апарат для паглынання (абсорбцыі) газаў з іх сумесі вадкімі абсарбентамі. У хім. і нафтаперапр. прам-сці выкарыстоўваюць некалькі канструкцый. Паверхневы абсорбер — рэзервуар з абсарбентам, над паверхняй якога прапускаюць газ, і кампаненты газавай сумесі часткова паглынаюцца абсарбентам. Выкарыстоўваюць, калі газавая сумесь добра раствараецца ў абсарбенце. Насадачны абсорбер — верт.метал. або керамічная калона (труба) з некалькімі гарыз. рашоткамі, на якія насыпаюць слаі насадкі (кокс, каменне, метал. або керамічныя кольцы і інш.). Абсарбент падаецца зверху і праз насадку сцякае ўніз, а сумесь газаў — знізу. У талерчатым абсорберы (гл.рыс.) газавую сумесь з рэчывамі, якія неабходна выдаліць, прадзімаюць знізу ўверх праз абсарбент, што сцякае з талеркі на талерку па пераліўных трубках. Адбываецца барбатаж (перамешванне) вадкасці з газам, што спрыяе паглынанню рэчываў абсарбентам. Абсорбер выкарыстоўваюць і ў сістэмах жыццезабеспячэння касм. апаратаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІФАНАФО́РЫ (Siphonophora, ад грэч. siphōn трубка + phoros які нясе),
падклас беспазваночных жывёл кл. гідроідных тыпу кішачнаполасцевых. Каля 170 відаў (па інш. звестках 250). Пашыраны ў акіянах і морах з высокай салёнасцю вады, пераважна ў трапічных і цёплых водах да глыб. 5000 м. Найб. вядомыя «партугальскі караблік» (Physalia), фізафора (Physophora hydrostatica).
Даўж. цела 1 см — 3 м (разам са шчупальцамі да 20 м). Празрыстыя арганізмы, асобныя ч. цела яркія. Каланіяльныя, калоніі паліморфныя (гл. Полімарфізм), складаюцца з асобін, якія выконваюць пэўныя функцыі: перамяшчэння (маюць пнеўматафор і «плавальны каўпак», або нектафор), кармлення (гастразоіды з доўгім рухомым прыдаткам, або «арканчыкам» з жыгучымі клеткамі), размнажэння (ганазоіды). Звычайна розныя асобіны калоніі сабраныя ў групы — кармідыі. Размнажэнне палавое. Лічынка (відазмененая планула) шляхам пачкавання ўтварае маладую калонію. Кормяцца дробнымі марскімі жывёламі. Некат. буйныя трапічныя С. небяспечныя для чалавека (выклікаюць цяжкія апёкі і агульнае захворванне з павышэннем т-ры).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Прыбало́туха, пры́боло́туха, пры́балатка ’грыб каўпак кольчаты’ (Нар. лекс., Сл. ПЗБ, ГЧ; ТС), пры́балотуха, пры́болотка, пры́болоцянка ’сыраежка з вострай шапачкай’ (Псл.), прыбало́тка ’ядомы грыб, які расце каля балота’ (Жд.). Да бало́та (гл.), паводле характэрнага біятопа — імшыстыя хваёвыя лясы пры балотах. Параўн. укр.палес.прибо́лотуха, при́болотка ’грыб Tricholoma Russula’ (Лысенка, СПГ), прэ́булутуха ’сыраежка шэрая’ (Бел.-укр. ізал., 62).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Háubef -, -n
1) чэ́пчык
2) чубо́к (у птушак)
3) тэх.каўпа́к; кажу́х; капо́т; люк (танка)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
czapka
czapk|a
ж. шапка;
uchylić ~i — зняць шапку; пакланіцца;
~a frygijska — фрыгійскі каўпак;
włożyć ~ę — надзець шапку
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Коўб1 ’невялічкая рачная рыба’ (Нар. лекс.). Параўн. келб (гл.).
Коўб2 ’свіны страўнік’ (Нар. словатв., Нар. лекс.), ’страўнік у жывёл’ (Мат. Гом.). Укр.ковбик, ковбік ’тс’. Апошняе разглядаецца як кантамінацыя ковбан ’калода, цурбан’ і ’каўбаса’ (маецца на ўвазе страўнік, начынены мясам) (ЕСУМ, 2, 479). Вельмі праблематычна. Больш верагодна Да коўп1 (гл.).
Коўб3 ’вузел валасоў, завучаных на патыліцы’ (Мат. Гом.). Параўн. укр.ковбешка ’галава’, якое таксама звязваецца з ковбан ’калода, цурбан’ (ЕСУМ, 2, 481). Ненадзейна. Ці не звязана з каўпак (гл.)?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
klosz, ~u
м.
1. абажур, каўпак;
2. ваза (для фруктаў і да т.п.);
3. клёш;
spódnica z ~u — спадніца клёш
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
фарту́х, ‑а, м.
1. Жаночая адзежа пэўнага крою, якую надзяваюць спераду на сукенку, спадніцу, каб не забрудзіць іх. Надзейка даўно сабрала на стол, пераадзелася ў выхадное плацце, падвязала свежы вышываны фартух.Хадкевіч.// Прадмет рабочага адзення з рознага матэрыялу (скуры, гумы, брызенту і інш.), які адзяваюць, каб засцерагчы вопратку ад забруджвання. Даяркі былі ў белых касынках і белых фартухах.Шамякін.Кучаравы шавец нацягнуў замусолены фартух і заўзята ўзяўся за работу.Няхай.Уладкаваўся [хлапец] у пякарні, далі яму там белы фартух і белы каўпак.Кулакоўскі.
2.Спец. Назва рознага роду покрывак, чахлоў і пад., якія прызначаюцца для машын, механізмаў, тэхнічных прыстасаванняў.
[Ням. Vortuch.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
3) ве́чка n., на́крыўка f. (для сло́іка), ко́рак -ка, каўпачо́к -ка m. (ад бутэ́лькі)
2.
v.t.
1) надзява́ць ша́пку
2) кла́сьці наве́рх; закрыва́ць, закарко́ўваць
•
- cap in hand
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
БО́МБА (франц. bombe ад лац. bombus шум, гул),
1) адзін з асн. відаў авіяц. боепрыпасаў. Бомбы асн. прызначэння забяспечваюцца выбуховымі рэчывамі, запальнымі саставамі,ядз. або тэрмаядз. зарадамі (вадародныя, нейтронныя і інш. бомбы; гл.Ядзерная бомба, Прамянёвая зброя). Бываюць фугасныя, асколачныя (у т. л. шарыкавыя), супрацьтанкавыя, супрацьлодачныя, запальныя, бранябойныя, хім. і інш. Дапаможныя авіяц. бомбы прызначаны для стварэння дымавых заслонаў, асвятлення мясцовасці, сігналізацыі, навуч. мэтаў і інш. Сучасныя бомбы могуць мець сістэмы тэлекіравання і саманавядзення, аснашчацца для бомбакідання з малых вышынь парашутамі. Маса авіяц. бомбы ад 0,5 кг да 20 т. 2) Марскі боепрыпас для знішчэння падводных лодак, якарных і донных мін, іншых падводных аб’ектаў. Глыбінныя бомбы (упершыню выкарыстаны ў 1915) падзяляюцца на карабельныя (скідваюцца з кармавых бомбаскідальнікаў або выстрэльваюцца з бамбамётаў) і авіяцыйныя (скідваюцца з самалётаў і верталётаў). Маюць звычайныя і ядз. зарады, кантактныя, некантактныя, гідрастатычныя і дыстанцыйныя ўзрывальнікі. Маса 120—250 кг, далёкасць стральбы да 4 км.
3) Устарэлая назва артыл. асколачна-фугаснага снарада масай больш за 16 кг (з меншай масай наз.гранатамі). Выкарыстоўваўся ў 17—19 ст. У гладкаствольнай артылерыі меў сферычны чыгунны корпус, у наразной — прадаўгаваты.
4) Асколачны снарад для стральбы з бамбамётаў у 1-ю сусв. вайну.
5) Назва саматужных снарадаў, зробленых для дыверсійных і тэрарыстычных мэтаў (у б. Расійскай імперыі, напр., выкарыстоўваліся ў тэрарыстычнай дзейнасці нарадавольцаў).