Кансанантызм 5/6, 383, гл. Зычныя гукі

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ПАЛАТАЛІЗА́ЦЫЯ (ад лац. palatum паднябенне),

пад’ём сярэдняй часткі спінкі языка да цвёрдага паднябення пры губной, пярэднеязычнай ці заднеязычнай артыкуляцыі зычнага гука, т.зв. змякчэнне зычных. П. можа быць дадатковай артыкуляцыйнай прыкметай, калі яна абумоўлена пазіцыяй зычнага ў слове: («лес»), ці самаст. фаналагічнай рысай, калі мяккасць зычнага не залежыць ад пазіцыі ў слове («мэбля»). У першым выпадку такія зычныя называюць палаталізаванымі, у другім — палатальнымі. Характэрны тон і шум, якія з’яўляюцца пры П., робяць мяккія зычныя больш высокімі на слых, чым іх цвёрдыя адпаведнікі.

Літ.:

Крывіцкі А.А., Падлужны А.І. Фанетыка беларускай мовы. Мн., 1984.

А.​В.​Зінкевіч.

т. 11, с. 539

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

прыстаўны́, -а́я, -о́е.

1. Такі, які прыстаўляецца ці можа прыстаўляцца да чаго-н.

Прыстаўное крэсла (у тэатры). Прыстаўная лесвіца.

2. У граматыцы: прыстаўныя гукізычныя і галосныя гукі, што ўзнікаюць у пэўных фанетычных умовах у пачатку слова (напр.: «в» у слове «возера», «о» ў слове «Орша»).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цэрэбра́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец.

1. Мазгавы. Цэрэбральны аддзел чэрапа.

2. Які ўтвараецца пры загібе кончыка языка к цвёрдаму паднябенню (пра зычныя гукі). Цэрэбральны зычны.

[Ад лац. cerebrum — мозг.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

альвеоля́рный анат., лингв. альвеаля́рны;

альвеоля́рный во́здух анат. альвеаля́рнае паве́тра;

альвеоля́рные согла́сные альвеаля́рныя зы́чныя.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

unvoiced [ˌʌnˈvɔɪst] adj.

1. нявы́маўлены, нявы́казаны;

an unvoiced protest нявы́казаны, уну́траны пратэ́ст

2. ling. глухі́;

unvoiced con so nants глухі́я зы́чныя

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

фісгармо́нія, ‑і, ж.

Клавішны духавы музычны інструмент, які гучыць падобна да аргана. Дзівосна іграла [бабуля] на фісгармоніі розныя песні і розныя му зычныя творы выдатных кампазітараў. Дубоўка.

[Ням. Fisharmonium.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выбухны́

1. взры́вчатый;

а́я ка́мера — взры́вчатая ка́мера;

2. лингв. взрывно́й;

ы́я зы́чныя — взрывны́е согла́сные

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шыпя́чы лингв.

1. прил. шипя́щий;

~чыя зы́чныя — шипя́щие согла́сные;

2. в знач. сущ. шипя́щий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

інтэрвака́льны

(ад інтэр- + вакальны)

лінгв. які знаходзіцца паміж галоснымі гукамі (напр. і-ыя зычныя).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)