Які мае адносіны да рамонку (рамонка), уласцівы яму. Рамонкавы ліст. □ А Люда ўсё не ідзе, і млын яшчэмаўчыць, не паўтарае імя дзяўчыны, неаб’яўляе, што хутка адчыняцца нізкія дзверы сенцаў і па роснай траве, у рамонкавымпаху, у ранішнім золаце сонца пройдзе яна.Брыль.// Пакрыты, парослы рамонкам. Рамонкавы луг.// Прыгатаваны або здабыты з кветак рамонку. Рамонкавы чай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раслі́нны
1.бат. vegetatív [ve-]; pflánzlich; Pflánzen-;
раслі́нны свет Pflánzenreich n -(e)s, Pflánzenwelt f -;
раслі́ннае по́крыва Geländebedeckung f -;
раслі́нная е́жа Pflánzenkost f -, vegetárische Kost;
2.кул. (які здабыты з раслін) Pflánzen-
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
экстра́кт
(лац. extractus = выцягнуты, здабыты)
1) лекавы прэпарат, атрыманы выцяжкай з раслінных або жывёльных тканак і раствораны ў спірце ці ў вадзе;
2) прадукт, які атрымліваецца шляхам згушчэння сокаў ягад, пладоў (напр. малінавы э.).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
экстра́кт
(лац. extractus = выцягнуты, здабыты, атрыманы)
1) лекавы прэпарат, атрыманы выцяжкай з раслінных або жывёльных тканак і раствораны ў спірце ці вадзе;
2) прадукт, які атрымліваецца шляхам згушчэння сокаў ягад, пладоў (напр. малінавы э.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
conquest
[ˈkɑ:nkwest]
n.
1) заваява́ньне n., перамо́га f.
2) здабы́ты край (лю́дзі)
3) заваёва f. (такса́ма ў каха́ньні)
4) здабы́так -ку m., дасягне́ньні-яў pl.
conquests of science — здабы́ткі наву́кі
5) Figur. сэ́рца, здабы́тае прыхі́льнасьцю
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
раслі́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да расліны. Расліннае покрыва. □ Раслінны свет быў багаты, корму для .. [зуброў] хапала, жыццё было прывольнае.В. Вольскі.// Які складаецца з раслін. Раслінны корм. □ — Ты паведамляеш, што ў вашай школе ў гэтым годзе вельмі багаты куток натураліста, што ў цябе ў самой таксама шмат раслінных калекцый.Сіняўскі.// Прыгатаваны, здабыты з раслін. Раслінныя фарбы. Раслінны тлушч.
2. Які жыве на расліне, раслінах. Раслінная тая.
3. З малюнкам, адбіткам раслін. Раслінны ўзор. Раслінны арнамент.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
працо́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да працы (у 1, 2 знач.); звязаны з працай. Працоўныя навыкі. Працоўны стаж. Працоўная дысцыпліна. Працоўная кніжка.// Заснаваны на працы, на выкарыстанні працы. Працоўнае выхаванне. Працоўная школа,// Зароблены, здабыты працай, атрыманы за працу. Працоўныя даходы. Працоўная слава.// Запоўнены, заняты працай. Працоўнае жыццё. Працоўныя будні.
2. Які жыве сваёй працай. Працоўны народ. Працоўныя класы грамадства. Працоўнае сялянства./узнач.наз.працо́ўны, ‑ага, м.Адпачынак працоўных. □ Неабходна было наблізіць мастацтва да жыцця працоўных Савецкай Беларусі, адлюстраваць тое новае, што прынёс вызваленаму народу вялікі Кастрычнік.Шматаў.
•••
Працоўны дзеньгл. дзень.
Працоўныя рэзервыгл. рэзервы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хваёвы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да хвоі, з’яўляецца хвояй. Хваёвая шышка. Хваёвыя лапкі. Хваёвая смала. □ На дол хваёвыя ігліцы Раняе бор. Пустэча скрозь.Прыходзька.Кастусь нагледзеў.. добрую хваёвую сухастоіну.Чорны.Пазняк, кінуўшы: «Ну, добра», павярнуў лыжы назад і згубіўся між тоўстых хваёвых камлёў.Дуброўскі.// Які складаецца з хвой. Хваёвы лес. Хваёвы бор. □ Трохі не дайшлі [Міколка з дзедам] да самай палянкі, як спыніліся, схаваўшыся ў хваёвым гушчарніку.Лынькоў.// Уласцівы хвоі. Хваёвы пах.// Зроблены з хвоі. Хваёвы крыж. □ Пастух вучыў.. [хлопчыка] граць на хваёвай жалейцы.Краўчанка.// Атрыманы, здабыты з хвоі. Хваёвы экстракт.// Прыгатаваны з экстрактам хвоі. Хваёвыя вапны.
2.узнач.наз.хваёвыя, ‑ых. Сямейства голанасенных дрэў і кустоў, пераважна вечназялёных.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
саве́цкі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да Савета (у 1 знач.), заснаваны на кіраванні Саветамі як органамі дзяржаўнай улады. Савецкая ўлада. Савецкая дзяржава. Савецкая краіна. Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік. Савецкі апарат.
2. Які мае адносіны да Краіны Саветаў, да СССР, належыць Краіне Саветаў. Савецкая канстытуцыя. Савецкі ўрад. Савецкая навука. Савецкая Армія. Савецкая літаратура. Савецкае студэнцтва.//Здабыты, зроблены, ажыццёўлены ў Краіне Саветаў. Савецкія аўтамабілі. Савецкія трактары. □ Прывітанне, Зямля! З касмастанцыі Першай Савецкай!Гілевіч.// Уласцівы Краіне Саветаў. Савецкая дэмакратыя. Савецкая законнасць. □ Работа рэдакцыі абумоўлена святымі прынцыпамі нашага савецкага друку — выступаць толькі з праўдай.Ракітны.// Уласцівы народу Краіны Саветаў. Савецкая ідэалогія. Савецкі патрыятызм. Савецкі быт. Савецкі ўклад жыцця. □ [Страмілін:] Ну, жадаю вам жыць у згодзе і любві ды збудаваць моцную савецкую сям’ю.Крапіва.
•••
Герой Савецкага Саюзагл. герой.
Савецкая гвардыягл. гвардыя.
Савецкая сацыялістычная рэспублікагл. рэспубліка.
Савецкі народгл. народ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)