Сабо́р1 ’у дарэвалюцыйнай Расіі — сход службовых ці выбарных асоб’, ’сход ці з’езд прадстаўнікоў вышэйшага духавенства хрысціянскай царквы’, ’галоўная або вялікая царква ў горадзе, манастыры’ (ТСБМ), ’царква’ (Сцяшк.). З рус.собо́р ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 56), якое запазычана з царкоўнаславянскай, параўн. ст.-рус.съборъ, ст.-слав.съборъ, першапачаткова ’сход духавенства’ < прасл.*sъbrati. Калька з грэч.συναγωγή ’сход’. Гл. Фасмер, 3, 704 з літаратурай.
Сабо́р2 ’куча’ (Сл. ПЗБ), ’набор’ (Нар. лекс.). Гл. субор.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мі́тра ’галаўны ўбор вышэйшага духавенства’ (ТСБМ), ст.-бел.митра ’тс’ (пач. XVI ст.), ст.-рус.митра ’тс’, ’павязка’, ’галаўны ўбор’, ’карона’ — з с.-грэч.μίτρα ’павязка’, ’пояс’, ’чалма’ (Фасмер, Этюды, 126).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
шпіяна́ж, ‑у, м.
Злачынная дзейнасць шпіёна (шпіёнаў). Не менш бязлітасна грабіла, эксплуатавала сялян і гарадскі люд духавенства, пускаючы ў ход побач з грубым насіллем усякага роду падман, подкуп, шпіянаж, інтрыгі.Алексютовіч.
[Ням. Spionage.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ТАНЗУ́РА (ад лац. tonsura стрыжка),
паголенае месца на макушцы галавы, знак прыналежнасці да каталіцкага духавенства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
усяле́нскі, ‑ая, ‑ае.
Уст. Сусветны.
•••
Усяленскія саборы — а) агульнацаркоўныя з’езды прадстаўнікоў вышэйшага духавенства хрысціянскай царквы (4–8 стст.); б) з’езды біскупаў каталіцкай царквы, што склікаліся рымскім панам для вырашэння царкоўных пытанняў (10–20 стст.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
энцы́кліка, ‑і, ДМ ‑ліцы, ж.
1. Пасланне адной якой‑н. царквы да другой.
2. Афіцыйнае пасланне рымскага папы да ўсіх католікаў або да каталіцкага духавенства па пытаннях рэлігіі, маралі, палітыкі, выхавання і пад.
[Ад грэч. enkýklios — кругавы, агульны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АРНО́ЛЬД БРЭШЫЯ́НСКІ, Арнальда Брэшыянскі (лац. Arnoldus de Brixia, італьян. Arnaldo da Brescia; каля 1100, г. Брэша, Італія — 18.6.1155),
італьянскі паліт. і царкоўны рэфарматар. Вучань П.Абеляра. У 1137 узначаліў барацьбу жыхароў Брэшы супраць епіскапа — сеньёра горада. Рашэннем Усяленскага сабора 1139 выдвараны з Італіі. За крытыку духавенства выгнаны з Францыі, Цюрыха. Вярнуўшыся ў Рым (1145), удзельнічаў у кіраванні Рымскай рэспублікай (1143—55), створанай у выніку антыпапскага паўстання, выступіў як ідэолаг барацьбы рымлян за захаванне рэспублікі, пазбаўленне духавенства ўласнасці і свецкай улады. Паводле распараджэння папы пакараны смерцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
biret, ~u
м. круглая або квадратная шапачка (вучоных і духавенства); берэт
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
то́ры, нескл., м.
1. Палітычная партыя ў Англіі ў 17–19 стст., якая выражала інтарэсы буйных землеўладальнікаў і вышэйшага духавенства і на аснове якой склалася партыя кансерватараў.
2. Член такой партыі або наогул кансерватар у Англіі.
[Англ. tory.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ministry
[ˈmɪnɪstri]
n., pl. -tries
1) міністэ́рства n.
2) кабінэ́т міністраў
3) духаве́нства, па́стырства n.
4) служэ́ньне n.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)