Трэфны, ст.-бел.трефный ‘адборны, рэдкі’, ‘трапны, смешны, жартаўлівы’ (ГСБМ). З польск.trefny, trafny ‘адборны; жартаўлівы; дасціпны’ ад trafiać ‘трапляць у цэль; дасягаць мэты’, што да с.-в.-ням.trëffen ‘тс’ (Вінцэнц). Меркаванне пра крыніцу ў венг.tréfás ‘дасціпны’ (Булыка, Лекс. запазыч., 196) не мае падстаў, хутчэй праз чэш.trefny ‘меткі, адпаведны, падыходзячы’ ў часы ўзмацнення чэшскага ўплыву на польскую мову.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
хро́сніца, ‑ы, ж.
Уст. Хросная дачка ў адносінах да хросных бацькоў. Дзядзька Раман, чалавек дасціпны, бывалы, узяў сабе ролю гаспадара, па вясковых законах у яго на гэта было маральнае права: Саша — яго хросніца.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
саленава́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Трохі салёны. Саленаватая рыба.
2.перан.Разм.Дасціпны, але з грубаватым, не зусім прыстойным адценнем. Паўлюк Трус друкаваў у газеце прыгоды Ціта. Гэтая рэч з саленаватым гумарам карысталася добрай папулярнасцю.Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Сці́пны ’паважны; скромны, сарамлівы’ (Нік., Оч.), ’лоўкі, акуратны’ (Касп.), ’хто ўмее добра працаваць’ (докш., ушац., Пан.), ’працалюбівы’ (Шат.). Відаць, узыходзіць да чэш.vtípný ’вынаходлівы, кемлівы, лоўкі, дасціпны’ няяснага паходжання (выводзяць з *tipati ’ўпіхваць, уціскаць’, гл. Борысь, 121), верагодна, праз польскае пасрэдніцтва, дзе пераважаюць формы *stip‑ з прыстаўкай (Басай-Сяткоўскі, Słownik, 50). Гл. дасціпны, досціп (гл.) з выпадзеннем ў (Станкевіч, Язык, 1029), параўн. ст.-бел.недовсципъ, недовтипъ ’някемлівасць’.
You were scintillating on TV last night. Ты ўчора бліскуча выступіў на тэлебачанні.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
schlágfertiga
1) дасці́пны, вынахо́длівы
2) гато́вы да бо́ю
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
fíndiga знахо́длівы, дасці́пны;
ein ~er Kopf знахо́длівы чалаве́к
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
знахо́длівы, ‑ая, ‑ае.
Які ўмее лёгка і хутка выходзіць з цяжкага становішча; здагадлівы, дасціпны. [Васілю Макаравічу] падабаўся гэты рухавы, знаходлівы, смелы хлопец, вясёлая неўгамаваная душа.Шчарбатаў.Дасціпная, знаходлівая ва ўсіх іншых спрэчках і гаворках, тут.. [Маша] баялася, каб не сказаць глупства.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
pointiert[poε˜'ti:rt]a
1) во́стры, заво́страны
2) перан. падкрэ́слены
3) дасці́пны
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)