поднесённый

1. падне́сены;

2. пада́дзены;

3. падо́раны; да́дзены як гасці́нец; см. поднести́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПАРАФІ́РАВАННЕ МІЖНАРО́ДНАГА ДАГАВО́РА,

пацвярджэнне аўтэнтычнасці тэксту дагавора ініцыяламі ўпаўнаважаных дагаворных дзяржаў, якое сведчыць, што дадзены ўзгоднены тэкст дагавора з’яўляецца канчатковым. Парафіраванне можа адносіцца да ўсяго тэксту дагавора або да асобных яго артыкулаў.

т. 12, с. 94

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НАВАКО́ЛЛЕ пункта ў метрычнай прасторы,

мноства ўсіх пунктаў, адлегласць якіх да дадзенага пункта меншая за некаторы дадатны лік. У больш агульным выпадку Н. — любое адкрытае мноства, элементам якога з’яўляецца дадзены пункт. Н. — адно з асн. паняццяў тапалогіі.

т. 11, с. 99

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

да́нный

1. прич. да́дзены;

2. прил. да́дзены; (этот) гэ́ты; (теперешний) цяпе́рашні;

да́нная величина́ мат. да́дзеная велічыня́;

в да́нное вре́мя у цяпе́рашні час;

в да́нную мину́ту у гэ́ту хвілі́ну.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ВО́ЛЬФА ЛІК,

характарыстыка (індэкс) сонечнай актыўнасці. Абазначаецца W. Вызначаецца як W = f+10g, дзе f — агульны лік сонечных плям, g — лік утвораных імі груп, бачных на Сонцы ў дадзены момант часу. Уведзены ў 1848 швейц. астраномам Р.​Вольфам.

т. 4, с. 270

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

лагары́фм, ‑а, м.

У матэматыцы — паказчык ступені, у якую трэба ўзвесці лік-аснову, каб атрымаць дадзены лік. Сістэма лагарыфмаў. □ Янча перагортвае табліцу лагарыфмаў і, адшукаўшы патрэбную функцыю вугла, запісвае яе ў сшытак. Васілевіч.

[Ад грэч. logos — адносіны і arithmos — лік.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазыко́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да пазыкі (у 1 знач.). Пазыковая аперацыя.

2. Які звязаны з выдачай пазыкі (у 2 знач.). Пазыковы банк.

3. Узяты або дадзены ў доўг. Пазыковая сума.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лагары́фм ’паказчык ступені, у якую трэба ўзвесці лік-аснову, каб атрымаць дадзены лік’ (ТСБМ). Запазычана з рускай мовы (Крукоўскі, Уплыў, 89) < фр. logarithme < лац. logarithmus. Слова стварыў шатландскі матэматык Джон Нэпір у 1614 г. (Фасмер, 2, 509).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

распрада́ць, -да́м, -дасі́, -да́сць; -дадзі́м, -дасце́, -даду́ць; -да́дзены; зак., каго-што.

Прадаць па частках, паступова ўсё дарэшты.

Р. маёмасць.

|| незак. распрадава́ць, -даю́, -дае́ш, -дае́; -даём, -даяце́, -даю́ць; -дава́й.

|| наз. распрада́жа, -ы, ж. і распро́даж, -у, м.

|| прым. распрада́жны, -ая, -ае (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разда́ць¹, -да́м, -дасі́, -да́сць; -дадзі́м, -дасце́, -даду́ць; -да́ў, -дала́, -ло́; -да́й; -да́дзены; зак., каго-што.

Аддаць усё, многае многім.

Р. падарункі.

Р. сшыткі.

|| незак. раздава́ць, -даю́, -дае́ш, -дае́; -даём, -даяце́, -даю́ць.

|| наз. разда́ча, -ы, ж.; прым. разда́тачны, -ая, -ае.

Р. пункт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)