пазначэнне жывёл для навуковых і гаспадарчых мэт. Выкарыстоўваецца для вывучэння міграцый, біял., экалагічных асаблівасцей, паводзін у натуральным асяроддзі, уліку колькасці, выяўлення прычын гібелі жывёл; таксама для ўліку паходжання, развіцця, фізіял. стану, прадукцыйнасці с.-г. жывёл, вызначэння іх прыналежнасці да гаспадаркі і інш. Бывае індывід. і групавое, каротка- і доўгачасовае (пажыццёвае). М.ж. каардынуе Міжнар.к-т па кальцаванні.
Дзікіх жывёл мецяць мех. сродкамі (ампутацыя частак цела, татуіроўка, замацаванне на целе кольцаў, скоб, завушніц, ашыйнікаў і інш., увядзенне капсул у поласць цела, выстрыганне, афарбоўванне і інш.), радыёакустычнымі, радыеактыўнымі меткамі і інш. На доўгачасовых метках ставяць назву краіны (сталіцы), арг-цыі і нумар меткі. С.-г. жывёл мецяць татуіроўкай, вышчыпамі (прабоямі) на вушах, таўрэннем (клеймаваннем) на крыжы, лапатках, рагах; кольцамі, ашыйнікамі, крылавымі і вушнымі меткамі: каляровымі, з нумарамі, умоўнымі знакамі. Гл. таксама Кальцаванне птушак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУСВЕ́ТНАЯ ХА́РТЫЯ ПРЫРО́ДЫ,
міжнародны прыродаахоўны дакумент ААН, у якім вызначаны асн. прынцыпы аптымізацыі адносін чалавецтва і навакольнага асяроддзя, канкрэтныя меры па іх ажыццяўленні. Прынята Ген. Асамблеяй ААН у 1982. Асн. мэта — мабілізацыя сусв. грамадскасці, народаў і ўрадаў на актыўную дзейнасць па захаванні прыроднага асяроддзя. Складаецца з прэамбулы і 3 раздзелаў.
У прэамбуле адзначаецца, што прырода для чалавека з’яўляецца адзінай крыніцай энергіі і пажыўных рэчываў і ўплывае на развіццё ўсёй культуры чалавецтва. Любая форма жыцця з’яўляецца унікальнай і заслугоўвае павагі безадносна ад ступені яе сённяшняй карысці для чалавека. У 1-м раздзеле адзначаецца непарушнасць асн. прыродных працэсаў, зберажэнне генет. асновы жыцця і інш.; у 2-м — што ўмовай задавальнення патрэбнасцей чалавецтва з’яўляецца выкарыстанне біял. рэсурсаў у межах іх здольнасці да ўзнаўлення і інш.; у 3-м — пра замацаванне прынцыпаў С.х.п. ў заканадаўстве і практычнай дзейнасці дзяржаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пра́ктыка, -і, ДМ -тыцы, ж.
1. Матэрыяльная мэтанакіраваная дзейнасць людзей па прымяненні чаго-н. у жыцці; вопыт.
Не адрываць тэорыю ад практыкі.
П. — рухаючая сіла пазнання.
2. Прыёмы, навыкі, звычайныя спосабы якой-н. работы.
П. складання слоўнікаў.
3. Скарыстанне і замацаванне на справе ведаў, атрыманых тэарэтычным шляхам.
Педагагічная п. студэнтаў.
4. Работа, заняткі па спецыяльнасці як аснова вопыту, умення.
П. выхавання дзяцей.
Без практыкі цяжка авалодаць чужой мовай.
5. Пра работу ўрача (або юрыста) па сваёй спецыяльнасці (звычайна па-за ўстановай; уст.).
Урач з вялікай практыкай (з вялікай колькасцю пацыентаў). Адвакат са шматгадовай практыкай.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
стабіліза́цыя
(фр. stabilisation, ад лац. stabilis = устойлівы)
прывядзенне чаго-н. ва ўстойлівае становішча, замацаванне на пэўным узроўні (напр. с. напружання, с. эканомікі).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ГАРЭ́ЛКА ЗВА́РАЧНАЯ,
1) прыстасаванне, якое пры дугавой зварцы забяспечвае замацаванне электрода, падвод да яго эл. току і падачу ахоўнага газу ў зону зваркі.
2) Прыстасаванне для газавай зваркі і кіслароднай рэзкі, у якім паліва змешваецца з паветрам або кіслародам для атрымання ўстойлівага канцэнтраванага полымя. Адрозніваюць гарэлку зварачную для ручной і паўаўтам., а таксама для аўтам. зваркі.
Гарлка зварачная для электразваркі мае токаправодны муштук са зменным наканечнікам. Праз сапло падаецца газавы струмень, які ахоўвае зварачную ванну і электрод ад уздзеяння паветра. У гарэлцы зварачнай для газавай зваркі гаручыя газы змешваюцца і паступаюць у муштук. Гэтыя гарэлкі бываюць адна-, двух- і шматполымныя, нізкага (з інжэктарам для падсмоктвання гаручага газу) і высокага (у іх газ падаецца з газагенератараў або балонаў) ціску. Гарэлкі зварачныя для рэзання металаў маюць дадатковыя каналы падачы кіслароду.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАТАРЫЯ́Т сістэма органаў і службовых асоб, на якіх ускладзена засведчанне здзелак, афармленне спадчынных правоў і ажыццяўленне інш. дзеянняў, накіраваных на юрыд.замацаваннеграмадз. правоў і папярэджанне іх магчымага парушэння. На Беларусі ў адпаведнасці з Канстытуцыяй і законам «Аб дзяржаўным натарыяце» ад 30.4.1974 Н. прызначаны ахоўваць законнасць і прадухіляць правапарушэнні ў галіне цывільна-прававых адносін. Натарыяльныя дзеянні ажыццяўляюць натарыусы, якія працуюць у дзярж. натарыяльных канторах або займаюцца прыватнай практыкай. У выпадку адсутнасці ў населеным пункце Н. натарыяльныя дзеянні ажыццяўляюць службовыя асобы органаў выканаўчай улады, упаўнаважаныя на выкананне такіх функцый. Натарыяльныя дзеянні ад імя Беларусі на тэр. іншых дзяржаў ажыццяўляюць консульскія ўстановы краіны за мяжой. Заканадаўства прадугледжвае права Н. і ўстаноў, якія яго замяняюць, і службовых асоб сведчыць натарыяльныя здзелкі, сапраўднасць подпісаў на дакументах і дакладнасць копій з іх, выдаваць пасведчанні аб праве на спадчыну, выконваць інш. дзеянні. За выкананне натарыяльных дзеянняў, як правіла, спаганяецца дзярж. пошліна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАЯЎЛЕ́ННЕ ФАТАГРАФІ́ЧНАЕ,
пераўтварэнне скрытага фатагр. відарыса, што ўзнік у святлоадчувальным матэрыяле пры фатаграфаванні, у бачны. Найб. пашырана хім. П.ф. з выкарыстаннем спец. рэчываў (праявіцеляў) для пераўтварэння (аднаўлення) галагенідаў серабра да метал. серабра, неабходнага для ўтварэння бачнага відарыса.
Пры праяўленні колерафатаграфічных матэрыялаў атрыманне відарыса з фарбавальнікаў адбываецца адначасова з аднаўленнем метал. серабра, якое выдаляецца пры наступнай апрацоўцы. Праявіцелі для хім. П.ф. маюць праяўляльныя рэчывы (напр., метол, гліцын), захавальныя рэчывы (найб. пашыраны сульфіт натрыю), якія прадухіляюць акісленне праявіцелю кіслародам паветра, і паскаральныя рэчывы (напр., карбанат ці гідраксід натрыю), якія актывізуюць праявіцель. У праявіцель таксама дадаюць процівуаліруючыя рэчывы (брамід калію) і інш. кампаненты. Для выдалення рэшткаў галагенідаў серабра, не адноўленых пры П.ф., выкарыстоўваюць замацаванне фатаграфічнае. Акрамя хімічнага распрацавана фіз. П.ф., дзе метал. серабро відарыса аднаўляецца з раствору сярэбранай солі. Для П.ф. выкарыстоўваюць кюветы, спец. бачкі, праявачныя машыны і інш. Праяўленне бессярэбраных фотаматэрыялаў грунтуецца на інш. прынцыпах, напр., на выкарыстанні электрычна зараджаных парашкоў (гл.Электрафатаграфія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМНІ́ЦКІЯ ВО́ЙНЫ,
тры вайны паміж Стараж. Рымам і Самніцкай федэрацыяй (саюз самнітаў з сабеламі) за панаванне ў Цэнтр. Італіі ў 4—3 ст. да н.э. Паводле рым. падання, у барацьбе Рыма з самнітамі з-за Кампаніі (343—341 да н.э., т. зв. 1-я С.в.) рымляне атрымалі кантроль над Капуяй і Кумамі, самніты — над Тэанумам. Захоп Рымам Неапаля стаў прычынай 2-й С.в. (327—304 да н.э.), якая вялася з пераменным поспехам. Але рымляне, рэарганізаваўшы армію і памяняўшы тактыку баёў, занялі гарады Самнія. Паводле мірнага дагавора самніты аддалі Рыму Кампанію. Замацаванне самнітаў у Луканіі стала прычынай 3-й С.в. (298—290 да н.э.). Ваен. дзеянні праходзілі ў Самніі і Умбрыі, дзе разам з самнітамі супраць Рыма ваявалі галы і этрускі. Пасля першых няўдач рымляне разбілі самнітаў і галаў пры Сентыне (295 да н.э.). У 290 да н.э. самніты спынілі супраціўленне. Самніцкая федэрацыя была распушчана; самніцкія абшчыны сталі рым. саюзнікамі з абмежаванымі правамі. У выніку С.в. рымляне замацаваліся ў Цэнтр. Італіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САНАТО́РЫЙ (новалац. sanatorium ад лац. sano лячу),
стацыянарная лячэбна-прафілактычная ўстанова для лячэння з пераважным выкарыстаннем прыродных лек. фактараў (клімат, мінер. воды, лек. гразі і інш.) у спалучэнні з дыетычным харчаваннем, лячэбнай фізкультурай, фізіятэрапеўт. працэдурамі. Падзяляюцца на адна- і шматпрофільныя; для дарослых, дзяцей, падлеткаў, бацькоў з дзецьмі. Профіль С. вызначаецца ў залежнасці ад прыродных фактараў і мед. паказчыкаў. Існуюць С. для хворых на туберкулёз, захворванні органаў дыхання нетуберкулёзнага характару, органаў кровазвароту, стрававання, апорна-рухальнага апарату, нерв. сістэмы, нырак і мачавых шляхоў і інш. У С. могуць быць аддзяленні для асоб, што перанеслі інфаркт міякарда, кровазліцці ў мозг, траўмы касцей і інш.Асн. кірункі дзейнасці С.: лячэбны, рэабілітацыйны (замацаванне вынікаў лячэння), рэкрэацыйны (аздараўленне асоб з сіндромам хранічнай стомленасці, зніжэннем разумовай і фіз. працаздольнасці). На Беларусі 71 С. (2001), дзе ў першую чаргу атрымліваюць мед. дапамогу ліквідатары катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, інваліды, пенсіянеры, хворыя на туберкулёз, хворыя, што перанеслі інфаркт міякарда, аперацыі і г.д.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭМЕНТА́ЦЫЯ,
1)у металаапрацоўцы — дыфузійнае насычэнне паверхневага слоя метал. (пераважна стальных) вырабаў вугляродам пры т-ры 900—950 °C; адзін з відаў хіміка-тэрмічнай апрацоўкі.
Павышае цвёрдасць, зносаўстойлівасць і стомленасную трываласць. Робіцца ў сумесях газаў (газавая Ц.), у ваннах з расплаўленых солей (вадкая Ц.). Глыбіня навугляроджанага пры Ц. слоя 0,5—3 мм, часам да 20 мм. Ц. выкарыстоўваюць у вытв-сці шасцерняў, восей, валоў і інш. 2) У каляровай металургіі — гідраметалургічны працэс, заснаваны на выцясненні (асаджэнні) больш электрададатных металаў з раствораў іх злучэнняў менш электрададатнымі, што знаходзяцца ў цвёрдым стане. Такім спосабам ачышчаюць растворы ад дамешкаў (напр., электраліты пры вытв-сці нікелю), здабываюць металы іх асаджэннем (напр., золата з яго цыяністых раствораў) і інш.Гл. таксама Гідраметалургія.
3) У будаўніцтве — спосаб замацавання грунтоў, каменных і бетонных муровак вадкім цэментным растворам або цэментнай суспензіяй, якія нагнятаюцца ў пустоты, шчыліны, поры, свідравіны і інш. 4) У горнай справе — замацаванне сыпкіх адкладаў і ператварэнне іх у цвёрдыя горныя пароды карбанатамі, вокісламі крэмнію і інш.