*Сарокі, соро́кі (жытк., Нар. сл.) ’злучаныя парамі накрыж кароткія жэрдкі, якімі прыціскаюць салому ці кастрыцу на вільчыку’. Да сарока1 (гл.), у выніку падабенства да сарочага хваста.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сшы́так ’злучаныя лісты паперы ў вокладцы’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), сшыто́к ’тс’ (Гарэц., Ласт.). Ад сшыць ’злучыць, аб’яднаць’, гл. шыць. Наватвор па ўзору польск.zeszyt, укр.зо́шит ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
КАТЭНА́НЫ (ад лац. catena ланцуг),
хімічныя злучэнні, малекулы якіх маюць цыклы (2 і больш), злучаныя як звёны ланцуга. Катэнанавыя структуры выяўлены сярод прыродных нуклеінавых кіслот. Сінтэзаваныя К. маюць 26 і болей атамаў у цыклах. Паміж сабой цыклы злучаны т. зв. тапалагічнай (мех.) сувяззю, якую нельга парушыць без разрыву хім. сувязей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ключы́ ’злучаныя парамі накрыж кароткія жэрдкі, якімі прыціскаюць салому ці кастрыцу на вільчаку, кроквы’ (Сл. паўн.-зах., Нар. сл., КЭС, лаг., П. С., Тарнацкі, Studia, Маш., Бломкв.). Гл. ключі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АРАРА́Т [тур. (Büyük) Aĝri Daĝi, арм. Масіс],
самы высокі вулкан Армянскага нагор’я на У Турцыі каля мяжы з Арменіяй і Іранам. Два злучаныя асновамі конусы — Вялікі Арарат (выш. 5165 м) і Малы Арарат (выш. 3925 м). Складзены з базальтаў. На схілах каля 30 ледавікоў. Лічыцца месцам прычальвання Ноевага каўчэга.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЫ́НТУПКА,
рака ў Пастаўскім р-не Віцебскай вобл. і Мядзельскім р-не Мінскай вобл., правы прыток р. Страча (бас.р. Вілія). Даўж. 23 км. Пл. вадазбору 57 км². Пачынаецца каля в. Вялічкі Пастаўскага р-на, цячэ па лясістых схілах Свянцянскіх град. У межах г.п. Лынтупы сярод парку на рацэ створаны 4 сажалкі, злучаныя каналамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
trojaki
Iмн.
траяк, трайняк (тры гаршкі, злучаныя паміж сабой)
II
траякі
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ЛАНЖЭРО́Н (франц. longeron ад longer ісці ўздоўж),
асноўны сілавы элемент канструкцый многіх інж. збудаванняў (самалётаў, аўтамабіляў, вагонаў, мастоў і інш.), які размяшчаецца па даўжыні канструкцыі. У самалётаў Л. разам са стрынгерамі ўтварае падоўжны набор крыла, фюзеляжа і інш.; у аўтамабіляў і вагонаў 2 Л., злучаныя папярочнымі элементамі, утвараюць раму (шасі), якая нясе кузаў, колы і рухавік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫФУЗІ́ЙНЫЯ ПАКРЫ́ЦЦІ ахоўныя пакрыцці, створаныя вадка- або газафазным насычэннем (у выніку дыфузіі) паверхні метал. і неметал. вырабаў адным або некалькімі хім. элементамі (борам, хромам і інш.). Выкарыстоўваюцца ў хім. машынабудаванні, авіяц. і касм. тэхніцы і інш.
Д.п. — раўнамерныя па таўшчыні, моцна злучаныя з матэрыялам асновы. Ахоўваюць вырабы ад зносу, стомленаснага разбурэння, акіслення пад уздзеяннем вадкіх і газавых асяроддзяў. Атрымліваюць азатаваннем, барыраваннем, берылізацыяй, нітрацэментацыяй, храміраваннем і інш.