пляціце магу, Каб не клаў мароз сляды. Колас. // перан. Уздзейнічаць, рабіць вялікі ўплыў; пакідаць след. Старэем мы. Свой след кладзе няшчадны час То попелам валос, то ценем пад вачамі. Звонак.

5. Раскладваць, распальваць (пра агонь). Вартавыя клалі цэлую ноч агонь і гаварылі. Чорны.

6. Накладваць (страву, корм). Класці кашу на талерку. Класці трусам траву. // Прыбаўляць, падмешваць. Класці масла ў кашу.

7. Узводзіць, будаваць. Класці печ. □ Каб шчаслівай і багатай стала наша старана, Клалі сцены новай хаты — Бервяно да бервяна! А. Александровіч. // Рабіць, пракладваць, укладваць. Класці грэблю. Класці падлогу. Класці масты. // Складваць што‑н. пэўным чынам у адно месца. Класці сена ў копы. // Складваць, укладаць (стог, воз і пад.). Гучалі галасы жанок і дзяўчат, якія сушылі сена і клалі стагі. С. Александровіч. // перан. Ствараць умовы для дасягнення якой‑н. мэты, чаго‑н. Хто тварэц жыцця людскога, Волі, шчасця, пекнаты? Хто кладзе к жыццю дарогу? Ведай, моладзь, гэта — ты! Чарот.

8. Адкладваць (яйцы) для захавання патомства (пра насякомых).

9. перан. Аддаваць, траціць. Дарма класці сілы. □ Каб ведаць, колькі працы павінен быў тут класці чалавек, трэба самому ўбачыць гэтую дзялянку. Чорны.

10. Разм. Назначаць цану. — За вашу працу я кладу вам сем долараў у тыдзень. Васілевіч.

11. З некаторымі назоўнікамі ўтварае спалучэнні, якія абазначаюць: утвараць дзеянне, адпаведнае значэнню назоўніка. Класці лату (латаць). Класці пачатак (пачынаць). Класці гной (угнойваць). Класці канец (канчаць).

•••

Класці галаву — гінуць, паміраць; ахвяроўваць сабой.

Класці галаву на калодку — ручацца жыццём за каго‑, што‑н.

Класці зубы на паліцу — галадаць, жыць у нястачы.

Класці на абедзве лапаткі — а) пры дужанні валіць саперніка на спіну; б) перамагаць у якой‑н. справе, спрэчцы і пад.

Класці на музыку (на ноты) — пісаць музыку на словы.

Класці пад сукно — адкладваць рашэнне якой‑н. справы, пакідаць без увагі, не даваць ходу чаму‑н.

Класці (сабе) у кішэню — прысвойваць чужыя грошы.

Пальца ў рот не кладзі каму — пра таго, хто можа пастаяць за сябе, з якім трэба весці сябе асцярожна.

Хоць ты да раны (у вуха) кладзі — пра пакорнага, мяккахарактарнага чалавека.

Хоць у дамавіну (труну) кладзі — пра худога, хваравітага на выгляд чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)