ЁМІСТАСЦЬ АСЯРО́ДДЗЯ біялагічная,

здольнасць прыроднага ці прыродна-антрапагеннага наваколля забяспечваць нармальную жыццядзейнасць пэўнай колькасці жывых арганізмаў ці іх згуртаванняў без адметных прыкмет парушэння ці дэградацыі самога наваколля. Залежыць ад ступені спрыяльнасці для жыцця біятычных і абіятычных фактараў прыроднага асяроддзя, уплыву антрапагеннага і лімітавальных фактараў. Велічыня Ё.а. непастаянная, зменьваецца ў часе і прасторы, што прадвызначае ваганні шчыльнасці і колькаснага складу папуляцый, адрозненні ў іх размеркаванні на тэрыторыях са знешне аднатыпнымі ўмовамі. Асобныя паказчыкі, што характарызуюць выключныя бакі Ё.а., — ёмістасць ландшафту, угоддзяў, рэкрэацыйная ёмістасць. Мэтанакіраванае антрапагеннае ўздзеянне можа істотна павялічваць Ё.а. для гасп.-каштоўных папуляцый ці змяншаць яе для папуляцый шкодных відаў. Улік паказчыкаў Ё.а. дае магчымасць больш мэтанакіравана планаваць гасп. дзейнасць (напр., у галінах паляўнічай і лясной гаспадаркі, аховы прыродных рэсурсаў) і праводзіць пэўныя мерапрыемствы па ахове прыроды.

т. 6, с. 408

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

deprecjonować

незак.

1. абясцэньваць; зніжаць курс;

2. перан. прымяншаць; змяншаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

tempereren vt

1) змянша́ць, стры́мліваць, змякча́ць

2) рэгулява́ць, падтры́мліваць раўнаме́рную тэмперату́ру

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

obcinać

незак.

1. абрэзваць, абразаць; абсякаць;

2. перан. уразаць; скарачаць; змяншаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ermäßigen

1. vt змянша́ць, збаўля́ць (цану)

2. ~, sich (um A) скарача́цца (аб выдатках)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Ма́ліцца ’паводзіць, уяўляць сябе як малое дзіця’ (Янк. 3., Нас., КЭС, лаг.), ’змяншаць гады’ (пух., З нар. сл.; віл., Жыв. сл.), ма́ліць ’прадстаўляць малым, змяншаць’ (Нас., Касп.), малі́цца ’прыкідвацца малым’ (ТС). Укр. малі́ти ’змяншацца’, мали́тися ’рабіцца меншым’, ’паводзіць сябе па-дзіцячаму’, рус. ма́литьзмяншаць’, ст.-рус. малити (XIII ст.). Польск. maleć ’змяншацца, станавіцца малым, меншым’, чэш. máliti se ’значна змяншацца’, славац. maliť sa ’тс’, серб.-харв. ма́лити, макед. мали се, балг. малея. Прасл. malitiзмяншаць, рабіць меншым’. Бел.-укр. ізасема. Да малы́ (гл.).

Маліцца ’звяртацца да бога, святых’, ’вельмі моцна прасіцца’, ’абагаўляць’, ’дагаджаць’ (віл., Сл. ПЗБ), малі́ць ’надта прасіць, умольваць’ (ТСБМ, Нас., Шат., Яруш.; КЭС, лаг.), браг. маліць ’маліцца’ (Мат. Гом.). Укр. моли́тися ’маліцца’, моли́ти ’маліць, упрошваць’, рус. молиться ’маліцца, чытаць малітву’, ’прасіць’, ’пераканаўча, настойліва прасіць’, польск. modlić (się) ’маліцца’, ’моцна прасіць’, н.-луж. modlić se ’маліцца’, в.-луж. modlić so ’тс’, ’дагаджаць’, чэш. modliti se ’маліцца’, ’абагаўляць каго-небудзь’, славац. modliť sa ’маліцца’, славен. móliti, mòdliti, серб.-харв. мо̀лити, макед. моли, ’прасіць літасці’, моли се ’маліцца’, балг. моля ’прашу’, моля се ’малюсь’, ст.-слав. молити. Прасл. modliti ’прасіць, звяртаючыся да багоў, прыносячы ім ахвяру’, ’ахвяраваць’. І.‑е. адпаведнікі: балт. (тут заканамерна ‑ld‑, у той час як у прасл. мове яшчэ да метатэзы tolt/trat адбылася мена ld > dl з прычыны аманіміі з групай слоў moldъ ’малады’): літ. maldá ’просьба’, maldýti ’маліць, упрошваць’, mel̃sti ’прасіць’, ’маліцца’, хецк. maltāi ’прасіць, гаварыць’, арм. małthem ’упрошваю’, ст.-в.-ням. melda ’плёткі’, meldôn ’заяўляць’, і.-е. *meldh‑ ’рытуальная прамова ў богаслужэнні’ (Покарны, 722; Міклашыч, 119; Бернекер, 2, 65; Фасмер, 2, 642; Махэк₂, 371–372; Скок, 2, 451–452; Бязлай, 2, 193). Прасл. modliti пранікла ў прагерм. maþljan ’заклікаць, звяртацца з урачыстай прамовай, абяцаць’ (Мартынаў, Лекс. взаим., 170–172).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

narrow2 [ˈnærəʊ] v. звужа́ць, змянша́ць; звужа́цца, змянша́цца;

narrow one’s eyes прыжму́рваць/прыплю́шчваць во́чы;

The river nar rows at this point. Рака звужаецца ў гэтым месцы.

narrow down [ˌnærəʊˈdaʊn] phr. v. (to) скарача́ць, змянша́ць (да якой-н. колькасці, якога-н. памеру); абмяжо́ўваць (чым-н.), зво́дзіць (да чаго-н.);

The choice was narrowed down to two candidates. Выбар звёўся да двух кандыдатаў.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

гасі́ць, гашу́, га́сіш, га́сіць; незак., што.

1. Спыняць гарэнне; тушыць.

Г. свечку.

2. перан. Перашкаджаць развіццю чаго-н.; заглушаць (жаданні, пачуцці).

Г. ініцыятыву.

3. Змяншаць ці спыняць дзеянне чаго-н. (спец.).

Г. хістанні.

Г. скорасць.

4. Рабіць што-н. несапраўдным, непрыгодным для далейшага ўжывання.

Г. доўг.

Г. паштовыя маркі.

5. Моцна ўдараць па чым-н. (разм.).

Г. абухом па дзвярах.

Гасіць вапну — дабаўляць вады ў вапну, каб атрымаць з яе белы парашок — будаўнічую гашаную вапну.

|| зак. загасі́ць, -гашу́, -га́сіш, -га́сіць; -га́шаны (да 1 знач.) і пагасі́ць, -гашу́, -га́сіш, -га́сіць; -га́шаны.

|| наз. гашэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

умаля́ться

1. памянша́цца, паме́ншвацца, памянша́ць, паме́ншваць; змянша́цца, зме́ншвацца, змянша́ць, зме́ншваць;

2. прыніжа́цца, зніжа́цца; см. умали́ться;

3. страд. прымянша́цца, змянша́цца; прыніжа́цца, зніжа́цца; см. умаля́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

убавля́ть несов.

1. убаўля́ць, забаўля́ць; (уменьшать) змянша́ць, памянша́ць; (отбавлять) убаўля́ць, адбаўля́ць;

2. (делать у́же или короче) павужа́ць; пакаро́чваць;

3. (в весе) ме́ншаць, убаўля́цца, убыва́ць; см. уба́вить;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)