cover2 [ˈkʌvə] v.

1. накрыва́ць; засціла́ць, пакрыва́ць; аху́тваць; закрыва́ць

2. (up) скрыва́ць, хава́ць; уто́йваць (пачуцці);

cover up for smb. infml пакрыва́ць, выгаро́джваць каго́-н.;

cover up one’s nervousness хава́ць нерво́знасць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Трыбушо́нік (требушоник) ‘штопар’ (Нас.), трыбушо́нак ‘тс’ (Касп.). Праз польскую мову (trybuszon) запазычана з франц. tire‑buchon ‘тс’ < tirer ‘цягнуць’ + buchon ‘корак, затычка’, апошняе — з boucherзакрываць’ < bois ‘дрэва (як матэрыял)’ < с.-лац. boscus ‘тс’ (SWO, 1980, 779; ЕСУМ, 5, 635).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Паво́рніца, повбрніца ’хамут для пары валоў’ (Маслен., Сл. Брэс.). Не зусім ясна з прычыны адсутнасці параўнаўчага матэрыялу. Можна меркаваць, што гэта дэрыват ад прасл. кораня ver‑, vor‑ ’адкрываць, закрываць’, таксама ’злучаць, сціскаць’, (параўн. рус. сворка ’павадок’, чэш. svlrati ’сціскаць’). Гл. ворі, вароты.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

verschliern vt

1) закрыва́ць вуа́ллю

2) перан. хава́ць, прыхо́ўваць, завуалі́раваць

3) вайск. маскірава́ць, прыкрыва́ць засло́най

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

закрыва́цца несов.

1. в разн. знач. закрыва́ться; см. закры́цца;

2. страд. закрыва́ться; задёргиваться; заде́лываться; см. закрыва́ць;

рот не ~ва́ецца — (у каго) рот не закрыва́ется (у кого)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

плю́шчыць 1, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак., што.

Закрываць, заплюшчваць (вочы). Бацька курыў, плюшчыў вочы ад сіняга дыму. Савіцкі. Як ні намагаўся хлапец заснуць, як ні плюшчыў вачэй, сон не прыходзіў. Пальчэўскі.

плю́шчыць 2, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак., што.

Спец. Удараючы або ціскаючы, рабіць што‑н. плоскім, пляскатым, тонкім. Што ні кажы, а вельмі цікава пазіраць, як дзядзька Архіп цяжкім молатам плюшчыць распаленае жалеза. Гамолка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кут ’частка памяшкання, прастора паміж дзвюма сценамі’ (ТСБМ, Нас., Шат., Сл. паўн.-зах., Касп., Ян., Крачк., Нік. Очерки, Яшк., П. С., Маш., Хар., Бяльк., Сцяшк., Шушк., Мядзв., Грыг.). Укр. кут, рус. кут, балг. кът, серб.-харв. ку̑т, славен. kǫ́ty польск. kąt, чэш. kout, славац. kùt, в.-луж. kut, н.-луж. kut ’тс’. Прасл. kǫtъ ’вугал, закрытая прастора’ генетычна суадносіцца з прасл. kǫtati (гл. кутаць і хутаць) ’закрываць, хаваць’. Параўн. серб.-харв. ку̑т, ску̑т ’крысо’, чэш. kout ’полаг’, серб.-харв. ску̑т ’вантробы’, бел. кутыр ’бруха’, польск. kątnica ’сляпая кішка’. Генетычна суаднесеным з прасл. kǫtъ з’яўляецца ст.-прус. pokūnstзакрываць, берагчы’. Магчыма, прасл. kǫtъ звязана са ст.-грэч. κοντός ’шэст’ і прасл. kǫtja ’хаціна, шалаш’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

zdecken

1. vt прыкрыва́ць, закрыва́ць, накрыва́ць;

durch Fuer ~ вайск. узя́ць пад абстрэ́л

2. ~, sich накрыва́цца, закрыва́цца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Га́йка ’гайка’, ’жалезнае кольца, якое набіваецца на што-н. для змацавання’ (БРС, Касп., Нас.). Рус. га́йка, укр. га́йка. Паводле Фасмера (1, 384), цяжкае слова. Шанскі (1, Г, 11–12) мяркуе, што ўкр. і бел. словы запазычаны з рус., дзе гэта слова ўтворана суфіксам ‑ка ад дзеяслова гаитьзакрываць; затрымліваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Захлупіцца ’захлынацца’ (Янк. II). Рус. захлупитьзакрываць’, захлупаться ’заблытацца’, славен. zahlúpniti ’задыхнуцца (парай)’, балг. захлупям, захлупвам ’накрыць, закрыць’. Параўн. славац. zachlipnať ’захлынацца’. Наўрад ці выклікае сумненні сувязь з захлынацца, хлынуць. Не абгрунтоўваецца семантычна сувязь з хлупы ’пахілы’ (гл.). Параўн. славен. hlûp ’пара, смурод’, hlópati ’дыхаць з цяжкасцю’. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)