Ма́гля ’часовая ўкладка снапоў жыта або пшаніцы (9 і дзесяці наверх)’ (слуц., Лекс. і грам.) < ⁺мандля. Укр.мандель ’укладка снапоў або жменей канапель у 15 ці 50 штук’, польск.mendel ’бабка’, в.-луж.mandl, чэш.mandel, славац.mandeľ ’бабка з 15 снапоў’ — усе з ням.Mandel ’тс’, якое паходзіць з с.-лац.mandala ’карзіна’, ’вулей’. Бел.ма́гля, запазычанае з польск., змяніла род (м. на ж.), а таксама ‑н‑, ‑длʼ‑ перайшло ў ‑глʼ‑. Гл. яшчэ мэндлік.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
равно́Iв знач. сказ. ро́ўна;
отре́зки равны адрэ́зкі ро́ўныя;
три плюс семь равно́ десяти́ тры плюс сем ро́ўна дзесяці́;
◊
всё равно́ усё ро́ўна.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
распане́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Разм. Разгультаіцца, распусціцца; стаць пераборлівым. [Шаройка:] — Проста распанеў народ: да васьмі спяць, да дзесяці снедаюць.Шамякін.— Распанелі мы, Жэнька, — павярнуўся .. [Эдуард] да мяне. — Сёмгу ў краме шукаем, ласасіну... А селядца з печанай бульбай не хочаш?Рамановіч.— Мышэй дык не хочаш лавіць, лодар такі, а на мяса дык, бач, які ласы.., распанеў.Гаўрылкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хамелео́н, ‑а, м.
1. Жывёліна атрада лускаватых, якая мае здольнасць мяняць афарбоўку покрыва ў залежнасці ад змен акаляючага прыроднага асяроддзя.
2.Разм. Пра чалавека, які часта мяняе свае погляды і думкі ў залежнасці ад абставін. — Вы [Карніцкі] расказваеце не пра людзей, а пра нейкіх хамелеонаў, — ціха адказала Лазарэўская.Паслядовіч.
3.Спец. Марганцава-кіслы калій, які рэзка мяняе сваю афарбоўку ў розных растворах.
4. Паўднёвае сузор’е, што складаецца з дзесяці зорак.
[Лац. chameleōn.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МАКІЯВЕ́ЛІ ((Machiavelli) Нікало ды Бернарда) (3.5.1469, г. Фларэнцыя, Італія — 22.6.1527),
італьянскі мысліцель, дзярж. і паліт. дзеяч, гісторык, пісьменнік, ваенны тэарэтык. У 1498—1512 сакратар Савета дзесяці Фларэнтыйскіх рэспублік, выконваў дыпламат. даручэнні. Асн. працы «Гасудар» (1513), «Разважанні на першую дэкаду Ціта Лівія» (1531), «Гісторыя Фларэнцыі» (1532). Аснова яго светапогляду — палажэнне аб спрадвечнай недасканаласці чалавечай прыроды, што абумоўлівае неабходнасць дзярж. улады. Дзяржава, паводле М., з’яўляецца не актам Бога ці суб’ектыўнай волі людзей, а вынікам аб’ектыўнага гіст. працэсу; з вопыту гісторыі трэба выкарыстоўваць ўсё тое, што спрыяе зберажэнню і ўмацаванню дзяржавы. Дзярж. ўлада павінна быць цвёрдай і рашучай; аўтарытэт дзяржавы непадзельны і канцэнтруецца ў руках улады. Т.ч., М. падышоў да разумення дзярж. суверэнітэту. У той жа час дзяржава павінна клапаціцца і аб грамадзянах, весці барацьбу са злачыннасцю, забяспечваць парадак у краіне, умацоўваць яе пазіцыі ў міжнар. адносінах. Паліт. ідэалам М. была стараж. Рымская рэспубліка. У яго творах праводзіцца паралель паміж моцнай рэсп. дзяржавай у Рыме і паліт. раздробленасцю Італіі. Дзеля ўмацавання дзяржавы М. лічыў дапушчальнымі любыя сродкі (гл.Макіявелізм).
Тв.:
Рус.пер. — Избр. соч. М., 1982;
История Флоренции. М., 1987;
Государь. Рассуждения о первой декаде Тита Ливия. О военном искусстве. М., 1997.
Літ.:
Жизнь Николо Макиавелли: Сб.: Пер. с англ. СПб., 1993;
Бурлацкий Ф.М. Загадка и урок Макиавелли: Драматург., ист. и социол. новеллы. М., 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
organic
[ɔrˈgænɪk]
adj.
1) аргані́чны
Starch is an organic compound — Крухма́л — арганічнае рэ́чыва
2) аргані́чны, нутраны́; непары́ўна зьвя́заны з чым-н.
Canada is an organic whole, made up of ten provinces — Кана́да — гэ́та аргані́чная цэ́ласьць, што склада́ецца зь дзесяці́ праві́нцыяў
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
наўко́л, прысл. і прыназ.
Разм.
1.прысл. Тое, што і навокал (у 1, 2 знач.). Над галавою — нізкае хмарнае неба, а наўкол лугі з высокімі прысадзістымі стагамі і цішыня.Грахоўскі.[Картыжоў:] — Ды тут наўкол ва ўсіх дзесяці вёсках не знойдзеш такой пілы, каб парэзаць.. [дуб].Чыгрынаў.
2.прыназ.зР. Тое, што і навокал (у 3, 4 знач.). Наўкол моста чысты, як далонь, луг: не падбярэшся, каб не заўважылі.Шуцько.Сашчэплена кола наўкол Маіх лепшых надзей.Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
су́ма, ‑ы, ж.
1. Лік, які атрымліваецца ў выніку складання дзвюх або некалькіх велічынь. Сума двух лікаў.
2. Агульная колькасць, сукупнасць чаго‑н. Багдановіч класічна выкарыстоўваў і першы і другі сродак [метафару і эпітэт], абапіраючыся на суму сродкаў, а не на паасобныя з іх.Лойка.У суме дзесяці відаў праграмы юнак устанавіў новы рэкорд рэспублікі.Шыцік.
3. Пэўная колькасць грошай. [Вера Паўлаўна:] А большую суму на будаўніцтва вы не маглі вылучыць?Крапіва.
•••
Круглая (кругленькая) сума — пра вялікія грошы.
[Лац. summa.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
міну́та, ‑ы, ДМ ‑нуце, ж.
1. Адзінка часу, роўная шасцідзесятай частцы гадзіны, якая складаецца з 60 секунд. Гадзіннік паказваў без дзесяці мінут дзевяць.Васілёнак.Стрэлка гадзінніка адлічыла сорак мінут.Алешка.// Які‑н. кароткі прамежак часу. Мінута радасці. □ Мужчыны зараз па сняданні Пайшлі ў гумно на спачыванне — Аддаць мінуту для дрымоты.Колас.
2.Спец. Адзінка вымярэння вугла і дугі, роўная 1/60 градуса, якая абазначаецца на пісьме значком ′. Кожны градус дзеляць на шэсцьдзесят мінут (60′), а кожную мінуту на шэсцьдзесят секунд (60″).
[Ад лац. minutus — паменшаны, малы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэко́рд, ‑а, М ‑дзе, м.
Найлепшы вынік, дасягнуты ў спорце, у працы і пад. Асаблівы поспех выпаў на долю юнака ў чырвонай майцы.. У суме дзесяці відаў праграмы юнак устанавіў новы рэкорд рэспублікі.Шыцік.У класе спрачаліся на тэму: што такое гераізм і ці з’яўляецца гераізмам рэкорд Алёшы Касцянка на камбайне?Шамякін.На кончыках пальцаў трэба было падымацца і апускацца дванаццаць разоў. Гэта лічылася рэкордам.Колас.//перан.Разм. Вышэйшая ступень праяўлення чаго‑н.
•••
Пабіць рэкордгл. пабіць.
Ставіць рэкордгл. ставіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)