розныя віды сінтэзу музыкі і святла (колеру, выявы, прасторава арганізаванага святла). Дасягненне вобразнага адзінства ў святломуз. сінтэзе стала магчымым пры засваенні прыёмаў слыхазрокавай поліфаніі. Першыя маст. эксперыменты — у пач. 20 ст.: сімф. паэма «Праметэй» А.Скрабіна (1910), опера «Шчаслівая рука» А.Шонберга (1913). Пашырылася з 1950-х г. у розных відах муз. шоу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
до́блесны, ‑ая, ‑ае.
Высок. Які славіцца подзвігамі; адважны, мужны, геройскі. Доблесная армія. □ Навекі слава доблесным салдатам, Што пераможна йшлі за свой народ.Панчанка.// Поўны доблесці. Доблесны подзвіг.// Самаадданы, накіраваны на дасягненне якой‑н. высокай мэты. Доблесная праца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
СЕ ХЭ,
кітайскі жывапісец і тэарэтык 5 ст. Аўтар трактата «Катэгорыі класічнага жывапісу», у якім акрэсліў 6 правіл пабудовы жывапіснага твора: рытм душы — рух жыцця; валоданне малюнкам, валоданне пэндзлем; адпаведнасць з аб’ектам, дасягненне знешняга падабенства; увядзенне фарбаў у адпаведнасці з натурай; увядзенне парадку, размеркаванне мас; выкарыстанне традыцый, прапрацоўка ўзораў. Працаваў у жанры «людзі». Творы не захаваліся.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дыплама́тыя, -і, ж.
1. Дзейнасць урада па ажыццяўленні знешняй, міжнароднай палітыкі дзяржавы.
2.перан. Тонкі разлік, умельства і спрыт у дзеяннях, накіраваных на дасягненне якой-н. мэты.
Наскрозь бачу тваю дыпламатыю.
|| прым.дыпламаты́чны, -ая, -ае.
Дыпламатычныя адносіны.
Д. падыход да справы.
○
Дыпламатычны корпус — замежныя дыпламаты, акрэдытаваныя ў якой-н. краіне.
|| наз.дыпламаты́чнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ВАЛЮКЕ́ВІЧ Генадзь Іванавіч (н. 1.6.1958, в. Ліпск Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. спартсмен (лёгкая атлетыка — трайны скачок). Майстар спорту СССРміжнар. класа (1978). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1980). Чэмпіён Еўропы ў закрытым памяшканні (1979) і сярод юніёраў (1977), Спартакіяды народаў СССР (1979). Пераможца і прызёр міжнар. спаборніцтваў. Лепшы вынік — 17,29 м (1979, вышэйшае сусв.дасягненне для залаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПЕЙРО́Н (ад грэч. apeiron бязмежнае),
тэрмін стараж.-грэч. філасофіі. Уведзены Анаксімандрам для абазначэння неакрэсленай, бязмежнай матэрыі, што знаходзіцца ў вечным руху. Усе рэчы і сусвет узніклі шляхам вылучэння з апейрону процілегласцяў (мокрае і сухое) і іх барацьбы. Важнае дасягненне ў параўнанні з уяўленнямі аб тоеснасці матэрыі з канкрэтным рэчывам (вадой, паветрам). У піфагарэізме апейрон — бясформенны, неабмежаваны пачатак, разам з процілегласцю — «канцом» — аснова існага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Méhrleistungf -, -en
1) павы́шаная прадукцы́йнасць (працы)
2) вялі́кае дасягне́нне
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Rekórdleistungf -, -en
1) рэко́рднае дасягне́нне
2) тэх. рэко́рдная магу́тнасць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ГЕРЫ́НДА (Gerindo, скарочана ад Gerakan rajat Indonesia інданез.нар. рух),
палітычная арг-цыя левага кірунку ў Інданезіі ў 1937—42. Заснавальнікі — А.Шарыфуддзін, А.К.Гані, М.Ямін і інш. дзеячы нац.-вызв. руху ва ўмовах нідэрл. панавання ў краіне. Мела на мэце дасягненне самакіравання Інданезіі. З 1939 у складзе адзінага нац. фронту — арг-цыі Паліт. саюз Інданезіі (распушчаны ў 1942 пасля акупацыі краіны японцамі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мерапрые́мства, ‑а, н.
Арганізаванае дзеянне або сукупнасць дзеянняў, накіраваных на дасягненне якой‑н. мэты. Першым важнейшым сацыяльна-эканамічным мерапрыемствам рабочага класа, які прыйшоў да ўлады, з’яўляецца экспрапрыяцыя экспрапрыятараў.«Звязда».[Васіль] прапанаваў калгаснікам мерапрыемствы, якія павінны былі хутка ўзняць эканоміку калгаса.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)