сатана́миф., бран. сатана́, -ны́м.; д’я́бал, -бла м., чорт, род. чо́рта м.; разг. шама́н, -на́м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ВЕРАШЧА́ГІН Аляксандр Леапольдавіч (н. 12.2.1949, г. Архангельск, Расія),
бел. мастак кіно, жывапісец. Скончыўшы Усесаюзны ін-т кінематаграфіі ў Маскве (1977), працуе на кінастудыі «Беларусьфільм». Аформіў маст. Фільмы «Чужая вотчына» (1980, з Я.Ігнацьевым), «Філіял» (1987), «Д’ябал» (1990), «Кветкі правінцыі» (1995) і інш., мультфільмы «Капрычыо» (1986), «З днём нараджэння!» (1996, аўтар сцэнарыя і рэжысёр), спектакль «Запіскі вар’ята» (Тэатр-студыя кінаакцёра, 1980). Жывапісным яго работам уласцівы глыбокі псіхалагізм («Аўтапартрэт», «Журба», абедзве 1994), рысы стараж. абраза («Замілаванне», 1996, і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕРНАНДЭ́ЛЬ [Fernandel, сапр. Фернан Кантандэн (Contandin); 8.5.1903, г. Марсель, Францыя — 26.2.1971],
французскі акцёр. Працаваў на эстрадзе, з 1931 у кіно. Вядомасць атрымаў як камед. акцёр у фільмах «Забавы эскадрона» (1932), «Сезар» (1936), «Францыск I» (1937), «Казімір» (1950), «Алі-Баба і сорак разбойнікаў» (1954) і інш. Майстэрства гратэскнага камізму, пераходу ад фарса да драмы выявілася ў фільмах «Бальная запісная кніжка» (1937), «Чырвоная гасцініца» (1951), «Закон ёсць закон» (1958), «Д’ябал і дзесяць запаветаў» (1962), серыі фільмаў пра Дона Каміла, меладраме «Паездка бацькі» (1966) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
во́бцас
(польск. obces, ад лац. obcessus = шалёны, у якім сядзіць д’ябал)
стрымгалоў, адразу, хутка.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Дыя́вал ’д’ябал’ (Нас.). Рус.дья́вол, укр.дия́вол, дія́вол. Усх.-слав. лексемы запазычаны праз ц.-слав. мову прама з грэч.διάβολος ’тс’. Гл. Фасмер, 1, 560; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 225–226. Параўн. д’я́бал.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АТА́Н-ЛАРА́ (Autant-Lara) Клод (н. 5.8.1903, г. Люзарш, Францыя),
французскі кінарэжысёр. Дэбютаваў у кіно ў 1919 як мастак. У 1930 зняў адну з першых шырокафарматных стужак «Раскладанне агню». У 1933 дэбютаваў у гукавым кіно (камедыя «Цыбулька»). З 1939 ставіў фільмы-экранізацыі: «Шлюб Шыфон», «Любоўныя лісты», «Пяшчотная»; сярод лепшых — паводле рамана Стэндаля «Чырвонае і чорнае» (1954). У фільмах 1950—70-х г. адчуваюцца сац. накіраванасць, антываен. пратэст: «Д’ябал у цялесным вобразе», «Праз Парыж», «Не забі», «Бульба», «Дзённік жанчыны ў белым», «Новы дзённік жанчыны ў белым», «Глорыя».