тка́цкі тка́цкий;
~кая спра́ва — тка́цкое де́ло;
т. стано́к — тка́цкий стано́к
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ГАЛЯНІ́ШЧАЎ-КУТУ́ЗАЎ Арсен Аркадзевіч (7.6.1848, г. Пушкін, Расія — 10.2.1913),
рускі паэт. Граф. Ганаровы акад. Пецярбургскай АН (1900). Друкаваўся з 1869 (час. «Дело», «Вестник Европы»). Быў блізкі да кампазітараў «магутнай кучкі», асабліва да М.П.Мусаргскага, які стварыў 2 вакальныя цыклы на яго вершы: «Без сонца» (1874), «Песні і танцы смерці» (1877). З канца 1870-х г. у яго творчасці з’явіліся матывы асуджанасці, смутку аб разбураных дваранскіх гнёздах (паэма «Старыя размовы», 1879; верш «Спатканне са смерцю»), ідэалізацыя мінулага. Аўтар драм. хронікі «Смута (Васіль Шуйскі)» (1879), трылогіі ў прозе «Далечыня кліча» (1907). На вершы Галянішчава-Кутузава напісалі рамансы С.В.Рахманінаў, Ц.А.Кюі, А.С.Арэнскі.
т. 5, с. 8
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАВЫ́РЫН Барыс Іванавіч (10.5.1902, г. Яраслаўль, Расія — 9.10.1965),
расійскі канструктар мінамётнага і рэактыўнага ўзбраення. Д-р тэхн. н. (1952). Герой Сац. Працы (1945). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1930). З 1932 ст. інжынер-канструктар, нач. канструктарскага бюро на шэрагу з-даў. З 1942 нач. і гал. канструктар спец. канструктарскага бюро. У 1937—38 пад яго кіраўніцтвам створаны 50-мм, 82-мм, 107-мм мінамёты. У 1949—50 распрацаваны 160-мм і 240-мм мінамёты, шэраг інш. узораў зброі для арміі і флоту. Ленінская прэмія 1964. Дзярж. прэміі СССР 1942, 1950, 1951.
Літ.:
Мартынчук Н.Н. Дело жизни. М., 1975. С. 42—48;
Латухин А.Н. Минометы. М., 1970.
т. 17, с. 356
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЭКАНАМІ́ЗМ»,
пашыраная ў гіст. л-ры назва адной з плыней рас. сацыял-дэмакратыі канца 19 — пач. 20 ст. Аформіўся ў 1897—99 з выданнем у эміграцыі газ. «Рабочая мысль» і час. «Рабочее дело». «Эканамісты» (К.Дз.Кускова, С.М.Пракаповіч і інш.) лічылі прапаганду сацыялізму ў Расіі заўчаснай, гал. задачай ставілі дапамогу рабочым у арганізацыі барацьбы за паляпшэнне іх эканам. становішча (адсюль назва), выступалі супраць стварэння нелегальнай рабочай партыі, за саюз з лібераламі ў барацьбе за паліт. свабоды. Супраць «Э.» як «апартуністычнай» плыні рэзка выступілі У.І.Ленін і яго прыхільнікі. У 1904 частка лідэраў «Э.» далучылася да Саюза вызвалення.
т. 18, кн. 1, с. 56
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
затяну́ться зацягну́цца;
затяну́ться папиро́сой зацягну́цца папяро́сай;
де́ло затяну́лось спра́ва зацягну́лася.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
АСКЕ́РКА Сцяпан Міхаіл (12.9.1712, Навагрудчына — ?),
эканаміст, юрыст. Вучыўся ў Слуцкай гімназіі. Працягваў адукацыю ў Кёнігсбергу і Берліне, але з-за ганенняў езуітаў на яго бацькоў вымушаны вярнуцца на радзіму і прыняць каталіцкую веру. З 1733 зноў у Прусіі, саветнік юстыцыі караля Фрыдрыха II. У 1760 напісаў эканам. трактат «Неабавязковы план хутчэйшага асваення абложных зямель Брандэнбургскай маркі» (захоўваецца ў Рас. нац. б-цы ў С.-Пецярбургу, у бел. перакладзе выдадзены ў 1995). Аскерка ўпершыню ўвёў у навук. ўжытак слова «план», выказаў ідэі, якія адыгралі важную ролю ў фарміраванні т.зв. «прускага» шляху развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы.
Літ.:
Янченко С. Не все могут короли: Прусский монарх прислушивался к советнику-белорусу // Дело. 1993. № 4.
С.Я.Янчанка.
т. 2, с. 36
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
скло́чны разг. скло́чный;
с. сусе́д — скло́чный сосе́д;
~ная спра́ва — скло́чное де́ло
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
БЕ́РВІ-ФЛЯРО́ЎСКІ (сапр. Берві) Васіль Васілевіч
(літ. псеўданім Н.Фляроўскі і інш.; 28.4.1829, г. Разань, Расія — 4-10.1918),
рускі сацыёлаг, эканаміст, публіцыст, пісьменнік, удзельнік грамадскага руху 1860-х г. У 1862—87 у ссылцы, супрацоўнічаў у час. «Дело», «Слово», «Отечественные записки» і інш. У канцы 1860-х г. зблізіўся з рэв. народнікамі — меў сувязь з гурткамі «чайкоўцаў» (па іх прапанове напісаў кн. «Азбука сацыяльных навук», ч. 1—2, 1871) і далгушынцаў. З пазіцый народніцтва крытыкаваў сац.-паліт. і эканам. парадкі ў Расіі; прапаведаваў новую рэлігію брацтва і свабоды. Аўтар літ.-крытычных артыкулаў і маст. твораў (раман «На жыццё і смерць», ч. 1 — 3, 1877, і інш.).
Тв.:
Записки революционера-мечтателя. М.; Л., 1929;
Положение рабочего класса в России. М., 1938.
т. 3, с. 109
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЕЙН Барыс Самуілавіч (н. 1.11.1928, г. Віцебск),
бел. гісторык. Д-р гіст. н. (1989), праф. (1990). Скончыў Ленінградскі ун-т (1951). З 1955 працаваў у Гродзенскім аддзяленні т-ва «Веды», з 1964 у Гродзенскім мед. ін-це, з 1979 на кафедры гісторыі СССР і БССР Гродзенскага ун-та. З 1992 у ЗША, навук. супрацоўнік ун-та ў Мінесоце. Даследуе рэв. барацьбу і нац.-вызв. рух Беларусі, Літвы і Расіі. Аўтар працы «Рэвалюцыйны рух у Вільнюскім краі ў 1920—1939 гг.» (1961), складальнік і аўтар каментарыяў да зб. «Вільнюскае падполле» (1966).
Тв.:
Найдено в архиве. Мн., 1968;
В годину испытаний. Мн., 1986;
За дело правое: Борьба КПЗБ с буржуазным террором (1920—1938 гг.). Мн., 1986;
Время выбора. Мн., 1987;
Взгляд из прошлого. Мн., 1989.
т. 8, с. 328
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
де́льце ср., разг.
1. невялі́кая спра́ва;
2. (выгодное дело) вы́гадная спра́ва.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)