Разм. Нарэзваць скрылікамі. Тым часам на патэльні скваркі напомнілі пра сябе, яны пачалі сквірч[э]ць на розныя лады. Аўген заспяшаўся скрыляць бульбу.Сапрыка.Ксеня .. скрыляе скрэбеную бульбу ў гаршчок.Калюга.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падцмо́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Цмокаць нягучна або ў такт чаму‑н. Падцмокваць языком. □ Нашы людзі трывалыя: што ім жаласнае ні гавары, будуць слухаць, падцмокваць, памогуць бяду бедаваць, а слязы з вока не ўпусцяць.Калюга.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
частако́ліна, ‑ы, ж.
Адзін кол частаколу. [Міхалка] далей не пайшоў — астаўся стаяць, высунуўшы твар паміж дзвюх рассунутых частаколін.Чорны.На вясковай вуліцы была гэтакая ціш, што каб у гэтым канцы пераламаў частаколіну, дык, пэўна, у тым пачулі б трэск.Калюга.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
плячу́к, плечука, м.
1.Разм. Тое, што і плячо (у 1 знач.). Змоўкла, у задуменні прыхінулася Лысаковічаўна да Адасёвага плечука.Калюга.
2. Вата, падкладзеная пад плечы ў адзежы. [Мужчына:] — А мо вы заадно і штаны звузіце, ды з плечукоў крыху ваты выскубеце?«Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разляга́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца;
1.Незак.да разлегчыся.
2. Поўніцца звонкімі, пералівістымі гукамі. Раннімі вёснамі сюды прыходзілі дзяўчаты па шчаўе, а ў святочныя дні збіралася моладзь, і Гарадок разлягаўся ад песень і тупату.Ракітны.Было весялосці, музыкі ў Банькоўскіх — аж разлягаліся Вязавічы.Калюга.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПАНЧ (Пятро) (сапр.Панчанка Пётр Іосіфавіч; 4.7.1891, г. Валкі Харкаўскай вобл., Украіна — 1.12.1978),
украінскі пісьменнік. Друкаваўся з 1921. Аўтар зб-каў апавяданняў і аповесцей «Блакітныя эшалоны» (1928; аднайм. п’еса, 1970), раманаў «Аблога ночы» (1933), «Гаманіла Украіна» (1945—46); пра нац.-вызв. барацьбу ўкр. народа 17 ст.), аўтабіягр. аповесці «На калінавым мосце» (1965, Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Шаўчэнкі 1966), твораў для дзяцей. У 1928 наведаў Беларусь, убачанае апісаў у нарысе «Там, дзе з бярозамі хвоі гамоняць» (1928). Сябраваў з Я.Купалам. На бел. тэматыку напісаў арт. «Разбіта жалейка (Янка Купала)» (1943), «Сінявокая сястра Беларусь» (1972), апавяданне «А лазу самі выбірайце» прысвяціў У.Дубоўку. На бел. мову асобныя творы П. пераклалі Я.Купала, К.Чорны, Л.Калюга, А.Пальчэўскі, І.Скапараў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пракі́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Расчысціць, вызваліць, кідаючы ў бакі тое, чым што‑н. засыпана, загрувашчана. — Трэ было б.. сцежку да склепа пракідаць.. Замяло, дык цяпер ні прыступу.Калюга.
2. Кідаць некаторы час. Пракідаць лапатай зямлю цэлы дзень.
пракіда́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.
Незак.да пракі́даць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2.Уст. Які належаў казне, казённы; дзяржаўны. Хутарок быў пабудаваны .. па арандаванай скарбовай зямлі.Колас.На настаўнікі двор уз’ехала натоптаная сенам скарбовая параконка.Лобан.Ні за якія грошы не хацелі [людзі] на скарбовым полі класці сваю працу.Калюга.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фармазо́нскі, ‑ая, ‑ае.
Разм.уст. Які мае адносіны да фармазонства, фармазона. Баркаўчане веры не давалі, каб у Андрука фармазонскіх грошай не было. Даўней, кажуць, і праўда: некаторыя мелі такія грошы, што за іх можна што хочаш купляць: і тавар у цябе будзе і грошы назад вернуцца.Калюга.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
puddle
[ˈpʌdəl]1.
n.
1) лу́жына, калю́гаf.
2) гліня́ная абкла́дка
2.
v.t.
1) мясі́ць (глі́ну)
2) зама́зваць
Puddle up that hole — Зама́жце глі́най гэ́ную дзі́рку
3) муці́ць ваду́; плю́хацца ў вадзе́, у гра́зі
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)