kontrowersja

kontrowersj|a

ж. спрэчка, нязгода; дыскусія, палеміка;

budzi ~e — выклікае спрэчкі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

кантэста́цыя

(ад фр. contester = пярэчыць; сумнявацца)

1) дыскусія, спрэчка па грамадскіх і мастацкіх праблемах;

2) выражэнне пратэсту, асабліва ў палітычным руху, творчасці, рэлігіі;

3) саперніцгва, конкурс.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Гусь ’гусь’. Лексема праславянскага характару: рус. гусь, укр. гусь, польск. gęś, чэш. hus, славен. gȏs і г. д. Агляд версій адносна захавання ў слав. мовах формы *gǫsь (а не *zǫsь) гл. у Фасмера, 1, 478. Трубачоў мяркуе, што слова мае гукапераймальны характар, таму ў слав. мовах рэгулярнасць фанетычных змен магла і не мець месца (гл. Трубачоў, Эт. сл., 7, 88–89; там і дыскусія).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кантэста́цыя

(фр. contestation)

1) дыскусія, спрэчка па грамадскіх і мастацкіх праблемах;

2) выражэнне пратэсту, асабліва ў палітычным руху, творчасці, рэлігіі;

3) саперніцтва, конкурс.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

animated

[ˈænɪmeɪtɪd]

adj.

1) ажы́ўлены, жывы́

an animated discussion — жыва́я дыску́сія

2) вясёлы, ра́дасны

an animated smile — вясёлая ўсьме́шка

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

dispute​1 [dɪˈspju:t, ˈdɪspju:t] n. fml

1. (over/about) ды́спут; дыску́сія; спрэ́чка;

beyond dispute бясспрэ́чна;

The ownership of the house is in dispute. Права ўласнасці на гэты дом аспрэчваецца.

2. сва́рка, рознагало́ссе

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПСІХАЛО́ГІЯ ТВО́РЧАСЦІ,

галіна псіхалагічных даследаванняў творчай дзейнасці людзей у навуцы, вынаходніцтве і рацыяналізатарстве, літаратурным, выяўленчым, муз., сцэнічным і інш. мастацтвах. Вывучае псіхалогію чалавека як творцы, агульныя і асобныя заканамернасці творчага працэсу — ад узнікнення задумы да яе рэалізацыі. Тэарэтычна П.т. дазваляе раскрыць спецыфіку творчай дзейнасці, практычна — развіваць творчыя здольнасці чалавека. Да праблематыкі П.т. адносяць: размежаванне тыпаў творчых працэсаў у залежнасці ад тыпаў мыслення, у якіх пераважаюць рацыяналістычныя, суб’ектыўна-экспрэсіўныя ці аналітыка-сінт. тэндэнцыі; вывучэнне фактараў, якія стымулююць творчую актыўнасць (групавая дыскусія, «мазгавая атака», некат. псіха-фармакалагічныя сродкі і г.д.); дзейнасць асобы ў творчым калектыве; роля інтуіцыі, мыслення, натхнення, уяўлення, індывід.-псіхал. асаблівасцей у творчым працэсе.

Ужо ў антычнасці вызначалася дваякая трактоўка прыроды творчасці: як «свяшчэннага натхнення» (Платон) і як рэалізацыі ўсвядомленай задумы, што абапіраецца на вопыт і пэўныя прынцыпы (Арыстоцель). У 1740—60-я г. вылучана ідэя аб дэтэрмінаванасці творчай дзейнасці мастака, залежнасці характару гэтай дзейнасці ад часу і соцыуму (Д.​Дзідро, Г.​Э.​Лесінг, І.​Г.​Гердэр). Класікі ням. ідэаліст. філасофіі сцвярджалі, што дзейнасць мастака абумоўлена часам, і крытыкавалі думку аб несвядомасці творчага працэсу (І.​Кант, Ф.​Шэлінг, Г.​Гегель). Як навука П.т. пачала складвацца ў 2-й палавіне 19 ст. З канца 19 ст. П.т. развівалася ў межах асобных кірункаў у псіхалогіі («неўрапатычныя» канцэпцыі Ч.​Ламброза і М.​Нордаў, тэорыя псіхааналізу З.​Фрэйда, К.​Г.​Юнга і інш.).

т. 13, с. 103

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

panel

м.

1. публічная дыскусія;

2. тэх.. панэль;

panel elektroniczna — электронная панэль;

3. від анкетавання

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

stormy [ˈstɔ:mi] adj.

1. бу́рны, штармавы́, навальні́чны;

stormy weather штармаво́е надво́р’е;

a stormy wind мо́цны ве́цер

2. бу́рны, запа́льчывы; лю́ты, шалёны; раз’ю́шаны;

a stor my look зло́сны по́зірк;

a stormy discussion бу́рная дыску́сія

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

words

pl.

а) во́стрыя сло́вы або́ дыску́сія; сва́рка f.

б) сло́вы да пе́сьні

to be as good as one’s word — датрымо́ўваць абяца́ньне

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)