Аптычны прыбор-цацка, у якім пры паварочванні ў розныя бакі ўзнікаюць усё новыя каляровыя ўзоры. //перан. Бесперастанная змена з’яў, падзей і пад. Калі [Андрэй] прыплюшчваў вочы, розныя твары ўзнікалі перад вачамі. І ў гэтым калейдаскопе панавала адно — непераможны настрой гумару, бадзёрасці, смеху.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АЛЬБУКЕ́РКЕ (Albuquerque),
горад на ПдЗ ЗША, штат Нью-Мексіка. Засн. ў 1706. 481 тыс.ж. (з прыгарадамі; 1990). Трансп. вузел. Міжнар. аэрапорт. Гандл.-фін. цэнтр с.-г. і горнапрамысл. (уран, каляровыя металы) раёна. Прадпрыемствы радыёэлектроннай (вытв-сцьЭВМ, сродкаў сувязі, паўправадніковых прылад), авіяц. (выраб вузлоў рухавікоў), атамнай (распрацоўка, вытв-сць і выпрабаванне ядз. зброі) прам-сці. Навук.-даследчы атамны цэнтр.Ун-т. Кліматычны курорт на выш. 1500 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гло́рыя
(лац. gloria = арэол)
каляровыя кругі вакол ценю прадмета, калі цень падае на хмару або згустак туману (у гарах або пры палёце самалёта).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
КАЛІ́НА (сапр.Капелян) Клаўдзія Канстанцінаўна
(1.11.1925, в. Блювінічы Брэсцкага р-на — 25.6.1994),
бел. пісьменніца. Скончыла Брэсцкае муз. вучылішча (1953). Працавала настаўніцай спеваў у Брэсце, Віцебску, Мінску. Друкавалася з 1962. Аўтар апавяданняў, казак і аповесцей для дзяцей: кнігі «Хлопчык-пакідайчык» (1970), «Забароненая песня» (1971), «Каляровыя месяцы» (1975), «Маці і сын» (1977), «Крылаты конь» (1989), «Першы раз у першы клас» (1994). Аповесць «Світанак» (1979) прысвечана жыццю зах.-бел. вёскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мета́лл мета́л, -лу м.;
цветны́е мета́ллыкаляро́выя мета́лы;
чёрные мета́ллы чо́рныя мета́лы;
благоро́дные мета́ллы высакаро́дныя мета́лы;
лёгкие мета́ллы лёгкія мета́лы;
тяжёлые мета́ллы ця́жкі́я мета́лы;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
феерве́рк
(ням. Feuerwerk)
1) каляровыя агні, рознакаляровыя асвятляльныя ракеты, якія запускаюць у час свят, урачыстасцей;
2) перан. імклівы паток чаго-н. (напр. ф. слоў).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БЕЛЯЖЭ́НКА (Беліжэнка) Барыс Паўлавіч
(н. 5.6.1937, в. Промыслы Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. паэт, журналіст. Скончыў БДУ (1965) і Мінскую ВПШ (1970). Настаўнічаў, працаваў у прэсе, на парт. рабоце. Друкуецца з 1958. Выдаў зб-кі вершаў «Крыгалом» (1973), «Жытнёвае поле» (1977). Асн. тэмы твораў — любоў да роднага краю, праблемы грамадскага жыцця сучаснікаў, мужнасць нар. мсціўцаў у Вял.Айч. вайну. Аўтар аповесці-дэтэктыва «Каляровыя фотакарткі» (1988), вянка санетаў «Вышыня» (1974), паэмы «Свята пумы» (1977), гумарэсак, песень, тэксту кантаты «Памяць роднага горада» (1974, муз. Я.Касалапава) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕМБІ́ЦКІ (Ібрагім Рафаілавіч) (17.10.1900, Мінск — 1.1.1974),
бел. графік. Скончыў Маскоўскі ін-твыяўл. мастацтва (1938), вучань У.А.Фаворскага. Працаваў у тэхніках ксілаграфіі і каляровай лінагравюры. Сярод твораў выкананыя ў тарцовай гравюры ілюстрацыі да аповесці Я.Коласа «Дрыгва» (1938), серыі «Разгром белапольскіх акупантаў у 1920 г.» (1939—40), «Будынак політэхнічнага інстытута ў Мінску» (1953), «Мінскі жалезабетонны завод» (1958), «Мінскі камвольны камбінат» (1960) і інш.каляровыя лінагравюры «Выган жывёлы на Усход у час вайны», «Веснавая сяўба» (абедзве 1948), «Уборка ўраджаю» (1952). Творы Гембіцкага вылучаюцца ўраўнаважанасцю кампазіцыі, танальным багаццем гравіроўкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛАШЧАНО́СНАЯ Я́ШЧАРКА (Chlamidosaurus kingi),
паўзун сям. агам; адзіны від аднайменнага роду. Пашырана на Пн і ПнЗ Аўстраліі і в-ве Новая Гвінея. Жыве пераважна на дрэвах, па зямлі можа бегаць на задніх нагах.
Даўж. да 80 см. Мае шырокую лускаватую складку скуры ў выглядзе каўняра—«плашча» (адсюль назва) шыр. да 15 см. У самцоў на каўняры каляровыя плямы; грудзі і горла чорныя. Раскрывае «плашч» пры абароне, небяспецы, узбуджэнні, у час гону. Корміцца пераважна насякомымі, а таксама інш. беспазваночнымі, дробнымі паўзунамі і млекакормячымі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Вы́клад ’выказванне, выкладанне’ (БРС); ’форма посуду’ (Вярэн.), выкла́ды ’закладная тэхніка ўзорнага ткання, у якой дадатковыя каляровыя ўткі ткуць толькі частку ўзору, але не ідуць ва ўсю шырыню палатна’ (Влад.). Рус.дыял.вы́клад ’вышыўка’, вы́кладь ’каляровае тканнё звычайна чырвонымі ніткамі па беламу полю’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад выкладаць. У першым значэнні можа быць семантычным запазычаннем з польск.wykład ’тс’.