Салдат, афіцэр, які служыць у кавалерыі. Камбрыгу было дваццаць пяць год. Кавалерыст, лейтэнант кадравай службы.Брыль.//Разм. Пра ўмелага, вопытнага наезніка. Сяды-тады.. [старшыня], як дасканалы кавалерыст, любіў віхрам пранесціся на сваім «Ворану».Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кавале́рыя, ‑і, ж.
Конніца, коннае войска. [Старшыня] служыў у кавалерыі, прывык хадзіць за канём і ўмеў хадзіць.Колас.
•••
Лёгкая кавалерыя — конніца з лёгкаўзброеных воінаў на спецыяльна падабраных быстраходных конях.
Цяжкая кавалерыя — конніца з цяжкаўзброеных воінаў на спецыяльна падабраных конях.
[Фр. cavalerie.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
карне́т1, ‑а, М ‑неце, м.
Першы афіцэрскі чын у кавалерыі і пагранічным войску дарэвалюцыйнай рускай арміі, роўны падпаручніку пяхоты. // Асоба, якая мела гэты чын.
[Ад фр. cornette — сцяг.]
карне́т2, ‑а, М ‑неце, м.
Духавы медны музычны інструмент у выглядзе ражка.
[Ад лап. cornet — ражок.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МІКАЛА́Й МІКАЛА́ЕВІЧМалодшы
(18.11.1856, Пецярбург — 5.1.1929),
расійскі вял. князь, военачальнік. Ген.-ад’ютант (1894), ген. ад кавалерыі (1901). З дынастыі Раманавых. Сын Мікалая Мікалаевіча Старэйшага. Скончыў Мікалаеўскае інж. вучылішча (1873) і Акадэмію Генштаба (1876). У рус.-тур. вайну 1877—78 знаходзіўся для асобых даручэнняў пры сваім бацьку — галоўнакамандуючым, пазней камандаваў палком, брыгадай і кав. дывізіяй. З 1895 ген.-інспектар кавалерыі. У 1905—14 каманд. войскамі гвардыі і Пецярбургскай ваен. акругі, адначасова (1905—08) старшыня Савета дзярж. абароны. У 1-ю сусв. вайну з 2.8.1914 да 5.9.1915 вярх. галоўнакаманд. ўзбр. сіламі Расіі (яго стаўка была спачатку ў Баранавічах, а з 21.8.1915 у Магілёве), са жн. 1915 галоўнакаманд. войскамі Каўк. фронту. 15.3.1917 прызначаны Мікалаем II, які адрокся ад прастола, вярх. галоўнакаманд., але пад націскам Часовага ўрада і Саветаў адмовіўся ад пасады. З сак. 1919 у эміграцыі, частка рас. эмігрантаў лічыла яго прэтэндэнтам на рас. прастол.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ро́тмістр ’афіцэрскі чын у кавалерыі, які адпавядае капітану ў пяхоце’, ’асоба ў гэтым чыне’ (ТСБМ), ст.-бел.ротмистръ ’камандзір роты’ (1507 г.) < ст.-польск.rotmistrz < ст.-в.-ням.rotemeisier (Булыка, Лекс. запаз., 62) альбо з с.-н.-ням.rotmester ’правадыр, верхавод, завадатар’ (Праабражэнскі, 2, 217; Фасмер, 3, 507).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
фланкёр
(фр. flanqueur)
дазорны ў складзе бакавой або галоўнай аховы ў кавалерыі 18—19 ст.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
расійскі ваен. дзеяч. Ген. ад кавалерыі (1912). Скончыў Пажскі корпус (1872), Афіцэрскую кав. школу (1883). Удзельнік рус.-тур. вайны 1877—78. Займаў шэраг афіцэрскіх пасад, у т. л. з 1883 у Афіцэрскай кав. школе (з 1902 яе нач.). З 1906 нач. 2-й гвардз.кав. дывізіі. Камандаваў 14-м армейскім корпусам (з 1909), войскамі Варшаўскай ваен. акругі (з 1912), 12-м армейскім корпусам (з 1913). У 1-ю сусв. вайну камандаваў 8-й арміяй у Галіцыйскай бітве 1914, з сак. 1916 галоўнакаманд. арміямі Паўд.-Зах. фронту, арганізаваў Паўднёва-Заходняга фронту наступленне 1916 (т.зв. Брусілаўскі прарыў). У маі—ліп. 1917 вярх. галоўнакамандуючы, потым ваен. саветнік Часовага ўрада. З 1920 у Чырв. Арміі, у 1923—24 інспектар кавалерыі.
Тв.:
Мои воспоминания. [Ч. 1]. М., 1983;
Ч. 2 // Воен.-ист. журн. 1989. № 10, 12;
1990. № 2;
1991. № 2.
Літ.:
Семанов С. Генерал Брусилов: Докум. повествование. М., 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
карне́т1
(фр. cornette = сцяг)
першы афіцэрскі чын у кавалерыі дарэвалюцыйнай рускай арміі; адпавядаў падпаручніку ў пяхоце.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
кірасі́р
(фр. cuirassier)
коннік цяжкай кавалерыі ў еўрапейскіх арміях 17 — пач. 20 ст. (насіў кірасу і каску).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
РЭ́ЙТАРЫ (ад ням. Reiter вершнік, коннік),
від цяжкай кавалерыі ў наёмных арміях Зах. Еўропы, у Польшчы, ВКЛ і Расіі ў 16—17 ст. Былі ўзброеныя доўгай шпагай, 2 пісталетамі, ружжом або карабінам, мелі шлем і нагрудныя латы; вялі атаку ў шчыльных баявых парадках. Арганізацыя і тактыка дзеянняў Р. распрацавана Морыцам Аранскім у арміі Нідэрландаў. У пач. 18 ст. Р. паступова выцеснены драгунамі і коннымі егерамі.