намнажэнне вуглякіслага кальцыю ў месцах выхаду насычаных кальцыем грунтавых вод (у азёрах, балотах, каля крыніц); прэснаводныя вапнавыя адклады.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
батарэ́я
(фр. batterie)
1) артылерыйскае падраздзяленне з некалькіх гармат;
2) злучэнне некалькіх аднатыпных прыбораў, крыніц энергіі ў адну сістэму (напр. радыятарная б., сонечная б.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
КРЫНІЦАЗНА́ЎСТВАлітаратуразнаўчае,
спецыяльная філал. дысцыпліна, якая вывучае тэорыю і методыку здабывання літаратуразнаўчых фактаў. Мае тэарэт. і практычны аспекты. Тэарэт. К. даследуе тэорыю, гісторыю, структуру і ўласцівасці інфармацыі крыніц. У адпаведнасці з тыпамі сховішчаў (архівы, музеі, бібліятэкі) крыніцы падзяляюць на Засн. тыпы: рукапісныя, аўдыёвізуальныя (іканаграфічны і ілюстрацыйны матэрыял, кінастужкі, гуказапісы) і друкаваныя. Значэнне крыніц маюць і рэчавыя помнікі, мясціны, звязаныя з жыццём і творчасцю пісьменнікаў. У залежнасці ад тэмы даследавання ўсе матэрыялы падзяляюць на ўласна крыніцы і дапаможнікі, да якіх адносіцца і частка друкаваных матэрыялаў. Асобную групу складаюць крыніцы, што выкарыстоўваюцца пісьменнікам пры напісанні твора. Для розных эпох склад і суадносіны крыніц розныя. Практычнае К. складаецца з выяўлення крыніц, іх знешняй і ўнутр. крытыкі. Знешняя крытыка заключаецца ў прачытанні і падрабязнай атрыбуцыі крыніцы і высвятляе, што хацеў паведаміць яе стваральнік. Унутр. крытыка вызначае верагоднасць крыніцы і паказвае, як справа выглядала ў сапраўднасці. Так вычляняецца літ.-знаўчы факт. З К. цесна звязана археаграфія, тэксталогія, палеаграфія. На Беларусі тэорыя К. распрацоўвалася Г.Кісялёвым, у галіне практычнага К. працуюць літ.-знаўцы У.Казбярук, А.Мальдзіс, У.Мархель, В.Рагойша, І.Саламевіч, В.Чамярыцкі, Я.Янушкевіч і інш.
Літ.:
Бельчиков Н.Ф. Литературное источниковедение. М., 1983;
Рагойша В. Галіны аднаго дрэва // Рагойша В. Кантакты. Мн., 1982;
Кісялёў Г. Ад Чачота да Багушэвіча: Прабл. крыніцазнаўства і атрыбуцыі бел.літ. XIX ст.Мн., 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
непрыкме́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Такі, які цяжка заўважыць, прыкмеціць. Ішлі [хлопцы] вузкай, амаль непрыкметнай сцежкай.Шашкоў.Мне да болю жыццё падабаецца — Я нідзе ў ім не бачу драбніц: Мора бурнай вады сабіраецца З рэк, якія з крыніц пачынаюцца, З непрыкметных маленькіх крыніц.Непачаловіч.// Які не кідаецца ў вочы. Ігнась пачаў заўважаць, што між Лявонам і Довідам існуе нейкая непрыкметпая сувязь, якую яны абодва ўтойваюць ад хатніх.Чарнышэвіч.Добрая палова поспехаў атрада грунтавалася на .. непрыкметнай падрыхтоўчай рабоце [сувязных].Брыль.// Які ледзь адчуваецца, нязначны, невялікі. Непрыкметныя змены.
2. Які не вылучаецца сярод іншых; нявідны. Старастам быў пастаўлены ўпарты аднаасобнік Ларывон Бугай, вельмі маўклівы і непрыкметны чалавек.Шамякін.— Ціхі быў чалавек [Нічыпар], спакойны і ўжо, мабыць, залішне непрыкметны.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
І́МПУЛЬСНАЯ ЛЯ́МПА,
від газаразрадных крыніц святла з кароткачасовымі светлавымі імпульсамі (успышкамі) высокай інтэнсіўнасці. Дзеянне Іл. заснавана на свячэнні плазмы пры іскравым разрадзе кандэнсатара ў інертным газе або пры згаранні алюм. ці магніевай фольгі ў кіслародзе. У адрозненне ад крыніц святла неперарыўнага дзеяння мае больш высокую т-ру плазмы (да 30 000 K) і большую шчыльнасць току, у выніку чаго пікавая яркасць дасягае 3∙1011 кд/м², сіла святла — 108 кд. Выкарыстоўваецца для фота- і кіназдымкі Лямпа-ўспышка), аптычнай лакацыі, светлавой сігналізацыі, аптычнай напампоўкі лазераў, у аўтаматыцы і тэлемеханіцы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУЛЬТЫПО́ЛЬ (ад мульты... + грэч. polos полюс),
пэўная канфігурацыя кропкавых крыніц поля (зарадаў). Напр., кропкавы зарад — М. нулявога парадку; 2 процілеглыя па знаку і роўныя па модулі зараду — дыполь, ці М. 1-га парадку; 4 аднолькавыя па модулі зараду, размешчаныя ў вяршынях паралелаграма так, што кожная старана злучае процілеглыя па знаку зарады — квадруполь, ці М. 2-га парадку. Асн. характарыстыка М. — мультыпольны момант, які дазваляе адназначна звязаць палі М. з палямі складаных сістэм крыніц на вял. адлегласцях, што вядзе да уніфікацыі рашэння шырокага класа задач. Паняцце М. дастасавальнае для апісання палёў, створаных эл., магн. і інш. зарадамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМПІЛЯ́ЦЫЯ (ад лац. compilatio абрабаванне),
складанне твораў (часцей літ., навук.) на аснове вядомых прац і вынікаў без самаст. апрацоўкі крыніц; работа, атрыманая такім метадам і без спасылкі на аўтараў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
батарэ́я
(фр. batterie)
1) артылерыйскае падраздзяленне з некалькіх гармат, мінамётаў або ракетных установак;
2) злучэнне некалькіх аднатыпных прыбораў, крыніц энергіі ў адну сістэму (напр. б. паравога ацяплення, сонечная б.).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
Свір ‘вага ў студні з жураўлём’ (Касп.; швянч., ігн., Сл. ПЗБ). Параўноўваецца з літ.svir̃tis ‘калодзежны журавель’. Гл. свер, асвер; варыянтнасць вакалізму тлумачыцца запазычаннем з розных крыніц (гл. Анікін, Опыт, 91) і адлюстроўвае аблаўтныя адносіны ў балтыйскіх мовах (Краўчук, Лекс. балтызмы, 15).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ЖАЛЕ́ЗНАЯ ГАРА́ гара на Паўн. Каўказе, паблізу г. Пяцігорск, у Расіі. Выш. 852 м. Уяўляе сабой лакаліт, складзены трахіліпарытамі. Шматлікія выхады мінер.крыніц, на базе якіх узнік курорт Жалезнаводск. На схілах шыракалістыя лясы.