пары́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
Разм. Тое, што і парыльня. Лазня была гарачая, душная, і многа пары было, і Барашкін двойчы пабыў у парылцы і хвастаўся венікам да змогі. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ва́льня
1. Майстэрня, у якой валілі сукно (Слаўг.).
2. Лазня (Сал.).
3. Месца, дзе стаяла лазня (Стол.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
БРО́ВАР, вінакурня, вінакурны завод,
традыцыйнае вытв. збудаванне, дзе варылі піва, гналі гарэлку.
На Беларусі вядомы з 16 ст. ў замках, сядзібах (звычайна размяшчаліся каля рэк, сажалак, зрэдку ў дварах), пры корчмах і аўстэрыях. Найчасцей гэта былі вял. драўляныя будынкі, накрытыя драніцай або гонтай, з мураванымі печамі ўнутры. Нярэдка ў склад бровара уваходзілі саладоўня з сушыльняй, варыўня, лазня, жыллё.
т. 3, с. 256
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Мы́тар ’лазня’ (Сл. Эп.-Шып.). З польск. mytarstwo ’чысцец, чысцілішча’ пад уплывам (народная этымалогія) лексемы мыць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пірціка, ст.-бел. парашка ’кладоўка’ з літ. pirtikiu̯ ’маленькая лазня’ (Яблонскіс, 168; Булыка, Лекс. запазыч., 209).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
раздзява́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Прызначаны для раздзявання. Раздзявальны пакой.
2. у знач. наз. раздзява́льная, ‑ай, ж. Раздзявальня. Лазня была прасторная і выгодная. Адна палавіна была адведзена для раздзявальнай, а ў другой мыліся і парыліся. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ла́зіцца ’мыцца ў лазні’ (маз., Мат. Гом.). Бел. рэгіяналізм, утвораны ад ⁺лазніцца (< лазня), у якім ‑н‑ выпала (параўн. Карскі, 1, 325).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сінаго́га, ‑і, ДМ ‑гозе, ж.
Яўрэйскі малітоўны дом. Мала хто з яўрэяў разумеў словы, якія гаварыў [Моська] богу ў сінагозе ці дома. Корбан. Тут [у мястэчку] ёсць цагляная лазня, царква св. Магдалены, два млыны, дзве школы, сінагога, касцёл і камяніца Базыля Трайчанскага. Колас.
[Ад грэч. synagōgē — сход.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бальнеатэрапі́я
(ад лац. balneum = лазня + гр. therapeia = лячэнне)
мед. лячэнне мінеральнымі водамі і гразямі.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
bath [bɑ:θ] n.
1. ва́нна;
have/take a bath прыма́ць ва́нну
2. pl. baths водалячэ́бніца; купа́льня;
Roman baths ры́мскія купа́льні/ла́зні;
Turkish baths турэ́цкая ла́зня
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)