Éislaufm -s, -läufe ко́ўзанне [ката́нне] на канька́х
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ПАХО́МАВА Людміла Аляксееўна (31.12.1946, Масква — 16.5.1986),
расійская спартсменка і трэнер (фігурнае катанне на каньках, спарт. танцы на лёдзе). Засл. майстар спорту СССР (1970). Засл. трэнер РСФСР (1984). Скончыла Ін-ттэатр. мастацтва (1970, Масква). Чэмпіёнка XXI Алімп. гульняў (1976, г. Манрэаль, Канада). Чэмпіёнка свету (1970, 1971, 1972, 1973, 1974, 1976). Чэмпіёнка Еўропы (1970, 1971, 1973, 1974, 1975, 1976). Чэмпіёнка СССР (1964, 1965, 1966, 1969, 1970, 1971, 1973, 1974, 1975). Выступала з А.Гаршковым, у 1964—66 з В.Рыжкіным.
расійская спартсменка (фігурнае катанне на каньках). Засл. майстар спорту (1969). Скончыла Цэнтр.ін-тфіз. культуры (1974, Масква). Трэнер-выкладчык. Чэмпіёнка XI, XII і XIII зімовых Алімп. гульняў (1972, г. Сапара, Японія; 1976, г. Інсбрук, Аўстрыя; 1980, г. Лейк-Плэсід, ЗША) у спаборніцтвах спарт. пар. Чэмпіёнка свету і Еўропы (1969—78), СССР (1970, 1971, 1973, 1974, 1975, 1977). У 1968—72 выступала з А.Уланавым, з 1973 — з А.Зайцавым.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
фігуры́ст
(ад фігура)
спартсмен, які займаецца фігурным катаннем на каньках.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
рынк-хаке́й
(англ. rink-hockey)
хакей з мячом на ролікавых каньках.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
прысяда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1.Незак.да прысесці.
2. Падгінаць, згінаць калені (пры хадзьбе). Плаўна рухаючы нагамі і прысядаючы, як на каньках, шпік перабег вуліцу.Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЛЯЧЭ́БНАЯ ФІЗІ́ЧНАЯ КУЛЬТУ́РА (ЛФК),
выкарыстанне фізічных практыкаванняў і натуральных фактараў прыроды з лячэбна-прафілактычнымі мэтамі; сродак мед. рэабілітацыі хворых і самааздараўлення арганізма. Уключае таксама механатэрапію, працатэрапію, лячэбны масаж. Асн. асаблівасць — дазіраваная фіз. нагрузка хворага. Формы ЛФК: ранішняя гігіенічная і лячэбная гімнастыка, хадзьба (тэрэнкур), спарт. і рухомыя гульні, катанне на лыжах, каньках і інш. Адрозніваюць актыўную і пасіўную ЛФК. Пасіўная выкарыстоўваецца для папярэджання атрафіі функцыянальных структур арганізма, напр., пры паралічах, цяжкіх траўмах, пасля аперацый і інш. Эфектыўная пры сістэм. занятках і правільным рэжыме.