1. Прышрубаваць; закруціць. Прыкруціць гайку.// Прымацаваць да чаго‑н. з дапамогай шрубы, балта і пад. Клін патрэбна было пазам пакінуць на правую па ходу цягніка рэйку і прыкруціць балтамі.Краўчанка.
3. Закруціць трохі або тужэй; падкруціць. Прыкруціць кран.// Круцячы, пакручваючы (рычажок, ручку), зменшыць што‑н., збавіць сілу, моц чаго‑н. Прыкруціць кнот у лямпе. □ Андрэй запаліў вялікі калгасны ліхтар.., прыкруціў агонь — меншы не так патушыць вецер — і пайшоў на ферму.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Закруціць глыбей, тужэй. Падкруціць вінт. □ Няўклюдны цвік балюча мул[яе] пятку. Нрыцерці б цвік, абмотку падкруціць...Пысін.//Разм. Круцячы якое‑н. прыстасаванне, узмацніць або павялічыць што‑н. Я падышоў да стала і падкруціў кнот у лямпе.Бажко.
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
запанава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак.
1.надчым. Устанавіць сваю ўладу, сваё панаванне. — А ўсё ж, брат, — папрасіў Кастусь, — растлумач ты мне ясней: чаму князі і каралі запанавалі над народам?Якімовіч.
2. Пачаць панскае, бяздзейнае жыццё. — Паны, якіх мы прагналі адсюль, а іх маёмасць і зямлю вам, сялянам, аддалі, ізноў хочуць прыйсці сюды, каб запакаваць у сваіх маёнтках.Нікановіч.//перан. Зажыць заможна і шчасліва. Блізка той дзянёк, калі Шчасна запануем, Станем самі мы людзьмі І край адбудуем.Купала.
3. Настаць, устанавіцца. Калі паднялося сонца, вялікая цішыня запанавала на зямлі.Чорны.Бацька ўкруціў кнот газоўкі, каб яна не вельмі свяціла, і ў хаце запанаваў нейкі казачны паўзмрок — святло газоўкі змяшалася з месячным.Сабаленка.
4.перан. Зрабіцца пануючым, вырашальным. У вершах запанавала задумлівая элегічнасць.«Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)