Адсутнасць сродкаў для жыцця; крайняя беднасць. Голад, галеча, непасільная праца на кулацкім полі ад цямна да цямна — хіба не аб гэтым пісалі паэты-класікі?Бярозкін.Над краем колішняй бядота і галечы Жыццё, як сонца, не спыняе рух.Звонак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кайло́, ‑а, н.
Ручны інструмент у выглядзе востраканцовага стальнога кліна на драўляным цаўі для адколвання кускоў горных парод; кірка. Тут кожны выбух, кожны ўдар кайла У грудзі непадатлівай прыродзе Дзеля таго, каб з мёртвых ажыла Краса зямлі, скаванай мерзлатою.Звонак.
[Ням. Keil.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нязвы́чны, ‑ая, ‑ае.
Які з’яўляецца незнаёмым, новым для каго‑н., не ўвайшоў у звычку; непрывычны. І раптам, з самага прыходу, Марыля заўважыла ў траве каля кустоў.. нязвычную расліну.Дубоўка.Усё, што ўчора нам Здавалася нязвычным, Рэальнасцю жывой З лятункаў паўстае.Звонак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прале́ска, ‑і, ДМ ‑лесцы; Рмн. ‑сак; ж.
Травяністая расліна сямейства казяльцовых з сіне-фіялетавымі кветкамі, якія зацвітаюць адразу пасля раставання снегу. Вясна прыходзіць, у бары Пралескі скрозь цвітуць.Непачаловіч.Красавік — Гэта першыя краскі вясны. Некранутая сінь Танканогай пралескі.Звонак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыга́р, ‑у, м.
Абл. Прысмак, пах дыму або гару. А вецер з душой непрыкаянай Еў вочы прыгарам горкім.Звонак.
прыга́р, ‑а, м.
Спец. Тое, што прыстала, прыгарэла да паверхні чаго‑н. (у час апрацоўкі агнём). Дэталь з прыгарам. Адліўка без прыгара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фае́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Рмн. ‑рак; ж.
Абл. Канфорка (у 2 знач.). Я.. з жахам хадзіў з бацькам, які быў майстрам па абпальванню цэглы, па гарачай гофманскай печы, у чэраве якой, калі адчынялі фаерку, бушавала пякельнае полымя.Звонак.
[Ням. Feuer — агонь.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МАХТУМКУЛІ́ (каля 1733, с. Хаджыгаўшан Балканскай вобл., Туркменістан — 1780-я г.),
туркменскі паэт-мысліцель; пачынальнік туркм. л-ры. Сын Д.Азадзі. Вучыўся ў медрэсэ Шыргазі (г. Хіва). Шмат падарожнічаў, вывучаў л-ру, фальклор Сярэдняй Азіі, Азербайджана, Ірана. Захавалася больш за 10 тыс. вершаваных радкоў (вершы, паэмы, оды, элегіі; упершыню апублікаваны ў 1842). У вершах, ліра-эпічных паэмах сац.-філас. зместу асуджаў міжплемянныя спрэчкі і варожасць, выказваў пратэст супраць феад. ўціску, заклікаў да яднання ў змаганні за незалежнасць. Пісаў творы інтымнай тэматыкі. У сатыр. вершах высмейваў людскія заганы. Многія яго творы адметныя рэліг. настроем. Замяніў араба-перс. метрыку (аруз) нар. сілабічнай сістэмай, наблізіў мову паэзіі да народнай і фальклору. На бел. мову творы М. пераклалі Р.Баравікова, Р.Барадулін, А.Вольскі, В.Жуковіч, Х.Жычка, А.Звонак, У.Караткевіч, А.Клышка, В.Коўтун, А.Лойка, П.Макаль, У.Паўлаў, П.Прыходзька, М.Танк, У.Шахавец.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ко́лішніікалі́шні, ‑яя, ‑яе.
Які мае адносіны да мінулага, меў месца ў мінулым. Колішняе знаёмства. □ Над краем колішняй бядоты і галечы Жыццё, як сонца, не спыняе рух.Звонак.Цяпер не час той даўні і калішні, Не навіна машына ля двара.Астрэйка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папле́чнік, ‑а, м.
Таварыш па справе, саўдзельнік; саратнік. Паплечнікі па працы. Паплечнікі па барацьбе. □ Тут сёння партызаны — Паплечнікі, сябры Расклалі на палянах Высокія кастры.Панчанка.Дудар быў адным з бліжэйшых сяброў і паплечнікаў Чарота ў высакароднай справе сцвярджэння новай беларускай савецкай літаратуры.Звонак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нелюдзі́м, ‑а, м.
1. Нелюдзімы чалавек. [Паходня:] — Грыняк — чысцейшай душы чалавек, хоць і здаецца нелюдзімам.Хадкевіч.
2.пераважнамн. (нелюдзі́мы, ‑аў). Вылюдкі, звяры; ворагі. Хай дзесьці точаць зубы нелюдзімы На мірны свет пагрозаю вайны, Вітай, народ вялікае Радзімы, Дзень міру, дружбы, працы і вясны!Звонак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)