Лаўж ’куча галля’ (ігн., Сл. паўн.-зах.), лаўжо ’тс’ (Мат. Гом.). З літ. laužas ’агонь, касцёр’, ’лом’, ’куча галля’. Сюды ж ігн. лаўж ’куча нямытых рэчаў’. Параўн. лоўж, лобжа, ломжа, а таксама лат. lauza ’куча’, ’ламачча, павал’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

касцёр, ‑стра, м.

1. Агонь, распалены з кучы галля, дроў або ламачча; вогнішча. Раскласці касцёр. Партызанскія кастры. □ Нацягалі сухіх шыпулек, ламачча, і скора ўспыхнуў вялізны касцёр. Чарнышэвіч. Садзяцца хлопцы ў шчыльны круг Каля рыбацкага кастра. Смагаровіч.

2. Складзеныя ў пэўным парадку дровы або іншы лясны матэрыял. Дровы складзены ў касцёр, Косцік вешае пілу ў падпаветцы на цвік. Васілевіч. // Абл. Стос, горка. Паміж двух лаў пад абразамі Туліўся стол з двума кастрамі Аладак грэцкіх, як пампушак. Колас.

3. Мацаванне са стоек, складзеных гарызантальна адна на адну ў выглядзе трохвугольных або квадратных калон, якія падпіраюць столь горнай распрацоўкі.

•••

Піянерскі касцёр — урачысты сход піянераў каля кастра.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лам’ё, ломʼе́ ’дробнае галлё, сукі, хлуд, ламачча’, ’абломкі дрэва, драўніны’, ’лом, пабітыя, паламаныя рэчы’ (Сцяшк., Юрч. Фраз. 3, Шат., ТСБМ, ТС). Зборнае да лом (гл.). Прасл. lom‑ьje. Cюды ж перан. зборн. ламʼё ’гультаі, лежабокі’ (Юрч. Фраз. 3).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паперано́сіць, ‑ношу, ‑носіш, ‑носіць; зак., каго-што.

Перанесці ўсё, многае або ўсіх, многіх. — Мікола, ідзі ды паперанось тыя мяхі ў сенцы, — сказаў як загадаў Надзя. Сабаленка. Чаратун павёў лодку вадою на паўночны бок, да большых кустоў.. Папераносіў да будана ламачча, разаслаў у будцы ватоўку. Місько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сплаў

1. Багністае, зыбкае балота (Палессе Талст.).

2. Смецце, ламачча на беразе ракі пасля разводдзя (Рэч.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

галлё, ‑я, н., зб.

Дробнае сучча, галіны. У ззянні песцяцца бярозы, Галлё спусціўшы да зямлі. Колас. Верхавіны .. дрэў былі такія пышныя, што спляталіся галлём угары і ўтваралі цяністы зялёны тунель. Чарнышэвіч. // Сухія абламаныя галіны дрэў, кустоў; хвораст, ламачча. Паабапал дарогі .. ляжала вялікае ляда, заваленае сухім галлём. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падпа́л, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. падпаліць (у 1, 2 знач.).

2. Смалякі, трэскі, ламачча і пад., якія служаць для распальвання. Даніла працаваў блізка ля балаціны і, калі ехаў пад вечар дадому, укінуў у воз пару пнёў — жонка паказала, каб прывёз на падпал смалякоў. Капыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жага́ры ’трэскі’ (Сцяшк. МГ), ’тонкія сухія галінкі’ (Зданюкевіч, Лапатаўшчызна), жагу́ры, жагя́ры ’тонкае сучча, лом; трэскі’ (Сл. паўн.-зах.). Польск. żagary. З літ. žãgaras ’галлё, ламачча’, лат. žagari ’тс’ (< літ.). Цыхун, Лекс. балтызмы, 52; Фрэнкель, 1284; Лаўчутэ, Сл. балт., 45 (дзе іншая літ-ра).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лабо́ддзя ’буйныя сцяблы раслін’ (З нар. сл.). Гродз. лабудзеламачча, кавалкі сцяблоў, трэскі’ (Сл. паўн.-зах.). Мольск. гарволінск. lobydzie ’націна бульбы’, серб.-харв. лабу‑ дина ’кукурузная салома; абадраны з катаха кукурузны ліст’. Да лабуззе (гл.). Канец слова (д) аформлены пад уплывам лебяда.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ламата́ ’дробнае галлё, сукі’ (Сцяшк.), ’ламачча’, перан. ’няўмека’, у выразе: есці ламату ’ўсё, што папала’ (гродз., ’. Сл. паўн.-зах.). Магчыма, балтызм. Параўн. літ. lamätas ’кавалак’, лат. lamalaś ’завала, засаўка’ (гл. Буга, РФВ, 71, 464 і 466; Мюленбах-Эндзелін, 2, 417; Фрэнкель, 338).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)