|| наз.залачэ́нне, -я, н. (да 1 знач.); прым.залаці́льны, -ая, -ае (спец.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
КО́ЛЕРЫ ПАБЕ́ГЛАСЦІ,
радужная афарбоўка, якая ўзнікае на чыстай паверхні нагрэтай сталі ад паяўлення слоя аксідаў. Для вугляродзістай сталі характэрны колеры (з адпаведнай т-рай у °C): саломенны саламяны* (220), залацісты (230), карычневы (240), чырвона-карычневы (250), пурпуровы (260), фіялетавы (280), сіні (валошкавы, 300), светла-блакітны (320), светла-шэры (330—350). На легіраваных сталях гэтыя колеры з’яўляюцца пры больш высокіх т-рах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
blond
нескл. светлы; залацісты;
włosy blond — светлыя (залацістыя) валасы
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
кара́сь, ‑я, м.
Прэснаводная рыба сямейства карпавых, якая водзіцца ў вадаёмах з ілістым дном. Плешчуцца серабрыстыя хвалі штучнага возера, у якім хутка занерастуе залацісты карп і непаваротлівы карась.Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лінь1, ‑я, м.
Прэснаводная рыба сямейства карпавых. У маленькіх начоўках ляжалі два ладныя язі і залацісты, тоўсты лінь.Ваданосаў.
лінь2, ‑я, м.
У марской справе — вельмі моцны тонкі канат.
[Гал. lijn.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
залаці́ць, ‑лачу, ‑лоціш, ‑лоціць; незак., што.
1. Пакрываць золатам, пазалотай. Залаціць кубак.
2.перан. Асвятляючы, надаваць чаму‑н. залацісты колер. Сонца ўжо амаль схавалася за лес і толькі залаціла верхавіны дрэў.Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГІДРАДЭНІ́Т (ад гідра... + адэн... + ...іт),
сучынае вымя, гнойнае запаленне апакрынных потавых залоз чалавека. Узбуджальнік — залацісты стафілакок, развіваецца ў падпахавых упадзінах, радзей — каля грудных саскоў, палавых органаў, машонкі, задняга праходу. Узнікненню хваробы спрыяюць паніжаны імунітэт, патлівасць, неахайнасць, парушэнне функцыі залоз унутр. сакрэцыі, цукр. дыябет і інш. Прыкметы хваробы: у тоўшчы скуры і падскурнай клятчатцы з’яўляюцца балючыя вузлы (5—15 мм, да 5 см) ружова-чырв. колеру, якія размякчаюцца і ўскрываюцца з гноем. Пасля язвачак застаюцца рубцы. Лячэнне: фізія- і імунатэрапія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
golden[ˈgəʊldən]adj. залаты́; залаці́сты (таксама перан.);
the golden age (of) залаты́ век;
a golden chance выда́тны шанс;
a golden opportunity выда́тная магчы́масць;
golden wedding залато́е вясе́лле
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
БЕ́ЛАЕ ВО́ЗЕРА,
у Беларусі, у Мёрскім раёне Віцебскай вобл., у бас.р. Волта (выцякае з Возера), за 14 км на ПдУ ад г. Мёры, у межах гідралагічнага заказніка Ельня. Пл. 0,54 км², даўж. 1,5 км, найб.шыр. 750 м, найб.глыб. 2 м. Пл. вадазбору 11 км². Ахоўны рэжым возера прадугледжвае зберажэнне ў натуральным стане балотнага масіву Ельня і яго характэрнай флоры і фауны (чубатка пустая, бяроза карлікавая, марошка, гладыш шыракалісты, мядзведжая цыбуля, шпажнік чарапіцавы; журавель шэры, кулоны вялікі і сярэдні, сявец залацісты, гагара чорнаваллёвая, курапатка белая, дзербнік і інш.).