збор статутных дакументаў па пытаннях алімпійскага руху. Зацверджана ў 1894 Міжнар.спарт. кангрэсам у Парыжы. Вызначае асн. мэты, прынцыпы, палажэнні і правілы арганізацыі і правядзення Алімпійскіх гульняў. Гал. палажэнні алімпійскай хартыі распрацаваны П. дэ Кубертэнам. Складаецца з 5 раздзелаў, афіц. тлумачэнняў і інструкцый, якія маюць абавязковы характар. Да Алімпійскай хартыі прыкладаюцца правілы правядзення рэгіянальных гульняў, якія апякуе Міжнародны алімпійскі камітэт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
jednoręki
аднарукі;
jednoręki bandyta — аднарукі бандыт (пра аўтамат для гульняў)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Ігры́шча ’вечарынка моладзі з песнямі, музыкам і скокамі’ (Бяльк., Шат., Інстр. II), ’танцы, скокі’ (Сцяшк. МГ), ’вясковыя вячоркі, забаўныя зборышчы’ (Мал.). Рус.дыял.и́гри́ще ’гулянне моладзі з песнямі і скокамі’, ’вечарынка моладзі’, ’каляднае гулянне, калядная гульня’, ’месца гуляння, гульняў’, укр.гри́ще, ігри́ще ’месца для гульні; святочныя забавы моладзі’ (Грынч.), польск.igrzysko ’барацьба, спаборніцтва’, ’забаўныя мерапрыемствы з музыкам і танцамі’, ’відовішча’, чэш.hřiště ’месца для гульняў і спорту’, славац.ihrisko ’тс’, славен.igrišče ’тс’, серб.-харв.ѝгрӣште ’тс’, балг.игри́ще ’тс’, макед.игриште, игралиште ’тс’. Ст.-слав.игрище ’арэна’, игрища мн. ’забавы’, ст.-рус.игрище ’забава, відовішча’, ’месца гульняў, відовішчаў’. Ст.-бел.игриско ’гульня, турнір’ (1677 г.) з польск. (Булыка, Запазыч.). Прасл.*jьgrišče ўтворана ад *jьgrati (гл. іграць) з суф. ‑išče; параўн. зборышча, гульбішча, явішча. Гл. Трубачоў, Эт. сл., 8, 211–212; Слаўскі, 1, 446–447. Ад ігрышча з суф. ‑нік ігрышчнік ’удзельнік сялянскага каляднага гульбішча’ (Нас. Доп.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сквер, ‑а, м.
Невялікі гарадскі грамадскі сад. Белы дом стаіць пры шумным скверы Паміж ліп і клёнаў маладых.Непачаловіч.У родным Мінску, ў ціхім скверы, Пасля гульняў і прыгод, Сталі марыць піянеры Пра завоблачны палёт.Кірэенка.
[Англ. square.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Túmmelplatzm -es, -plätze
1) пляцо́ўка для гу́льняў
2) арэ́на, мане́ж
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
качэ́лі, ‑яў; адз.няма.
Тое, што і гушкалка. Там [у парку] забаў цікавых шмат. Там чакаюць нас качэлі.А. Александровіч.[Валя] распланавала гладкую пляцоўку на асобныя квадраты і вызначыла месцы для розных спартыўных гульняў: валейбола, гарадкоў, качэляў і каруселяў.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
калянда́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.
1. Сістэма лічэння дзён у годзе.
Юліянскі к. (старога стылю). Грыгарыянскі к. (новага стылю).
2. Табліца або кніжка з пералікам усіх дзён года (з рознымі даведачнымі звесткамі).
Настольны к.
Адрыўны к.
3. Размеркаванне па днях, месяцах асобных відаў дзейнасці.
К. заняткаў.
К. футбольных гульняў.
|| прым.калянда́рны, -ая, -ае.
К. год.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
франц. грамадскі дзеяч, педагог, гісторык, літаратар; ініцыятар адраджэння Алімпійскіх гульняў і заснавальнік алімп. руху. Адукацыю атрымаў у ваеннай школе (г. Сен-Сір), юрыд. калежы і школе паліт. навук (Парыж). Распрацоўваў рэформы нац. адукацыі, у т. л.фіз. выхавання, развіцця міжнар.спарт. руху. У 1896—1925 прэзідэнт, з 1925 ганаровы прэзідэнт Міжнар.Алімп.к-та. Распрацаваў асн. правілы правядзення Алімп.гульняў. Аўтар тэксту клятвы спартсменаў-алімпійцаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
буленгры́н
(англ. bowling-green = паляна для гульняў у шары)
рэгулярны ўчастак парку, заняты газонам, разнавіднасць партэра 2.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ПЯЦІБО́Р’Есучаснае,
спартыўныя комплексныя спаборніцтвы. Уключаюць верхавую язду (канкур з пераадоленнем 12 перашкод), фехтаванне на шпагах (па кругавой сістэме, да першага ўколу), стральбу з пнеўматычнага пісталета (на адлегласці 10 м), плаванне (вольны стыль, дыстанцыя 200 м), крос (дыстанцыя 3 км).
Вядома са стараж. часоў (пентатлон у праграме Алімп.гульняў у Стараж. Грэцыі). З 1912 — у праграме Алімп.гульняў. З 1948 — сучасная назва. Міжнар. саюз П. і біятлону засн. ў 1948 (Лондан). Чэмпіянаты свету праводзяцца з 1949 штогод (акрамя гадоў правядзення Алімп.гульняў), для юніёраў — з 1965. Жанчыны ўдзельнічаюць у міжнар. спаборніцтвах з 1970-х г.Найб. развіццё П. атрымала ў Венгрыі, Германіі, ЗША, Італіі, Польшчы, Расіі, Фінляндыі, Францыі, Швецыі і інш.
На Беларусі П. развіваецца з 1954, першыя спаборніцтвы адбыліся ў 1957. Федэрацыя П. створана ў 1992. Каманда юніёраў Беларусі — чэмпіён Еўропы (1999), бронз. прызёр чэмпіянатаў свету (1993, 1994); жаночая каманда — бронз. прызёр чэмпіянатаў свету (1999, 2000) у эстафеце. Сярод бел. пяціборцаў найб. вызначыліся: П.Доўгаль — бронз. прызёр XXVII Алімп.гульняў (2000, г. Сідней, Аўстралія), чэмпіён свету сярод юніёраў (1995); чэмпіёны свету сярод юніёраў — С.Герасімовіч (1987), С.Коршун (1993); сярод дарослых — В.Бялоў (1969), Ж.Шубянок (1996); чэмпіёны Еўропы І.Шухаўцава (1987), А.Барысенка, Ж.Далгачова (Гарленка) (1991) і інш.