2) які ўзнікае пад уздзеяннем сілы аддачы, выкарыстоўвае такую сілу (напр. р. рух, р. самалёт);
3) здольны рэагаваць на знешнія раздражненні (напр. р-ая нервовая сістэма).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
effektív
1.a
1) эфекты́ўны, дзе́йсны;
~er Output ['au-] эк. эфектыўны выпуск;
~e Léistung рэа́льная магу́тнасць;
~e Stärke наяўны саста́ў (войскаў)
2.adv сапраўды́, на само́й спра́ве
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
бадзёры, ‑ая, ‑ае; кар. ф. бадзёр, ‑а.
Поўны сіл, энергіі, жвавасці. Рыгор прачнуўся бадзёрым, свежым.Гартны.А ён, шальмец, бадзёр і гладак І пэўна спрытны баламут!..Колас.// Жыццесцвярджальны, энергічны, дзейсны. У маладым калгасе адразу занялася жвавае, бадзёрае жыццё.Зарэцкі.// Які выяўляе здаровы, жыццярадасны стан. І гучаць тут песні, і цвітуць усмешкі На бадзёрых тварах шчырых змагароў.Журба.І сам голас бацькі Цімоха, бадзёры і звонкі, і тая ўпэўненасць, з якою ён гаварыў, радавалі Пецю.Сіняўскі.// Вясёлы, ажыўлены. Шумлівы, прыветны, вясёлы, бадзёры, Красуйся, жыццём неўгамонным бурлі, Абноўлены горад мой, сонечны горад — Адзін з прыгажэйшых на нашай зямлі.Гілевіч.У звонкую марозную раніцу ўварваўся вясёлы .. гоман гармоніка і бадзёры хор чыстых жаночых галасоў.Васілевіч.// Які надае сілы, ажыўляе. [Каліноўскі:] Трэба слова бадзёрае кінуць, Каб паднялі галовы вышэй.Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рашу́чы, ‑ая, ‑ае.
1. Які прымае рашэнні смела, без хістанняў і не спыняецца перад цяжкасцямі ў іх выкананні. Перад Юркам і зараз, як жывы, стаяў смелы, рашучы, вынаходлівы і справядлівы капітан Немо.Курто.Чалавек Мікалай, хоць і пісьменны, але не надта рашучы, таксама не надта бывалы на свеце, ды яшчэ натуру мае спакойную.Чорны.//Дзейсны, моцны або энергічны. Рашучыя меры.
2. Канчатковы, пэўны, які ўяўляе сабой рашэнне. Затрымцела Ганна, пачуўшы рашучую пастанову Петруся.Нікановіч.// Які не дапускае пярэчанняў, цвёрды, катэгарычны. Рашучая прапанова. Рашучае асуджэнне. □ Жэнька .. кінуў у цемру рашучы загад: — Серада, устань! Падыйдзі сюды.Брыль.// Які выяўляе непахіснасць у выкананні прынятых рашэнняў. Рашучы выгляд. Рашучы жэст. Рашучы твар.
3. Найбольш важны, які вызначае далейшы ход, развіццё чаго‑н.; рашаючы. Пеця быў упэўнены, што гэты бой будзе адным з самых рашучых і жорсткіх баёў, у якіх толькі [Бумажкова] спадзяваліся як на чалавека, які ў рашучы момант дасць верную параду.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)