1. Пагубляць усё, многае або ўсіх, многіх. [Першакласны] разгубіў па дарозе Сшыткі ў лінейку касую.Калачынскі.За дзень ледзь не ўсіх разгубіла [маладзіца] кароў — Цэлую ноч лес мычаў і роў.Кусянкоў.// Паступова страціць. За час войнаў і рэвалюцый я неяк разгубіў многіх сваіх старых сяброў.Рамановіч.
2.перан. Паступова пазбавіцца чаго‑н.; растраціць. Пасля турмы і ўцёкаў .. [Каршукоў] аціх, змарнеў дашчэнту, здавалася, разгубіў свой зайздросны аптымізм.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
струхле́ць, ‑ее; зак.
Стаць трухлявым, ператварыцца ў парахню; сатлець, згніць. [Дзядзька:] — А вось наша хата адно што ліпіць. Як скажуць у сяло пераносіць то хоць плач. Палавіну дакладу трэба, па самыя вокны ўсё струхлела.Дамашэвіч.Паркан за гады струхлеў, хістаўся ад ветру, і Платон узяўся ставіць новы.Ракітны.Залатыя паляны пачарнелі, апалае лісце струхлела і ўжо не шамацела пад нагамі.Хомчанка.//перан. Страціць жыццёвасць. Стары свет дашчэнту прагніў, струхлеў.Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спаві́цца, спаўецца; пр. ставіўся, ‑лася, ‑лося; зак.
1. Ахінуцца, абматацца чым‑н.
2.перан. Ахутацца, ахінуцца чым‑н., акрыцца з усіх бакоў. Далячынь густа спавілася туманам, і хоць хмар не было, змрочная, туманістая смуга падмыла далёкія хрыбты гор, дашчэнту затапіла даліну.Быкаў.Потым ветры зашумелі, застагналі хвоі, і прасторы спавіліся чорнаю смугою.Трус.Пара дыміла з конскіх ноздраў, і як глянуць, усё спавілося тонкаю шызаю дымкаю, у якой глушыўся людскі гоман, фырканне коней...Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
4.перен., разг. (без обиняков) про́ста, без хі́трыкаў; (откровенно) адкры́та, шчы́ра.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
зраўня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.
1. Зрабіць што‑н. роўным, аднаго ўзроўню з зямлёй. Трактар даўно зраўняў .. межы, і як кінуць вокам зелянее збажына на калгасным палетку.С. Александровіч./убезас.ужыв.Дарогу зраўняла [снегам], поле было белае і чыстае, як абрус на стале.Пташнікаў.
2. Зрабіць аднолькавым, роўным каму‑, чаму‑н. у якіх‑н. адносінах. — Не зраўняў бог лесу, не зраўняў і людзей.Чорны.// Паставіць нароўні з кім‑, чым‑н., параўнаць. Звечара.. пачалося тое, чаго нельга зраўняць ні з якімі баямі.Кулакоўскі.
•••
Зраўняць з зямлёй — знішчыць, разбурыць дашчэнту.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Factu scintillae fit saepe perustio villae
Часта маленькая іскрынка дашчэнту спальвае дом.
Часто маленькая искорка дотла сжигает дом.
бел. 3 малой іскры бывае вялікі пажар. Малым пачалося, а вялікім кончылася.
рус. Малая искра города поджигает. От малой искры большой пожар бывает. От искры Москва загорелась. От копеечной свечки Москва сгорела. Мала искра, да великий пламень. От искры сыр-бор загорелся.
фр. Petite étincelle engendre grand feu (Маленькая искра порождает большой пожар).
англ. A little spark kindles a great fire (Из маленькой искры разгорается большой огонь).
нем. Aus einem Funken wird oft ein großes Feuer (Из одной искры разгорается большой огонь). Kleine Löchlein machen Schiff voll Wasser (В корабль и через мелкие пробоины полно воды натечёт).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
czambuł, ~u
м.гіст.
1. атрад (у татар);
czambuł Tatarów — атрад татар;
2.уст. набег; напад;
wyciąć (potępić) w czambuł — знішчыць; выбіць дашчэнту
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)