Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
адшы́б
1. Бойкае, люднае месца, зручнае для зборышча (Слаўг.).
2. Адкрытае месца для вятроў (Слаўг.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
Згон ’адкрытае месца для зборышча’, ’вялікая колькасць’ (Юрч. Вытв.). Рус.паўд.-зах.сгон, паводле Даля, ’агульная праца, што не залічваецца да чарговай паншчыны’, жалі і касілі сгоном. Аддзеяслоўны бязафіксны наз. съгонъ ад съгоняти (гл. гнаць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
папра́духа, ‑і, ДМ ‑дусе, ж.
Уст.
1. Жанчына, якая займаецца ручным прадзеннем. Якая папрадуха пры кудзелі, такое палатно ў белі.З нар.
2.толькімн. (папра́духі, ‑дух). Зборышча, якое наладжвала вясковая моладзь для таго, каб папрасці і павесяліцца. Дзяўчаты ходзяць днём адна да адной на папрадухі.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Róttef -, -n
1) вайск. рад;
blínde ~ няпо́ўны рад
2) нато́ўп, збо́рышча
3) ба́нда, згра́я, хе́ўра
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Талала́йства (талала́йство) ’зброд’ (беласт., Сл. ПЗБ), талала́ства, талала́йства ’зборышча, вечарынка’ (слаўг., Яшкін, вусн. паведамл.). Укр.талала́йство ’набрыдзь’, ’няпэўныя людзі’, талала́йство ’зборышча, натоўп’, польск.tałałajstwo ’навалач, набрыдзь, зброд’, tałalejstwo, taładajstwo, tałatajstwo ’тс’ (Варш. сл.). Вытворныя ад талалой ’крык, шум, гам’, гл. талала з т. зв. “вертыкальнай заменай” гукаў, магчыма, як вынік кантамінацыі. Звяртае на сябе ўвагу падабенства са славен.tolovȃjstvo ’разбой’, вытворнае ад tolovȃj ’бандыт, разбойнік’ з венг.tolvaj ’злодзей’ (Сной у Бязлай, 4, 195), аднак магчымая сувязь з ім застаецца няяснай. Фанетычна ненадзейнае вывядзенне адпаведных польскіх слоў з tałędać, tałyndać się ’валэндацца, валачыцца’, прапанаванае Брукнерам (564). Гл. і ЕСУМ, 5, 507.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кага́л
(ст.-яўр. kahal = сход)
1) яўрэйская абшчына ў старажытнай Польшчы, Вялікім княстве Літоўскім, а таксама ў Расійскай імперыі ў 1772—1844 гг.;
2) перан. шумны бязладны натоўп, зборышча.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ІГРЫ́ШЧА,
народнае зборышча з танцавальна-гульнявымі і тэатралізаванымі паказамі. Бярэ пачатак ад масавых забаў язычніцкай абраднасці. Мае глыбокія карані ва ўсходнеслав. фальклоры. Значную ролю ў вызначэнні характару І. адыгралі скамарохі. На Беларусі пашыраны ў паўн., усх. і цэнтр. раёнах, дзе паняцце і сам тэрмін «І.» часта выступае як сінонім вечарынак, вячорак. Асабліва характэрны для святочна-каляднага часу з яго «святымі» («крывымі») вечарамі, калі можна ўсё паказваць «шыварат-навыварат», у карнавалізаваным выглядзе. Таму на І. асаблівая роля належыць карнавалізаваным хаджэнням пераапранутых (хадзіць «у гусары», «у цыганы»), гульнявым паказам вяселля («Жаніцьба Цярэшкі», «Жаніцьба бахара»), парадзіраванаму пахаванню з амбівалентнасцю смерці — уваскрэсення ў танцы, гульні, смеху («Бабёр памёр, пашлі хараніць — ажну ён сядзіць...», «у вакно глядзіць, стаіць», «ажну ён за намі бяжыць!»), іншым розным гульням у фанты, выбару пары і інш. («Яшчур», «Халімон», «Зязюля»).
Літ.:
Финдейзен Н.Ф. Очерки по истории музыки в России с древнейших времен до конца XVIII в. Т. 1. М.; Л., 1928;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ша́баш, ша́бас
(ст.-яўр. šabbath = субота)
1) суботняе свята, прадпісанае іудаізмам;
2) начное зборышча ведзьмаў і ведзьмакоў, якія, паводле сярэдневяковых павер’яў, учынялі шалёны разгул;
3) перан. зверскі ўчынак; варожы разгул.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
зброд, ‑у, М ‑дзе, м., зб.
Разм., пагард. Бязладнае зборышча выпадковых людзей. Усякі зброд. □ Вам імпануе гэты зброд? — спытаў [Альшэўскі] у Марысі, паказваючы на дзядзькоў, што сядзелі непадалёк.Бажко.// Пра шкодных, небяспечных для грамадства людзей. Панскі зброд. Фашысцкі зброд. □ І калі яшчэ не пакаралі — Пакараем той крывавы зброд, Тых, што чалавецтва абакралі На мільёны год.Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)