2. Стаць на ўлік дзе‑н. Прымацавацца да паліклінікі. □ [Лютынскі:] Ведаеш, Мікола. Я хачу да якой-небудзь вытворчай ячэйкі прымацавацца.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прыставе́нь ’прымак’ (Інстр. 2; гарад., Нар. лекс.), пры́стаўня ’тс’ (Касп.). Да прыста́ць ’далучыцца, прыжыцца’ (гл.). Аб суфіксах ‑ень, ‑ня гл. Вярхоў, Аб нек. асабл., 33 і наст.; Сцяцко, Афікс. наз., 38, 58.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ЛЮ́БЛІНСКАЯ У́НІЯ 1569,
міжнародна-прававы акт аб’яднання Вялікага княства Літоўскага і Польшчы ў адну федэратыўную дзяржаву — Рэч Паспалітую. Прыняты 1.7.1569 у Любліне.
Перадумовамі Л.у. былі: доўгае існаванне асабістай унііВКЛ і Польшчы; паступовае збліжэнне паліт. і дзярж. інстытутаў абедзвюх краін, паліт. менталітэту пануючага класа; у асноўным адзіная палітыка ў міжнар. адносінах; адзіная структура каталіцкай царквы. Шляхта ВКЛ праз унію спадзявалася атрымаць правы, якія мела шляхта Польшчы, польская шляхта разлічвала на землі і дзярж. пасады ў ВКЛ. Непасрэднай прычынай Л.у. былі няўдачы войска ВКЛ у Лівонскай вайне 1558—83.
Для прыняцця уніі ў Любліне 10.1.1569 скліканы сейм ВКЛ і Польшчы. Але большасць дэпутатаў ВКЛ, не згодная з польскім праектам уніі, перагаворы прыпыніла. Намаганнямі польскай шляхты і караля Жыгімонта II Аўгуста да Польшчы далучаны Падляскае і Кіеўскае ваяв., Валынь і Падолле, што было падтрымана мясц. шляхтай. Шляхта Мазырскага пав. адмовілася далучыцца да Польшчы, павятовы сеймік прыняў рашэнне выйсці з Кіеўскага ваяв. і далучыцца да Мінскага ваяв.ВКЛ. Тэр.ВКЛ зменшылася да этнічных бел. і літ. зямель. Пасля вяртання дэпутатаў ВКЛ на сейме быў выпрацаваны кампрамісны варыянт уніі, зацверджаны 1.7.1569. Паводле ўмоў Л.у. на чале Рэчы Паспалітай знаходзіўся польскі кароль (ён жа і вял. князь літ.), якога пажыццёва выбірала шляхта абедзвюх дзяржаў. Збіраўся агульны сейм, але ВКЛ і Польшча захавалі асобныя дзярж. адміністрацыю, войска, фінансы, законы, мытную сістэму, дзярж. мовы. Л.у. дзейнічала да 1795.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
прычыні́цца¹, -ыню́ся, -ы́нішся, -ы́ніцца; зак.
1.да чаго. Стаць прычынай чаго-н.
Самаахвярная праца людзей прычынілася да росквіту гаспадаркі.
2.да чаго. Стаць саўдзельнікам якой-н. справы; далучыцца да чаго-н.
П. да развіцця музычнага мастацтва. П. да размовы.
3.(1 і 2 ас. не ўжыв.). Здарыцца, адбыцца.
Прычынілася бяда.
|| незак.прычыня́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прымяша́цца, ‑аецца; зак.
Дадацца, далучыцца. У хуткім часе да чыстых творчых імкненняў прымяшалася і матэрыяльная зацікаўленасць.Зарэцкі.Сумненні апошніх дзён нахлынулі на Максіма Сцяпанавіча, і да сораму прымяшалася крыўда на сябе.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Разм.Далучыцца да каго‑, чаго‑н. — пра ўсіх, многіх. Хаця яшчэ і ранні час, Ужо мы грамадою едзем: З бліжэйшых вёсак, сёл да нас Падалучаліся суседзі.Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Разм. Сесці, размясціцца побач з кім‑н.; далучыцца да каго‑, чаго‑н.; прысуседзіцца. [Лоўгач:] — Давайце і мы па адной бярозе пасадзім!.. — Падсуседзімся да дзіцячай ініцыятывы?Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)