ГРЫ́ШЧАНКА Пётр Лук’янавіч (1.8.1921, в. Кукавячына Віцебскага р-на — 21.2.1973),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Віцебскі аэраклуб (1939), Армавірскую ваен.авіяц. школу пілотаў (1942), Вышэйшыя афіцэрскія лётна-тактычныя курсы (1950), Ваенна-паветр. акадэмію (1955). У Вял.Айч. вайну на фронце з сак. 1943, лётчык-знішчальнік. Удзельнік Курскай бітвы (1943), вызвалення Украіны, Польшчы, Чэхаславакіі, Берлінскай аперацыі 1945. Камандзір звяна знішчальнага авіяпалка лейтэнант Грышчанка правёў 78 паветр. баёў, збіў 27 варожых самалётаў і аэрастат. Да 1961 у ВПССав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫЦАВЕ́Ц Сяргей Іванавіч (6.7.1909, в. Бараўцы Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл. — 16.9.1939),
двойчы Герой Сав. Саюза (22.2 і 29.8.1939). Скончыў Арэнбургскую ваен. школу лётчыкаў (1932), школу паветр. бою (1936). Лётчык-знішчальнік, камандзір авіязвяна, атрада, знішчальнага авіяпалка. Удзельнік вайны ў Іспаніі 1936—39 (збіў больш за 30 самалётаў ворага), у 1939 баёў на р. Халхін-Гол (збіў 12 самалётаў праціўніка, у адным з баёў выратаваў камандзіра авіяпалка). Загінуў у авіякатастрофе каля пас. Балбасава Аршанскага р-на Віцебскай вобл. У Мінску, Баранавічах, Балбасаве, в. Моўчадзь Баранавіцкага р-на яму пастаўлены помнікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРХІ́ПЕНКА Фёдар Фёдаравіч (н. 30.10.1921, в. Аўсімавічы Бабруйскага р-на),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Адэскую ваен. школу пілотаў (1939), Ваен.-паветр. акадэмію (1951), Маскоўскі інж.-эканам.ін-т (1967). У Вял.Айч. вайну з чэрв. 1941 на Паўд.-Зах., Зах., Бранскім, Сталінградскім, Варонежскім, 2-м і 1-м Укр. франтах, лётчык-знішчальнік. Удзельнік баёў пад Сталінградам, на Курскай дузе, вызвалення Украіны, Малдовы, Польшчы, Прагі, штурму Берліна. Зрабіў 467 баявых вылетаў, правёў 102 паветр. баі, збіў 44 варожыя самалёты. Да 1959 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРАНКЕ́ВІЧ Анатоль Ігнатавіч (н. 11.10.1932, в. Трасцівец Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
ваенны дзеяч. Ген.-маёр авіяцыі (1978). Засл. ваенны лётчык СССР (1977). Лётчык-знішчальнік. Скончыў Батайскае знішчальнае авіяцыйнае вучылішча лётчыкаў імя А.Сярова (1954), Ваен. камандную акадэмію проціпаветранай абароны імя Г.К.Жукава (1974). У 1954—83 камандзір авіяпалка, нам. камандуючага корпусам, арміяй, ВПС Далёкаўсх. ваен. акругі, ваен. саветнік у В’етнаме. З 1983 нам. камандуючага ВПСБВА. Асвоіў 14 тыпаў самалётаў, сярод іх 9 звышгукавых, у т. л. самалёт 4-га пакалення МІГ-29. З 1989 у запасе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХА́РАЎ Георгій Няфёдавіч (24.4.1908, с. Старое Сямёнкіна Самарскай вобл., Расія — 6.1.1996),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, ген.-м. авіяцыі (1940), Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Сталінградскую ваен. шкалу лётчыкаў (1933), Ваен. акадэмію Генштаба (1950). У Чырв. Арміі з 1930. Удзельнік вайны ў Іспаніі 1936—39. З 1941 на Зах., 3-м Бел. франтах. Камандзір знішчальнай авіядывізіі, у склад якой уваходзіў франц. полк «Нармандыя—Нёман». З. вызначыўся пры вызваленні Віцебска, Оршы, Мінска, Гродна. Да 1961 у Сав. Арміі. Аўтар кніг «Аповесць аб знішчальніках» (1977), «Я — знішчальнік» (1985) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧА́СНЫК Мікалай Лявонцьевіч (н. 26.10.1921, г. Орша Віцебскай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Барысаглебскую школу ваен. лётчыкаў (1941), Ваенна-паветр. акадэмію (1952). У Вял.Айч. вайну з 1941 на Паўн.-Зах. фронце: лётчык-знішчальнік. Камандзір звяна палка асобага прызначэння ст. лейт. Ч. да крас. 1944 зрабіў 685 баявых вылетаў, у 39 паветр. баях збіў 16 і ў складзе групы 3 самалёты праціўніка. 7.7.1944 збіты ў баі, трапіў у палон; удзельнік паўстання вязняў у канцлагеры Бухенвальд. Да 1958 у ВПССав. Арміі, потым у грамадз. авіяцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ястрабо́к1, ‑бка, м.
1.Памянш.да ястраб.
2.Разм. Савецкі самалёт-знішчальнік. Росцік яшчэ доўга ўглядаўся ў неба, але яму так і не давялося больш убачыць маленькага савецкага ястрабка.«Маладосць».
ястрабо́к2, ‑бку, м.
Шматгадовая травяністая расліна сямейства складанакветных. Ястрабок лугавы. Ястрабок парасоністы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЯН ЛІВЭ́Й (н. 21.6.1965, павет Сайчжун правінцыі Ляанін, Кітай),
першы касманаўт Кітая. Касманаўт-герой Кітая. Лётчык-знішчальнік. Падпалкоўнік ВПС (2003). Скончыў 8-ы лётны ін-тВПС Нар.-вызв. арміі Кітая (1987). З 1998 у 1-м атрадзе кіт. касманаўтаў. 15.10.2003 здзейсніў палёт на касм. караблі «Шэнь Чжоў-5» («Чарадзейны карабель-5»), у выніку чаго Кітай стаў 3-й дзяржавай у свеце (пасля СССР і ЗША), касманаўт якой здзейсніў палёт з выкарыстаннем ракетна-касм. тэхнікі сваёй краіны. У космасе правёў 21,4 гадз. Медаль КНР «За дасягненні ў космасе».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРПО́ВІЧ Вікенцій Паўлавіч (20.1.1914, пас. Калодзішчы Мінскага р-на — 12.4.1996),
Герой Сав. Саюза (1942). Скончыў Мінскі пед.ін-тнац. меншасцей (1937), Барысаглебскую ваен.авіяц. школу лётчыкаў (1938), Ваен.-паветр. акадэмію каманднага і штурманскага саставу ВПС (1944). У Чырв. Арміі з 1938. У Вял.Айч. вайну з 22.6.1941 на Паўд., 2-м Укр. франтах. Лётчык-знішчальнік, нам. камандзіра знішчальнага авіяпалка. Удзельнік абароны Малдавіі, Украіны, г. Растоў-на-Доне, баёў за Берлін, вызвалення Прагі. Зрабіў 263 баявыя вылеты, правёў 35 паветр. баёў, збіў 8 самалётаў праціўніка. 16.3.1942 цяжка паранены прывёў самалёт на свой аэрадром. Да 1960 у Сав. Арміі, палкоўнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛА́ГІН Андрэй Міхайлавіч (4.9.1921, в. Старое Закружжа Веткаўскага р-на Гомельскай вобл. — 9.8.1980),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Магілёўскі аэраклуб (1939), Армавірскую ваен.авіяц. школу пілотаў (1942), Ваен.паветр. акадэмію (1954). З 1936 працаваў на аўтарамонтным з-дзе ў Магілёве. У Вял.Айч. вайну з ліп. 1942 на Паўд., Закаўказскім, Паўн.-Каўказскім, 2-м Бел. франтах. Лётчык-знішчальнік капітан К. зрабіў 762 баявыя вылеты, правёў 142 паветр. баі, збіў 32 варожыя самалёты, 7 у групавых баях. Да 1956 у Сав. Арміі, палкоўнік. З 1959 на парт. рабоце, з 1961 інструктар, заг. сектара ЦККПБ. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1947—51.