ПЛАКЕ́ТКА (франц. plaquette памяншальнае ад plaque пласцінка, дошчачка),
1) твор медальернага мастацтва, які адрозніваецца ад звычайнага медаля прамавугольнай або блізкай да яе формай. Паводле зместу шырэйшая за медаль, можа мець разгорнуты сюжэт, што набліжае яе да скульптуры. Бываюць керамічныя, метал., фарфоравыя, шкляныя і інш. Паводле правіл Міжнар. федэрацыі медальераў не павінны быць даўжэй за 180 мм па большаму боку. Пашырыліся ў 19—20 ст. На Беларусі П. рабілі і робяць Г.Асташонак, Э.Астаф’еў, Л.Багданаў, В.Буціна, С.Гарбунова, А.Дзятлава, У.Жохаў, А.Зіменка, С.Ларчанка, В.Леантовіч, Ю.Любімаў, У.Мелехаў, У.Мурахвер, В.Прыешкін, Л.Талбузін, В.Янушкевіч і інш. 2) Пласцінка (метал., керамічная і інш.) з рэльефнай выявай, прызначаная для ўпрыгожання мэблі, хатняга начыння і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
затрыма́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.
1. Спыніцца, запаволіць ці спыніць свой рух.
З. ля ўвахода.
2. Застацца дзе-н. на які-н. час, пабыць дзе-н.даўжэй, чым трэба або можна.
Там ён затрымаўся з-за хваробы.
З. ў дарозе.
3. Запазніцца, не зрабіць чаго-н. у тэрмін.
З. з адказам.
|| незак.затры́млівацца, -аюся, -аешся, -аецца.
|| наз.затры́мка, -і, ДМ -мцы, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
По́спех1, паспе́х ’удача ў дасягненні чаго-небудзь’, поспехі ’добрыя вынікі ў рабоце, вучобе’ (ТСБМ, Бяльк., Гарэц., Др.-Падб., ТС), укр.поспіх ’поспех’, ст.-рус.поспѣхъ ’дапамога’, ’стараннасць, руплівасць, подзвіг’, польск.pośpiech ’хуткасць, спешнасць’. Звязана з паспяшаць — паспець ’(з)рабіць хутка, на час, удала’. Адсюль поспех у першасным значэнні ’справа, зробленая хутка, спрытна, на час, удала’ > ’добры вынік’ > ’подзвіг’, ’поспех’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне з прыстаўкай по- з семантыкай выніковасці дзеяння.
По́спех2, паспяшо́к ’грузік на верацяне, каб яно даўжэй круцілася пры прадзенні; круглае, звычайна металічнае колца, якое надзяваецца ў пачатку прадзіва на верацяно, каб яно стала цяжэйшым і лепш (даўжэй) круцілася’ (Бір.; слуц., Нар. словатв.; З нар. сл.). Назва прыстасавання, звязаная з паспяшаць ’паскараць’, гл. паспе́х.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГАЛО́ЎНЫ СКАЗ,
вядучы кампанент у структуры складанага сказа. Да галоўнага сказа далучаецца залежны кампанент — даданы сказ («Расказваў хлопец так шчыра і падрабязна, што самыя недаверлівыя людзі паверылі яму». І.Шамякін). У якасці галоўнага сказа выступаюць усе структурныя тыпы простых сказаў. Сродкамі аб’яднання галоўнага сказа з даданымі сказамі служаць інтанацыя, падпарадкавальныя злучнікі («што», «калі», «каб»), злучальныя словы (займеннікі і прыслоўі «хто», «які», «дзе», «куды»), якія ў маўленні часта камбінуюцца з суадноснымі словамі («той», «там», «так», «дык»). Фармальна і па сэнсе даданы сказ можа залежаць ад галоўнага сказа ў цэлым («Ідзе Віктар наўмысля марудна... каб як даўжэй працягнуць дарогу». М.Зарэцкі) або ад асобнага слова ў галоўным сказе: у апошнім выпадку даданы сказ можа стаяць і перад, і пасля, і ў сярэдзіне галоўнага («Пласкадонка, якая ў гэтых мясцінах называецца чайкай, ад рання стаяла ў ціхай завадзі Быстранкі...». Я.Брыль).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТУПЕ́НІ ПАРАЎНА́ННЯ,
граматычная катэгорыя якасных прыметнікаў, утвораных ад іх прыслоўяў і безасабова-прэдыктыўных слоў на «-о», «-а», якая выражае адносную розніцу або перавагу ў якасці, што ўласціва прадметам, дзеянням, станам.
У бел. мове адрозніваюць 3 С.п. Звычайная абазначае якасць прадмета або дзеяння без супастаўлення яе з інш. выяўленнем той жа якасці — «зялёны», «стары»; вышэйшая паказвае, што якасць уласціва гэтаму прадмету або дзеянню ў большай меры, чым іншаму. Форма вышэйшай ступені прыметнікаў утвараецца з дапамогай суфікса «-ейш-(-эйш-)», прыслоўяў і безасабова-прэдыкатыўных слоў — суфікс «-ей-(-эй-)»: «зелянейшы», «старэйшы», «даўней», «даўжэй». Пры замене асновы ў асобных выпадках выкарыстоўваецца суфікс «-ш-»: «большы», «меншы», «лепш». Трэцяя С.п. — найвышэйшая — утвараецца з дапамогай прыстаўкі «най-» ад форм вышэйшай ступені: «наймацнейшы», «найдужэй», «найбольш». Адрозненні ў ступені якасці перадаюцца таксама спалучэннямі тыпу «больш моцны», «старэйшы за яго», «смялей за ўсіх» і інш., якія з’яўляюцца аналітычнымі (складанымі) формамі вышэйшай або найвыш. С.п.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
разаспа́цца, ‑сплюся, ‑спішся, ‑спіцца; зак.
Разм. Моцна заснуўшы, праспаць даўжэй звычайнага, заснуць надоўга. Андрэй сама разаспаўся, не хацелася ўставаць, але сонца даўно пераваліла за паўдня, гарачыня апала, трэба было зноў весці коней на пашу.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́шум, ‑у, м.
Разм. Ціхі шум. У пошуме дрэў, у павеве ранішняга ветру нязменна чуецца яго голас: — Жывіце даўжэй, хлопцы!Лужанін.А там за поездам, як за сцяною, у мутнай завейцы чуўся густы пошум лесу.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
3.без дап. Папрацаваць даўжэй, чым было вызначана.
П. тры гадзіны.
|| незак.перапрацо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз.перапрацо́ўванне, -я, н.іперапрацо́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (да 1 і 2 знач.).
|| прым.перапрацо́вачны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
БАСМА́ЦТВА (цюрк.),
антысавецкі ўзброены нац.-рэлігійны рух у Сярэдняй Азіі ў 1917—26. Мэта руху — звергнуць сав. ўладу ў сярэднеазіяцкіх рэспубліках і адарваць іх ад Расіі. Арганізоўвалася і ўзначальвалася феадаламі і мусульм. духавенствам, мела падтрымку і цесныя сувязі з белай гвардыяй, уладамі Турцыі, Афганістана, Кітая. Непасрэдныя кіраўнікі басмацтва — арг-цыі «Шура-і-Іслам», «Улема», «Алаш» і інш., якія стварылі ў Туркестане аўтаномны ўрад (гл.Какандская аўтаномія). Першыя басмацкія атрады з’явіліся ў канцы 1917 у Какандзе. Вясной 1918 басмачы распачалі актыўныя дзеянні ў раёне г. Ош. У 1918—20 асн. арэнай басмацтва стала Ферганская даліна. У кастр. 1921 у Бухару прыбыў б.ваен. міністр Турцыі Энвер-паша і стварыў адзіную басмацкую армію (каля 16 тыс.чал.), якая вясной 1922 захапіла значную ч.тэр.Бухарскай народнай савецкай рэспублікі. Моцны ўдар атрадам Энвера быў нанесены ў чэрв. 1922, сам ён загінуў у баі ў жн. 1922, да канца года асн. сілы басмачоў у Харэзме і Фергане былі разбіты Чырв. Арміяй. Даўжэй за ўсіх пратрымаліся атрады Джунаід-хана ў Харэзме (ліквідаваны на пач. 1924) і Ібрагімбека ў Бухары (разгромлены ў 1926).
Разм. Брахаць даўжэй за каго‑н., узяць верх у брахні. Ажно са скуры лезлі, каб перабрахаць адна другую.. [газеты] «Слова» і «Дзённік Віленскі» — орган дэфензівы і рэакцыянераў.Машара.Сабака сабакі не перабрэша.Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)