Разм. Няцяжка або ненадоўга захварэць, адчуць недамаганне. — Ведаеш, Міколка, — гаварыў Іван Дамінікавіч.., — ты практыкуйся, можа я калі прыхварэю, дык заменіш.Лужанін.Штосьці Красуня прыхварэла, не ўзяла сёння зранку корму.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
выпа́свацьнесов.
1. отка́рмливать (на подножном корму);
2. зараба́тывать пастьбо́й;
3. истоща́ть пастьбо́й;
1-3 см. вы́пасвіць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
АЛЬФАРТЫЁЗконей,
гельмінтозная хвароба жарабят і дарослых коней, якая выклікаецца нематодай Alfortia edentatus. Пашыраны ўсюды. Паразіты пашкоджваюць тоўсты кішэчнік і выклікаюць запаленне брушыны. Хвароба працякае востра і хранічна. Вострае цячэнне (прыгнечанне, адмова ад корму, анемія, павышэнне т-ры цела) звычайна бывае ў жарабят, многія з захварэлых гінуць. Хранічнае цячэнне (2—3 месяцы) часцей у дарослых коней. Лячэнне тэрапеўтычнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАХЛЕ́БНІЦТВА,
асаблівы характар сувязей паміж жывёламі, калі адны арганізмы кормяцца рэшткамі здабычы другіх або прадуктамі іх выдзялення і не прычыняюць шкоды ці страт адзін аднаму; адзін з тыпаў сімбіёзу, форма каменсалізму (сатрапезніцтва). Напр., пясцы кормяцца рэшткамі здабычы белых мядзведзяў. Нахлебнікамі часам называюць жывёл, якія кормяцца рэшткамі корму, харч. прадуктаў, што знаходзяць у жыллі чалавека або каля яго.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДКО́РМсельскагаспадарчых жывёл,
тэхналагічны працэс у прамысл. жывёлагадоўлі, які забяспечвае атрыманне найб. колькасці высакаякаснага мяса за адносна кароткі перыяд. Адкормліваюць буйную рагатую жывёлу, свіней, авечак, трусоў, а таксама птушак. Віды адкорму залежаць ад патрабаванняў да мясной прадукцыі.
У гадоўлі буйной рагатай жывёлынайб. пашыраная і эфектыўная тэхналогія атрымання высакаякаснай маладой ялавічыны — адкорм маладняку з 6—8-месячнага ўзросту да 15—20 мес, калі жывёла дасягае жывой масы 400—480 кг і больш. Сярэднясутачныя прыбаўкі ў вазе на адкорме 800—1200 г і больш. Затраты корму на 1 кг прыбаўкі ў вазе 8—11 кармавых адзінак. Тыпы адкорму ў свінагадоўлі: мясны (пераважае), беконны і адкорм да тлустых кандыцыя. На мясны адкорм ставяць парасят масай 15—16 кг ва ўзросце 2,5 мес, заканчваюць у 7—7,5 мес пры масе 100—110 кг (таўшчыня сала супраць 6—7-га рэбраў 1,5—4 см). Сярэднясутачны прырост складае 500—600 г, затрата корму на 1 кг прыбаўкі ў вазе 4,5—5 кармавых адзінак. Удзельная вага канцэнтратаў у рацыёнах 60—80%, сакаўных кармоў — 15—25%. У авечкагадоўлінайб. эфектыўны адкорм маладняку мяса-воўнавых парод і мяшанцаў ад прамысл. скрыжавання матак танкарунных парод з баранамі мяса-воўнавых паўтанкарунных парод. Пачынаюць пасля адымання ягнят ад матак, заканчваюць у 7—8-месячным узросце. У птушкагадоўлі пераважае спец. адкорм бройлераў і птушак, вылучаных з розных гасп. груп (рамонтнага маладняку, бацькоўскага статка ва ўзросце 2—6 мес і выбракаванай птушкі). Тэрмін адкорму 15—25 сутак, расход корму на 1 кг прыбаўкі ў вазе 6—9 кармавых адзінак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
адпа́свацьнесов.
1. отгу́ливать, отка́рмливать (на подножном корму);
2. возмеща́ть на пастьбе́;
1, 2 см. адпа́свіць 1, 2
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ЛО́ЦМАН (Naucrates ductor),
рыба сям. стаўрыдавых. Пашыраны ў адкрытых трапічных і субтрапічных водах усіх акіянаў. Невял. групамі звычайна трымаецца каля акул, дэльфінаў, чарапах і інш.; робіць з імі далёкія міграцыі.
Даўж. да 70 см, звычайна каля 30 см. Афарбоўка сінявата-белая з 5—7 цёмна-сінімі шырокімі папярочнымі палосамі. Луска дробная, цыклоідная. На хваставым сцябле скурыстыя кілі. Кормяцца дробнай рыбай, ракападобнымі, магчыма, рэшткамі корму «гаспадароў».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Во́бмешка ’пасыпка, запраўка корму хатняй жывёле’ (БРС); ’мука грубага памолу’ (Жд., 1, Янк. II, Інстр. I, Мат. Гом.); ’дробная мякіна’ (Шат.). Укр.о́бмішка ’вотруб’е або мука, што падмешваюць у корм жывёле’, польск.obmieszka ’тс’. Да абмяшаць з суф. ‑ка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зо́бка ’аброчная торба’ (Сцяц.). Рус.арл., свярдл., бранск.зобка ’кош’. Ад зоб (гл.) з суфіксам ‑к‑а; значэнне: ’зерне (корм)’ > ’месца для корму’ > ’кош’ > ’торба’. Аналагічнае развіццё значэння ў лат.zebenieks ’торба з аўсом для каня’. Сцяцко, Словаўтв., 109.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
даза́тарм.спец. Dosátor m -s, -tóren, Dosíerer m -s -, Dosíergerät n -(e)s, -e;
даза́тар ко́рму Fútterverteiler m -s, -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)