Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
АНТА́БА (ад ням. Handhabe ручка, рукаятка),
металічнае кольца, якое прымацоўвалася да варот сядзібаў, дзвярэй дамоў, дзверцаў шафаў, куфраў і служыла ручкай. На Беларусі шырока бытавала ў 16—18 ст. Некаторыя па-мастацку аздобленыя антабы (з металу, дрэва, каменю і тынку) маюць выгляд галавы льва з абручом у пашчы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
наду́льнік, ‑а, м.
Спец.
1. Шырокае сталёвае кольца на канцы дула. Важка несучы выносістыя ствалы з тоўстымі надульнікамі, грымелі самаходкі.Мележ.
2. Чахол, які надзяецца на дула. Зняць надульнікі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Абру́ч ’абруч, кольца’ (БРС, Нас., Касп.), абручык (Нас.), абручык ’кольца, якім замацоўваецца каса на касільне’ да obrǫčь < rǫka, гл. укр.обруч, ст.-рус.обручь, рус.ц.-слав.обрѧчь, чэш.abruč, польск.obręcz, славен.obrôć, серб.-харв.о̏бруч, балг.обръч ’абруч’. Параўн. літ.apýranke ’бранзалет’, ìrankis ’наручнік’, Траўтман, 237. Магчыма, яшчэ балта-славянская інавацыя.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Карбо́ўка ’драўляны зубчасты валік або кольца для ціснення штрыхоў на сырым посудзе’ (Крыв., Вяр.), да карбаваць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
а́нкер, ‑а, м.
1. Прыстасаванне ў гадзіннікавым механізме, якое звязвае хадавое кольца з маятнікам і забяспечвае раўнамернасць ходу гадзінніка.
2. Металічная дэталь, якая служыць для змацавання састаўных частак збудаванняў, машын.
[Ням. Anker.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЛІНЕ́ЙНЫ ЭЛЕКТРАРУХАВІ́К,
разнавіднасць электрыннага рухавіка, у якім рухомая частка не верціцца, а лінейна перамяшчаецца ўздоўж нерухомай часткі — разамкнёнага магнітаправода адвольнай даўжыні. Бываюць пераменнага і пастаяннага току, развіваюць вял. сілу цягі і ў шэрагу выпадкаў працуюць без рэдуктара.
У адрозненне ад звычайнага электрарухавіка, статар якога — стальное кольца з абмоткай, у Л.э. кольца як бы разрэзана і выпрастана, а статарныя абмоткі ўкладзены на плоскасці ўздоўж усяго пуці; ротарам служыць алюмініевы брус (рэактыўная рэйка), укладзены пасярэдзіне паміж абмоткамі таксама ўздоўж пуці. Пры паступленні эл. току ў статар уздоўж праваднікоў ствараецца бягучае магн. поле, а ў ротары (рэйцы) наводзяцца віхравыя токі. Эл.-магн. сілы, што ўзнікаюць ад гэтых токаў, накіраваны ўздоўж пуці і прыводзяць у рух вагон, які скампанаваны з электрарухавіком. Перспектыўны ў электрапрыводзе трансп. машын у спалучэнні з магн. падвескамі і паветр. падушкамі. Дае магчымасць павысіць скорасць паяздоў да 500 км/гадз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
звяно́, -а́, мн. звёны і (з ліч. 2, 3, 4) звяны́, звёнаў, н.
1.Кольца, якое з’яўляецца састаўной часткай ланцуга.
2.перан. Састаўная частка чаго-н., якога-н. цэлага.
Асноўнае з. вытворчасці.
3. Невялікая арганізацыйная ячэйка або воінскае падраздзяленне.
Піянерскае з.
Паляводчае з.
З. самалётаў.
|| прым.звеннявы́, -а́я, -о́е (да 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ГЛІ́НІШЧА,
курганны могільнік крывічоў (канец 9 — пач. 11 ст.) каля в. Глінішча Полацкага р-на Віцебскай вобл. 60 паўсферычных курганоў, з іх даследавана 20. Пахавальны абрад — трупаспаленне пад насыпам, у адным кургане — трупапалажэнне галавой на З. Знойдзены ляпныя гаршкі, характэрныя для доўгіх курганоў Полаччыны і Смаленшчыны, шкляныя пацеркі, бронзавыя пярсцёнкі, скроневае кольца з серпападобнымі канцамі, нажы, серп і інш.