Які мае адносіны да плацяжу. Плацежнае абавязацельства. □ — Дык у вас жа няма грошай, — сказаў.. [Собіч]. — Вы нават перабралі ў нас. Можа сёння пералічылі, дык давайце ваша плацежнае даручэнне.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прыйсці ў вялікай колькасці.
У залу наперла многа людзей.
3.чаго. Прынесці, прывезці ў вялікай колькасці чаго-н.
Н. дошак на падлогу.
4.чаго. Напхаць у вялікай колькасці чаго-н.
Н. вопраткі ў шафу.
5.безас., каму. Вельмі спатрэбіцца, прыспічыць.
Наперла ж яму менавіта сёння ехаць.
|| незак.напіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1 і 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
САФО́КЛ (Sophoklēs; каля 496 дан.э., Калон, каля Афін — 406 дан.э.),
старажытнагрэчаскі драматург. Займаў важныя дзярж. пасады, прымыкаў да групоўкі Перыкла. Паводле ант. крыніц, аўтар 123 драм. твораў (каля 90 трагедый і каля 25 сатыраўскіх драм). Перамагаў у шматлікіх (да 24) спаборніцтвах трагічных паэтаў. Цалкам зберагліся 7 трагедый: «Аякс» (да 422), «Антыгона» (каля 441), «Трахінянкі», «Эдып-цар» (каля 425), «Электра», «Філактэт» (паст. 409), «Эдып у Калоне» (паст. 401); часткова — сатыраўская драма «Следапыты» (апубл. 1912) і каля 1100 фрагментаў інш. твораў. Тэматыка твораў С. засн. на вядомых цыклах стараж.-грэч. міфаў: траянскага, фіванскага, міфаў пра атрыдаў і Геракла. У трагедыях дамінуе герой, які ў поўнай меры адказвае за свае паводзіны; канфлікт трагедый вынікае з яго характару, прынятых ім рашэнняў і зробленых учынкаў; ход падзей залежыць ад гэтага, а не ад знешніх абставін. У пакутах герояў С. бачыў не толькі здзяйсненне боскай кары, але і крыніцу маральнага ачышчэння, верыў у магчымасць боскай справядлівасці. С. — рэфарматар стараж.-грэч. трагедыі: увёў на сцэну трэцяга акцёра, павялічыў склад хору (ад 12 да 15), узмацніў у ім ролю карыфея. Трагедыі С. (найперш «Эдып-цар» і «Антыгона») і сёння ўваходзяць у рэпертуар т-раў свету. На бел. мову яго трагедыі пераклаў Ю.Дрэйзін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
згука́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.
Разм. Крыкам, сігналам сабраць у адно месца ўсіх або многіх. // Заклікаць да чаго‑н. Слова, што мужнасць кавала, Слова, што ў бой падымала, Сёння згукае да працы, Працы на шчасце народа.Кірэенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Се́начы, сёначы ‘ў гэтую ноч’ (рагач., Сл. ПЗБ), параўн. балг.снощи, серб.-харв.си̏ноћ, славен.snọ́ći. Дапрасл.*si noktʼi, спалучэння ўказальнага займенніка *si ж. р. (гл. сей) і *noktʼь Р. скл. ад *noktʼь, гл. ноч (Трубачоў, Проспект, 79). Параўн. утварэнне з адваротным парадкам элементаў *noktʼьsi > стараж.-рус.ночесь ‘сёння ноччу’ (ЭССЯ, 25, 183–184).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сяге́начы (сеге́ночы) ’гэтай ночу, у гэту ноч’ (Нас., Сержп. Грам.), се́начы, сёначы ’тс’ (рагач., Сл. ПЗБ). Карскі (2–3, 74) форму са слоўніка Насовіча тлумачыць як сее ночи; тады дасей і ноч у Р. скл. адз. л., магчыма, з далейшым сцягваннем у сёначы, сеначы (апошняе, відаць, дапрасл.*si nokti), гл.; параўн. больш празрыстае сяе́начы ’тс’, гл. Параўн. таксама сёлета, сёння.
французскі сацыёлаг і этнограф; адзін з гал. прадстаўнікоў структуралізму. Член Франц. акадэміі (1973). Скончыў ун-т у Парыжы (1933). Яго канцэпцыя звязана з сацыялаг. школай Э.Дзюркгейма—М.Моса амер.культ. антрапалогіяй (Ф.Боас, А.Кробер). Пры вылучэнні суадносін біял. і сац. ў паводзінах чалавека лічыў гал. наяўнасць фармальных структур ва ўзаемаадносінах паміж людзьмі, уплыў на паводзіны чалавека традыцый, правіл шлюбу, роднасці, міфаў як асаблівага роду моў, якія мадэліруюць структуру грамадскіх ін-таў. Стварыў арыгінальную тэорыю першабытнага мыслення як мыслення канкрэтнага, метафарычнага, здольнага да абагульненняў, класіфікацыі і лагічнага аналізу; такое мысленне, на яго думку, заклала асновы тэхн. і інтэлектуальнага прагрэсу ў эпоху неаліту. Гнасеалагічны аспект канцэпцыі Л.-С. заключаецца ў прызнанні разумнасці як уласцівасці самога сусвету, саміх рэчаў, а не ўласцівасці, якая прыўносіцца суб’ектам. Працы: «Татэмізм сёння», «Неасвоеная думка» (абедзве 1962), «Міфалогія» (т. 1—4, 1964—71), «Шлях масак» (т. 1—2, 1975).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЖНАРО́ДНЫ БІ́ЗНЕС,
прадпрымальніцкая дзейнасць, якая ажыццяўляецца з контрагентаміінш. краін. Перадумовы інтэрнацыяналізацыі эканам. і фін. працэсаў склаліся ў пач. 20 ст. Пасля 2-й сусв. вайны развіццё інтэграцыйных працэсаў прывяло да з’яўлення і імклівага пашырэння якасна новай формы буйнога бізнесу — транснацыянальных карпарацый (ТНК), якія ўстанавілі кантроль над значнай доляй сусв. рынку і сёння адыгрываюць вядучую ролю ў сістэме міжнародных эканамічных адносін. Актыўнаму асваенню замежных рынкаў нац. капіталам вядучых краін спрыяла пашырэнне сучасных форм сувязі, паляпшэнне сусв.трансп. шляхоў, фарміраванне сістэмы крэдытна-грашовых сувязей, што ахоплівае ўвесь свет. Разам са знешнегандл. абменам таварамі і паслугамі і вывазам капіталу ў пазыковай форме значнае месца занялі прамыя фін., вытв. і тэхнал. сувязі паміж прадпрыемствамі розных краін, розныя формы навук.-тэхн., культ. і інш. супрацоўніцтва. Урады прамыслова развітых краін (асабліва ў Зах. Еўропе) садзейнічаюць развіццю і паглыбленню міжнар.эканам. сувязей кампаній і капіталаў, ад чаго ў значнай ступені залежыць стан нац. эканомікі, загрузка вытв. магутнасцей, узровень беспрацоўя і інш. У выніку капіталы свабодна мігрыруюць з адной краіны ў другую ў пошуках найб. спрыяльных умоў для свайго выкарыстання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУМЯ́НЦАВА Любоў Рыгораўна (н. 18.4.1943, г. Пяцігорск Стаўрапольскага краю, Расія),
бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1978). Скончыла Маскоўскі дзярж.ін-ттэатр. мастацтва імя А.Луначарскага (1964). З 1964 у Маскоўскім драм. т-ры на Малой Броннай. З 1966 на кінастудыі «Беларусьфільм» (з 1981 у Т-ры-студыі кінаакцёра). Выканаўца лірыка-драм. і драм. роляў. Ёй уласцівы выразная пластыка, экспрэсіўнасць, уменне выявіць духоўную сутнасць персанажа. Сярод тэатр. роляў: Наташа («Сам-насам з усімі» А.Гельмана), Жанчына («Чалавечы голас» Ж.Както), Красавіна, Домна Панцялеўна («Жаніцьба Бальзамінава», «Таленты і паклоннікі» А.Астроўскага), Гертруда («Гамлет» У.Шэкспіра), Філумена («Філумена Мартурана» Э. Дэ Філіпа) і інш. Знялася ў фільмах: «Альпійская балада» (1966), «Прыгодны да нестраявой» (1968), «Бацька» (1971), «Міравы хлопец» (1971), «Дарога на Рубецаль» (1971), «Учора, сёння і заўжды» (1972), «Вялікі ўтаймавальнік» (1974), «Надзейны чалавек» (1975), «Марынка, Янка і таямніцы каралеўскага замка» (1976), «У профіль і анфас» (1977), «Вялікая — малая вайна» (1981), «Раптоўны выкід» (1984), «Мы едзем у Амерыку» (1990), «Без доказаў» (1992), «Зала чакання» (1995).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
нашы́льнік, ‑а, м.
Частка збруі — рэмень ад хамута да пярэдняга канца дышля. Вось і сёння коней вывелі са стойлаў і пачалі запрагаць. Дзядзька Васіль зачапіў пастронкі, а Міша паклаў на дышаль нашыльнікі.Дайліда.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)