oracular

[ɔˈrækjələr]

adj.

1) праро́чы; як ара́кул

2) двухсэ́нсавы, няя́сны, зага́дкавы

3) ве́льмі разу́мны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

mysteriös a таямні́чы, тае́мны, зага́дкавы;

éine ~e Persón разм. зага́дкавая [таямні́чая] асо́ба

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

tajemniczy

таямнічы, таемны; загадкавы;

w tajemniczy sposób — загадкавым чынам

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

niedościgniony

1. недаступны розуму, загадкавы, незразумелы;

2. неперасягнуты, неперавышаны; непераўзыдзены

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

таямні́ча прысл., таямні́чы

1. gehéimnisvoll, gehéimnisreich; mysteriös (загадкавы, незразумелы);

2. ǘbernatürlich (па-за мяжой пазнання);

3. (тайны, заборонны) gehéim, héimlich

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Тае́мны ’тайны, скрыты, невядомы; непрыкметны; загадкавы’ (Нас., ТСБМ, Ласт., Стан.), таёмный ’тс’ (Бяльк.), ст.-бел. таемный ’тс’ (КГС), таёмный ’тс’ (XV ст., Карскі 2–3, 233). Укр. тає́мний ’таемны’, польск. tajemny ’таемны, сакрэтны; невядомы’, чэш. tajemný ’тс’, славац. tajomný ’таемны, сакрэтны’. Паводле Карскага (Труды, 314), з польск. tajemny ’тс’, якое Атрэмбскі (SOc, 19, 455–456) лічыў вынікам кантамінацыі старога дзеепрыметніка *tajemъ (гл. таім) і прыметніка *tajьnъ (гл. тайны) і агульнай заходнеславянскай інавацыяй. Гл. таксама Басай-Сяткоўскі, Słownik, 388.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ЛІ́ПСКІ Уладзімір Сцяпанавіч (н. 6.5. 1940, в. Шолкавічы Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл.),

бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1966). З 1964 працаваў у раённым друку, у апараце ЦК ЛКСМБ. З 1976 адказны сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі. З 1978 гал. рэдактар час. «Вясёлка». Друкуецца з 1953. Аўтар кніг публіцыстыкі «Дзень за днём» (1973), «Знайдзі сябе» (1974), нарысаў «Прыдзвінскі цуд» (1975), «Высокія зоркі» (1981), дакумент. аповесцей «Крутыя вёрсты» (1980, пра Героя Сав. Саюза З.​Тусналобаву-Марчанка), «Урокі Купрэвіча» (1987), «Любі мяне пры ўсякай долі...» (з Б.​Чалым, 1989; пра моладзь, вывезеную ў час Вял. Айч. вайны ў Германію), «Невядомы» (1990; пра нарадавольца І.​Грынявіцкага), зб-каў прозы «Лаўрэнавы працадні» (1984), «Раны» (1987), «Дзень нараджэння» (1988). Пра родную вёску, праблемы выхавання моладзі аповесць «Адпяванне жывых» (1993). Тэма дзяцей-сірот узнята ў дзённіку «Бацькі і дзеці» (1995). Аповесць «Я: Праўдзівы аповяд пра твой і мой радавод» (1998), створаная на архіўных і дакумент. матэрыялах, расказвае пра карані сем’яў, прозвішчаў, гербаў. Выдаў кнігі аповесцей, апавяданняў, казак (у т. л. казкі-коміксы) для дзяцей «Рыгоркавы прыгоды» (1974), «Якое яно, шчасце?», «Марынчына казка» (абедзве 1977), «Як бог стварыў свет» (1993), «Вясёлая азбука», «Падкідыш» (абедзве 1992; Літ. прэмія імя Я.​Маўра 1993). За аповесць «Загадкавы чалавечак» (1997) Літ. прэмія імя В.​Віткі 1997. Творы для дзяцей адметныя веданнем дзіцячай псіхалогіі, займальнасцю, жывой нар. мовай, дасціпнасцю. Паводле аповесці «Вясёлая азбука» ў Дзярж. т-ры муз. камедыі Беларусі пастаўлены мюзікл «Прыгоды ў замку Алфавіт» (1996, лібрэта С.​Клімковіч, муз. В.​Войціка). З 1988 прэзідэнт Бел. дзіцячага фонду, віцэ-прэзідэнт Міжнар. асацыяцыі дзіцячых фондаў. Ініцыятар і старшыня 1-га Усебел. фестывалю нар. гумару ў Аўцюках Калінкавіцкага р-на Гомельскай вобл. (1995). Міжнар. прэмія А.​Швейцара за дабрачынныя справы на карысць дзяцей, заложнікаў чарнобыльскай трагедыі (1998).

Тв.:

Аўцюкоўцы. Мн., 1995;

Пралескі ў небе. Мн., 1997;

Антонік-понік. Мн., 1998.

І.​У.​Саламевіч.

У.С.Ліпскі.

т. 9, с. 277

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

экзэмпля́р

(лац. exemplar = узор)

1) асобны прадмет з шэрагу аднародных прадметаў, асобная адзінка чаго-н. (напр. э. кнігі);

2) перан. асоба, якая вызначаецца незвычайнымі або адмоўнымі ўласцівасцямі (напр. загадкавы э.).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

няўця́мны, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Такі, што цяжка зразумець, усвядоміць; незразумелы. Няўцямныя думкі прыгняталі Андрыяна. Марціновіч. Базыль нешта няўцямнае мармытнуў і заспяшаўся даганяць Піліпа. Сачанка. // Які выклікае недаўменне; загадкавы. Здарылася нешта няўцямнае. Адбыўся неверагодны выпадак, верыць якому не хацелася. Лупсякоў.

2. Які выяўляе неразуменне чаго‑н. або адсутнасць думак аб чым‑н. На гэты раз Сцяпан даўжэй глядзеў няўцямнымі вачыма на прысутных. Пальчэўскі. Надзя расплюшчыла вочы, няўцямным поглядам абвяла клець. Бураўкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

nieprzenikniony

nieprzeniknion|y

1. непранікальны;

~e ciemności — непранікальная цемра;

2. перан. загадкавы; таямнічы;

~a tajemnica — загадкавая таямніца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)