шчу́пальцы, -аў, адз. -льца, -а, н.

Рухомы орган для захоплівання ежы ў насякомых і ў некаторых іншых жывёл.

|| прым. шчу́пальцавы, -ая, -ае.

Тып шчупальцавых (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

additive [ˈædɪtɪv] n. даба́ўка (для захавання ежы, для яе колеру)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

hunk [hʌŋk] n. вялі́кі кава́лак (асабліва ежы); лу́ста, скі́бка, скрыль

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

духо́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -хо́вак, ж.

Металічная скрынка ў кухоннай пліце, якая служыць для прыгатавання ежы з дапамогай нагрэтага паветра.

Спячы пірог у духоўцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

куліна́рыя, ‑і, ж.

1. Майстэрства прыгатавання ежы. Курсы кулінарыі.

2. зб. Стравы.

[Ад лац. culinarius — кухонны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

еда́

1. (действие) яда́, род. яды́ ж.;

2. (пища) е́жа, род. е́жы ж., разг. яда́, род. яды́ ж.;

не притро́нуться к еде́ не дакрану́цца да е́жы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ДРУ́ЦКІЯ-ГО́РСКІЯ,

княжацкі род герба «Друцк», адгалінаванне роду кн. Друцкіх. Найб. вядомыя:

Васіль Пуцяціч (каля 1430 — да 1495), валодаў маёнткам Горы ў Аршанскім пав. (адсюль 2-я частка прозвішча). Ежы (каля 1600—43), харужы аршанскі (1639), староста упіцкі (1640). Рыгор Ежы (каля 1585—1659), староста цэльскі, аршанскі (1635—50). Атрымаўшы прызначэнне мсціслаўскім ваяводам (1650), перадаў Аршанскае староства сыну Міхаілу. Другі яго сын Еранім быў старостам суражскім. На ўнуках Рыгора Ежы род Д.-Г. згас.

В.Л.Насевіч.

т. 6, с. 223

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

про́ба, -ы, ж.

1. Выпрабаванне, праверка.

П. механізма.

П. галасоў.

П. агнём.

2. Частка матэрыялу, ежы, узятая для праверкі, вызначэння якасці.

Узяць на пробу.

|| прым. про́бны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пры́мус, -а, мн. -ы, -аў, м.

Прыбор для награвання і прыгатавання ежы з помпай, якая падае гаручае (газу) у гарэлку.

Шыпеў п. на кухні.

|| прым. пры́мусны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адрыгну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Выдаліць газы, часціны, ежы пры адрыжцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)