бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1989). Скончыла Бел.тэатр.-маст.ін-т (1960). Працуе ў Нац. т-ры імя Я.Купалы. Створаныя ёю вобразы вызначаюцца мяккай лірычнасцю, духоўным багаццем, выразнай пластычнасцю: Наташа, Зіна («Выбачайце, каліласка!», «Трыбунал» А.Макаёнка), Варвара («Страсці па Аўдзею» У.Бутрамеева), Ніколь («Мешчанін у дваранах» Мальера), Цешча («Дом на мяжы» С.Мрожака), Марыся (радыёспектакль «Хамуціус» паводле А.Куляшова; Дзярж. прэмія Беларусі 1984) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
willkómmena жада́ны;
hérzlich ~! сардэ́чна запраша́ем!, калі́ла́ска!;
j-n ~ héißen* віта́ць каго́-н.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
replenish
[rɪˈplenɪʃ]
v.t.
папаўня́ць, дада́ўшы чаго́-н.
Please replenish the fire — Калі́ла́ска, падкі́нь дро́ваў у аго́нь
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
częstować się
częst|ować się
— частавацца;
~uj się, proszę! — частуйся, каліласка!
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
perhaps[pəˈhæps]adv.
1. мо́жа, магчы́ма;
Perhaps the weather will change tomorrow. Магчыма, надвор’е зменіцца заўтра.
2.калі́ла́ска (у ветлівай просьбе альбо прапанове);
Perhaps you would send this letter by e-mail. Адпраўце мне ліст па імэйл, каліласка.
3. (калі вы нехаця пагаджаецеся зрабіць што-н.) :You would discuss it with the boss. – Yeah, perhaps. Абмяркуйце гэта з босам. – Так.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
гастро́лі, ‑яў; адз. гастроль, ‑і, ж.
Выступленні прыезджага артыста або мастацкага калектыву (тэатра, аркестра і пад.). Пасля гастроляў у Мінску львоўскі тэатр уключыў у свой рэпертуар камедыю.. «Выбачайце, каліласка!».«Полымя».
[Ням. Gastrolle.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
здаро́жыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; зак.
Стаміцца, змарыцца ў дарозе. Я здарожыўся, сеў каля хатак, Чакаючы сонейка, У блакнот свой заношу пачатак Вандроўнага дзённіка.Куляшоў.— Сядайце, каліласка, здарожыліся нябось, — запрасіла Таццяна.Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АБРА́МАЎ Максім Паўлавіч (17.1.1911, в. Хухарава Вялікаігнатаўскага р-на, Мардовія — 30.6.1973),
акцёр. Засл. арт. Беларусі (1955). З 1930 у т-рах Расіі. З 1947 у Магілёўскім, з 1949 у Брэсцкім абл.драм. т-рах. Вострахарактарны акцёр. Лепшым работам Абрамава ўласцівы жыццёвая праўда, зліццё з вобразам. Сярод роляў: Калеснікаў («Брэсцкая крэпасць» К.Губарэвіча), Калібераў («Выбачайце, каліласка» А.Макаёнка), Гукан («Сэрца на далоні» паводле І.Шамякіна), Лабыш («Папараць-кветка» І.Козела), Заслонаў («Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона), Яечня («Жаніцьба» М.Гогаля), Зыкаў («Зыкавы» М.Горкага), Прэзідэнт («Каварства і каханне» Ф.Шылера).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗВЕЗДАЧО́ТАЎ Мікалай Пятровіч (27.11.1904, г. Пенза, Расія — 8.1.1985),
бел. акцёр. Нар. артыст Беларусі (1944). Скончыў Ленінградскі тэатр. тэхнікум (1929). Працаваў у Бел. т-ры імя Я.Коласа (да 1977). Створаныя ім вобразы вызначаліся цэльнасцю, сац. акрэсленасцю, сцэнічнай выразнасцю і дакладнасцю: Алесь («Вайна вайне» Я.Коласа), Незнаёмы («Раскіданае гняздо» Я.Купалы), Ягор Булычоў, Сацін («Ягор Булычоў і іншыя», «На дне» М.Горкага). Сярод камедыйных роляў Трахім Сініца («Прымакі» Я.Купалы), Моцкін («Выбачайце, каліласка!» А.Макаёнка), з класічнага рэпертуару Гараднічы («Рэвізор» М.Гогаля), Нешчасліўцаў («Лес» А.Астроўскага), Клаўдзій («Гамлет» У.Шэкспіра) і інш.
М.П.Звездачотаў.М.Звездачотаў у ролі Ягора Булычова.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭЙФ Майсей Саламонавіч (4.9.1904, Мінск —23.12.1966),
яўрэйскі пісьменнік. Вучыўся ў БДУ, скончыў 2-і Маскоўскі ун-т (1933). У 1961—64 супрацоўнік час. «Савеціш Геймланд» («Савецкая Радзіма»). Друкаваўся з 1920. У кнігах «Вершы і паэмы» (1933), «Пралетарка, сястра мая» (1935), «Смерць або перамога» (1936) і інш. падзеі грамадз. вайны, тэмы барацьбы народаў супраць ням. фашызму, памяці пра вайну. Пісаў пра Беларусь (вершы «Беларусь», «Палессе», «Лявоніха», «Каліласка», «Беларускі вакзал»), верш «Добры сусед» прысвяціў Я.Купалу. На бел. мову яго асобныя вершы пераклаў А.Зарыцкі.