тэлеста́нцыя, ‑і, ж.

Комплекс устройстваў і збудаванняў, якія служаць для падрыхтоўкі праграм тэлевізійнага вяшчання і іх перадачы шляхам радыёхваль; тэлевізійная станцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Sprtforum

n -s, -ra i -ren спартыўны гарадо́к, ко́мплекс спартыўных збудава́нняў

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ко́мплекс, ‑у, м.

Сукупнасць прадметаў, з’яў, дзеянняў, уласцівасцей, якія складаюць адно цэлае. Комплекс збудаванняў. Мемарыяльны комплекс. Комплекс гімнастычных практыкаванняў. Комплекс прыродных умоў.

[Ад лац. complexus — сувязь, ахоп.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

камуфле́т, -у, Ме́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Падземны выбух міны для разбурэння падземных збудаванняў праціўніка або разрыў артылерыйскага снарада без утварэння варонкі (спец.).

2. перан. Нечаканая непрыемнасць, няўдача (уст., жарт.).

|| прым. камуфле́тны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каналіза́цыя, ‑і, ж.

Сістэма труб, падземных каналаў і іншых санітарна-тэхнічных збудаванняў для прыёму, ачысткі і выдалення сцёкавых вод. Правесці каналізацыю. Мясцовая каналізацыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

го́тыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Архітэктурны стыль позняга еўрапейскага сярэдневякоўя, які характарызуецца лёгкасцю высокіх стральчатых збудаванняў, багаццем рознакаляровага шкла і скульптурных арнаментаў.

[Ням. Gotik.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цеплаізаля́цыя, ‑і, ж.

Ахова жылых, вытворчых і інш. збудаванняў, цеплаўстановак, трубаправодаў і пад. ад цеплавых уздзеянняў або цеплавых страт. Цеплаізаляцыя памяшкання. Цеплаізаляцыя трубаправода.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абаро́на, -ы, ж.

1. гл. абараніць.

2. Сукупнасць сродкаў, неабходных для адпору ворагу.

Мацаваць абарону краіны.

3. Сістэма абарончых збудаванняў.

Прарваць абарону ворага.

4. Абарончы бок у судовым працэсе, у гульні.

Сведкі абароны.

Гуляць у абароне.

|| прым. абаро́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нафтаправо́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Комплекс збудаванняў для перапампоўвання нафты на адлегласць. Дзяржаўная камісія прыняла ў эксплуатацыю апошні ўчастак другога нафтаправода Туймазы — Омск. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

байні́ца, ‑ы, ж.

Адтуліна ў сценах крэпасці ці іншых абарончых збудаванняў для вядзення агню; амбразура. Бункеры слепа пазіралі вузкімі шчылінамі байніц і разяўленымі дзвярамі. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)