латышскі паэт. У 1887—92 вучыўся ў Дэрпцкім (Тартускім) ун-це (памёр у час выпускных экзаменаў). Адзін з найб. папулярных паэтаў у асяроддзі па-рэвалюцыйнаму настроенай інтэлігенцыі і рабочых Латвіі 1890-х гадоў. У паэзіі Вейдэнбаўма — крытыка бурж. маралі і рэлігіі, рэакц. тэндэнцый лат. л-ры, думкі пра хуткацечны час і несправядлівасці жыцця, услаўленне дружбы, хараства прыроды. Вершы Вейдэнбаўма распаўсюджваліся ў рукапісах. У 1908 пісьменнік Э.Трэйман-Зваргуліс выдаў зборнік яго твораў, за што быў зняволены ў турму. Пісаў нарысы па пытаннях палітэканоміі, права, па механіцы. Перакладаў на лат. мову творы Гарацыя, Ф.Шылера.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЛА́ЧПЛЕСІС»,
латышскі гераічны эпас. Складзены ў 1888 А.Пумпурам на аснове лат. фальклору (казак, паданняў) і сярэдневяковых хронік. Вытрыманы ў асн. памеры лат.нар. песень (харэй у спалучэнні з дактылем). Персанаж чарадзейных казак Лачплесіс (Той, хто раздзірае мядзведзя) ператвораны Пумпурам у эпічнага волата, нац. героя, правадыра народа ў барацьбе супраць ням. рыцараў. У «Л.» выкарыстаны традыц. эпічныя сюжэты: першы подзвіг героя, гераічныя вандраванні (на зачараваны востраў), жаніцьба на дзеве — памочніцы волата Лаймдата, барацьба з ведзьмаком Кангарам і інш. Лачплесіс перамагае ў паядынку Цёмнага рыцара, але гіне сам; народ чакае вяртання героя і канчатковага вызвалення ад занявольнікаў. На аснове «Л.» ўзнік другасны фальклор (паданні).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
браня́, ‑і, ж.
1. У старадаўнасці — засцерагальнае металічнае адзенне воіна — панцыр, латы, кальчуга. Без лат, у лагах і брані Чые, чые тут ногі не хадзілі!Астрэйка.
2. Стальная абшыўка танка, баявога карабля, бронецягніка. Снарад, відаць, прабіў браню, бо танк узарваўся.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЛІФЛЯ́НДЫЯ (ням. Livland краіна ліваў),
1) нямецкая назва Лівоніі ў 13—16 ст. 2) Афіцыйная назва тэр.Паўн. Латвіі і Паўд. Эстоніі (лат. Відземе, эст. Ліівімаа) у 17 — пач. 20 ст. ў складзе Швецыі (1629—1721, правінцыя) і Расіі (1721—1917, Ліфляндская губ.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЦЫЯНА́ЛЬНЫ СЕЛЬСАВЕ́Т,
нізавы орган мясцовай дзярж. улады ў СССР у 1920—30-я г., ніжэйшая форма аўтаноміі. Ствараліся ў пунктах, населеных нац. меншасцямі. У БССР у той перыяд існавалі польскія, рус., укр., лат., літ., ням. сельсаветы, а таксама яўр.нац. местачковыя Саветы (разнавіднасць Н.с.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дыза́жыо
(іт. disaggio)
адхіленне ў бок зніжэння рыначнага курсу грашовых знакаў, вэксаляў і іншых каштоўных папер ад іх намінальнай вартасці (параўн.ажыо, лат 1).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
МЕ́ЛНГАЙЛІС ((Melngailis) Эміліс) (15.2.1874, Ігатэ, каля г. Рыга — 20.12.1954),
латышскі кампазітар, муз. фалькларыст. Нар.арт. Латвіі (1945). Вучыўся ў Дрэздэнскай кансерваторыі (1896—97). Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю (1901, клас М.Рымскага-Корсакава). У 1901—06 муз. крытык газ. «St.-Petersburger Zeitung» («Санкт-Пецярбургская газета»). У 1906—18 выкладаў у Ташкенце. У 1911—13 адначасова адзін з арганізатараў і гал. дырыжор Дзён песні ў Рызе. З 1920 жыў у Рызе. Адзін з арганізатараў і гал. дырыжор Лат. пеўчых свят (1926—38). З 1944 праф.Латв. кансерваторыі. У 1944—48 старшыня Саюза кампазітараў Латвіі. Майстар хар. песні. У апрацоўках лат.нар. песень стварыў самабытны хар. стыль, узбагачаны сродкамі сучаснай поліфаніі. Сабраў і апублікаваў каля 4,5 тыс.нар. мелодый (зб-кі «Матэрыялы латышскага музычнага фальклору», т. 1—3, 1951—53; «Латышскія танцы», 1949). Аўтар балета «Мая» («Ружа Турайды», 1926), сімф. паэм, інстр. твораў, хароў, рамансаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ЗЕНТАЛ, Розенталс (Rozentāls) Яніс (18.3.1866, хутар Бебры, цяпер Салдускі р-н, Латвія — 26.12.1916), латышскі жывапісец. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1888—94) у У.Макоўскага. У 1901—15 працаваў у Латвіі, у 1906—13 выкладаў у Рыжскай гар.маст. школе. У творах, блізкіх да работ позніх перасоўнікаў, спалучэнне праўдзівасці адлюстравання працы і побыту лат. народа і жывапіснай прыгажосці натуры: «Пасля абедні» (1894), «З могілак» (1895), «Песня пастушкі» (1898), «Даліна ракі Персе», «Сакавіцкае сонейка» (абедзве 1902), «З працы» (1903), «Вясна ў Курземе» (1907) і інш. Рысы сімвалізму, экспрэсіўнасць колеру і мазка ўласцівы творам на тэмы нар.лат. фальклору, скандынаўскіх саг, біблейскіх сюжэтаў («Сага», «Спакуса» «Чэрці», «Лодка смерці», «Прарок», «Кашмар», «Чорная змяя муку малола»). Стварыў шэраг партрэтаў сваіх сучаснікаў («П.Федэр», «Дама ў белым», «Партрэт М.С.», абодва 1902; «М.Вігнер-Грынберг», 1916), аўтапартрэт (1900).
Л.Ф.Салавей.
Я.Розентал. Партрэт спявачкі М Вігнер-Грынберг. 1916.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІЕ́ДРЭ ((Niedre) Яніс) (24.5.1909, г. Ціхвін Ленінградскай вобл. — 8.12.1987),
латышскі пісьменнік, літ.-знавец. Засл. дз. культуры Латвіі (1959). Канд.філал.н. (1948). Вучыўся ў Латв. ун-це (1928—30), Рыжскім камерцыйным ін-це (1931—33). Друкаваўся з 1927. Першыя раманы «Вікінгі» (1931), «Віхура над Даўгавай» (1932) аб мінулым лат. народа. У кн. апавяданняў «Ератык у Латгаліі» (1932), «У камерах пяці карпусоў» (1941), «33 апавяданні» (1959), гіст.-біягр. трылогіях «Сяло Пушканы» (1947—61), «Ветэран» (1968—72, Дзярж. прэмія Латвіі 1972), гіст. раманах «Веснавыя воды» (1959), «За акном расце дзядоўнік» (1966), «Я быў, я ёсць, я буду» (1972), «У тую раніцу на золку» (1975), «І вятры гуляюць на папялішчы...», «Не кожнаму давяраюць самае цяжкае» (абодва 1978) і інш. трагічныя і драм. старонкі жыцця і барацьбы лат. народа за незалежнасць, праблемы міру і вайны, узаемасувязь чалавека і прыроды, экалогіі і маралі. Аўтар навук. даследаванняў «Латышскі фальклор» (1948), «Латышская літаратура» (т. 1—2, 1952—53), кн. мемуараў «Дзень за днём» (1965). Быў знаёмы з Я.Купалам, П.Броўкам, М.Лыньковым. На бел. мову асобныя творы Н. пераклалі У. і А.Васілевічы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кро́ква, ‑ы, ж.
Два брусы, верхнімі канцамі злучэння пад вуглом, а ніжнімі прымацаваныя да бэлек або да верхняга вянца падоўжных сцен. //толькімн. (кро́квы, ‑аў) Аснова для страхі, утвораная з раду злучаных такім чынам брусоў. [Зруб] пакрыўся сеткай крокваў і лат.Брыль.Калгасныя цесляры паспелі паставіць толькі зруб і кроквы ды пакласці столь над адным пакоем.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)