tape​2 [teɪp] v. запі́сваць на магнітафо́нную сту́жку

tape up [ˌteɪpˈʌp] phr. v. звя́зваць тасьмо́й; скле́йваць ско́тчам

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

notować

незак.

1. запісваць; адзначаць, занатоўваць;

2. каціраваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

protokołować

незак. весці пратакол; запісваць у пратакол; пратакаліраваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

zapisywać

незак. запісваць; уносіць у спіс; выпісваць (лекі)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

take down

а) запі́сваць

б) прыніжа́ць

в) здыма́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

карчма́р, ‑а, м.

Чалавек, які трымае карчму; гаспадар карчмы. У свята карчма была заўсёды поўная. Карчмар паспяваў толькі запісваць, хто колькі бярэ.. напавер. Брыль. Яшчэ пры цару ў гэтай хаце была карчма і трымаў яе стары карчмар Евель Пінхасік. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АРХІМЕ́Д (Archimēdēs; каля 287, Сіракузы — 212 да н.э.), старажытнагрэчаскі вучоны; адзін з заснавальнікаў матэматыкі і механікі. Распрацаваў матэм. метады вызначэння плошчаў паверхняў і аб’ёмаў розных фігур і целаў, на аснове якіх створаны дыферэнцыяльнае і інтэгральнае злічэнні. Вызначыў суму бесканечнай геам. прагрэсіі з назоўнікам ¼ (першы прыклад бесканечнага шэрагу ў матэматыцы); даследаваў уласцівасці архімедавай спіралі, стварыў тэорыю паўправільных выпуклых мнагаграннікаў (целы Архімеда); пабудаваў злічэнне, якое дазваляла запісваць і называць даволі вял. лікі; з вял. дакладнасцю вызначыў лік π і межы яго памылкі: 3 10 71 < π < 3 1 7 ; даў вызначэнне цэнтра цяжару цела; сфармуляваў Архімеда аксіёму. Архімед заклаў асновы гідрастатыкі і сфармуляваў яе асн. палажэнні (гл. Архімеда закон). Вынайшаў сістэму рычагоў, блокаў, паліспастаў і вінтоў для падымання цяжкіх прадметаў, машыну для абваднення палёў (архімедаў вінт), ваенную кідальную машыну, прыладу для вызначэння бачнага (вуглавога) дыяметра Сонца, мех. мадэль нябеснай сферы, якая дазваляла назіраць рух планет, фазы Месяца, зацьменні Сонца і Месяца, і інш. Архімед быў блізкі да сіракузскага цара Гіерона II, у час вайны супраць Рыма кіраваў абаронай Сіракузаў і быў забіты рымлянамі.

Літ.:

Голин Г.М., Филонович С.Р. Классики физической науки (с древнейших времен до начала XX в.). М., 1989.

Архімед.

т. 1, с. 525

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

рэгістрату́ра

(ад с.-лац. registrare = запісваць)

аддзел ва ўстанове, дзе праводзіцца рэгістрацыя каго-н. або чаго-н.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

букме́кер

(англ. book-maker, ад book = запісваць + maker = агент)

асоба, якая збірае і запісвае грашовыя стаўкі на конных скачках.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

відэарэко́рдэр

(англ. videorecorder, ад лац. video = бачу + англ. record = запісваць, рэгістраваць)

прыбор для запісвання перадач тэлебачання на магнітную стужку.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)