2. (здабытае на паляванні, лоўліі г. д.) Béute f -, -n; Fang m -(e)s, Fänge
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ірацыяна́льны, ‑ая, ‑ае.
1. У ідэалістычнай філасофіі — пазбаўлены заканамернасці, а таму недаступны для розуму, мышлення; невытлумачальны.
2. У матэматыцы — які не можа быць дакладна выражаны ні цэлым, ні дробным рацыянальным лікам; несуразмерны з адзінкай. Ірацыянальны лік.// Які мае апрача чатырох асноўных арыфметычных дзеянняў яшчэ здабыванне кораня. Ірацыянальныя ўраўненні.
[Лац. irrationalis — неразумны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шы́фер, ‑у, м.
1. Чорны або шэры гліністы сланец. Здабыванне шыферу.
2. Будаўнічы матэрыял у выглядзе плітак або лістоў з такога сланцу, які ўжываецца для пакрыцця даху. Будуць узводзіць другі паверх [будынка], затым ставіць кроквы, каб заўтра шыферам накрыць.Гроднеў.На страсе цесля Лявон клаў апошнія аркушы шыферу.Дубоўка.
[Ням. Schiefer.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
экстра́кцыя
(лац. extractio = выцягванне, здабыванне)
1) раздзяленне цвёрдых ці вадкіх сумесей пры дапамозе апрацоўкі іх рознымі растваральнікамі;
2) аперацыя выдалення зуба.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
МА́РТАС Іван Пятровіч (1754, г. Ічня Чарнігаўскай вобл., Украіна — 17.4. 1835),
расійскі скульптар; прадстаўнік класіцызму. Скончыў Пецярбургскую АМ (1773), выкладаў у ёй у 1779—1835 (з 1814 рэктар). У 1773—79 пенсіянер АМ у Рыме. Майстар мемар. пластыкі, у якой гарманічна спалучаў грамадз. пафас і ідэальную ўзнёсласць вобразаў з іх жыццёвай пераканаўчасцю: надмагіллі С.С.Валконскай (1782), М.І.Паніна (1788), Е.С.Куракінай (1792), Паўла I (1807) і інш. Помнікі К.Мініну і Дз.Пажарскаму (1804—18, Масква), А.Э.Рышэльё (1823—28, Адэса), М.Ламаносаву (1826—29, Архангельск), Аляксандру I (1828—31, Таганрог) вызначаюцца велічнасцю вобразаў, якая ўвасабляе ант. ідэалы мужнасці і дасканалай прыгажосці. Аўтар манум.-дэкар. статуі «Актэон» для фантанаў Пецяргофа (1801), рэльефу «Здабыванне Майсеем вады ў пустыні» на атыку Казанскага сабора ў Пецярбургу (1804—07), партрэтных бюстаў і інш.
Прамысловая (промыславая) рыба (якая з’яўляецца прадметам промыслу). Прамысловая (промыславая) кааперацыя.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
про́мысел, ‑слу, м.
1.Здабыванне звяроў, птушак і пад. лоўляй, паляваннем. Промысел собаля. □ Мой дзед ездзіў на ловы ўжо з беркутам, а бацька, удасканаліўшы промысел продкаў, акрамя беркута, меў ганчака.Васілёнак.
2. Які‑н. занятак, рамяство як крыніца сродкаў існавання. Ганчарны промысел. Кавальскі промысел. □ Уперад некаторыя з лугінаўцаў займаліся промысламі: рабілі ц[а]бры, падушкі, колы, выраблялі рагожы ды вазілі за дваццаць вёрст у горад на продаж.Каваль.//Разм.Здабыванне чаго‑н. (часцей крадзяжом, ашуканствам і пад.). У Познані, дзе мянялася паравозная брыгада, Станіслаў хадзіў на «промысел», каб дастаць хлеба.Гурскі.
3. Месца, дзе займаюцца здабычай чаго‑н.; прамысловае прадпрыемства. Нафтавыя промыслы. Саляныя промыслы.
•••
Адыходны промысел (гіст.) — часовая, сезонная работа сялян за межамі сваёй вёскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
узуфру́кт
(лац. usus-fructus = здабыванне даходаў)
юр. права карыстання чужой маёмасцю і даходамі ад яе з умовай захавання яе цэласнасці і гаспадарчага прызначэння.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
разве́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.
1. Абследаванне чаго-н. са спецыяльнай мэтай.
Р. карысных выкапняў.
2. Дзеянні вайсковых груп, дазораў і пад. для атрымання звестак аб праціўніку і мясцовасці, якую ён займае.
У разведку пайшлі дабравольцы.
Паветраная р.
3. Вайсковая група, падраздзяленне і пад., якія збіраюць звесткі аб праціўніку.
Камандзір разведкі.
4.Здабыванне звестак аб эканамічным, палітычным становішчы іншых дзяржаў, іх ваенным патэнцыяле; арганізацыя, група асоб, занятая здабываннем такіх звестак.
|| прым.разве́дачны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)