Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ЗРЭ́Б’Е,
грубая кудзеля, атрыманая пры першаснай апрацоўцы (трапанні) лёну, пянькі, а таксама палатно з такой кудзелі і адзенне з такога палатна (напр., зрэбная кашуля, мешкавіна).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кашу́лька, ‑і, ДМ ‑льны; Рмн. ‑лек; ж.
Памянш.-ласк.дакашуля; дзіцячая кашуля. Старая палатняная кашулька задралася, агаліўшы .. [Косцікава] пухлае ружовае цела.Васілевіч.[Дзеці] былі адзеты ўсе ў доўгія да пят кашулькі.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
туні́ка, -і, ДМ -ніцы, мн. -і, -нік, ж.
1. Старажытнарымскае адзенне накшталт кашулі, якое насілі пад тогай.
2. Жаночая кашуля прамога пакрою без каўняра з адным або двума бакавымі разрэзамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Талсто́ўка ’шырокая, доўгая мужчынская кашуля ў складку з поясам’ (ТСБМ), таўсто́ўка ’тс’ (Кал.), таўсто́лка ’верхняя мужчынская кашуля з даматканага палатна’ (Ян.). Запазычана з рус.толсто́вка ’доўгая верхняя мужчынская кашуля’, што ад прозвішча пісьменніка Л. Талстога.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ЛЕ́ПЕЛЬСКІ СТРОЙ,
традыцыйны комплекс бел.нар. адзення Падзвіння. Бытаваў у 19 — пач. 20 ст. пераважна ў Лепельскім, Ушацкім, Чашніцкім р-нах. Аснову летняга касцюма жанчын складалі кашуля, спадніца, фартух. Кашуля мела тунікападобны або з прамымі плечавымі ўстаўкамі крой, сціплае аздабленне вузкімі паскамі чырвона-чорнага геам. арнаменту на рукавах і плечавых устаўках. Спадніцу (саян, дрыліх, андарак, шарак) шылі з 3—4, у заможных сялян з 7 полак пярэстых або аднаколерных даматканых тканін у блакітна-белым, сіне-фіялетавым, вохрыста-чырвоным каларыце, фартух з 1—3 полак кужэльнага палатна аздаблялі ўзорыстым ткацтвам (пераборы), вышыўкай (мярэжка), карункамі. Галаўныя ўборы — намітка, чапец, хустка, вянок, карона (галаўны ўбор дзяўчыны-мяшчанкі накшталт падвічкі з парчы, расшытай бліскаўкамі) і інш. Мужчынскае адзенне складалі кашуля (насілі навыпуск, падпяразвалі поясам ці дзягай), нагавіцы, камізэлька з чорнай або цёмна-сіняй крамнай тканіны. Галаўныя ўборы — саламяны або лямцавы капялюш, белая магерка, картуз. Верхняе мужчынскае і жаночае адзенне — армяк, сярмяга, світка, кажух.
Літ.:
Раманюк М.Ф. Беларускае народнае адзенне: [Альбом]. Мн., 1981.
М.Ф.Раманюк.
Да арт.Лепельскі строй. Цясляр з Лепеля. Канец 19 ст.