мера сілы слыхавога адчування, выкліканая гукам. Залежыць ад гукавога ціску і адчувальнасці вуха, якая неаднолькавая для гукаў рознай частаты і інтэнсіўнасці. Узровень М.г. вымяраецца ў фонах.
Для параўнання М.г. рознай частаты карыстаюцца фіз. велічынёй, якая наз. ўзроўнем чутнасці і выражаецца формулай
, дзе р — гукавы ціск для гуку з частатой 1 кГц і такой жа гучнасцю, як і даследаваны; p0 = 2∙10−5 Па — стандартны парог чутнасці для частаты 1 кГц. Парогам чутнасці наз. гукавы ціск, пры меншым за які вуха не чуе гуку. Парогам болевага адчування наз. гукі дастаткова вял. інтэнсіўнасці, што таксама не ўспрымаюцца вухам і выклікаюць болевае адчуванне пры перавышэнні гэтага парога.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гра́фіка, ‑і, ДМ ‑фіцы, ж.
1. Від выяўленчага мастацтва, заснаваны на стварэнні малюнка лініямі, штрыхамі. //зб. Творы гэтага мастацтва. Кніжная графіка. Выстаўка савецкай графікі.
2. Спосаб перадачы жывой мовы пісьмовымі знакамі. // Друкаваныя або пісаныя знакі, якія адпавядаюць гукам мовы, інтанацыям, паўзам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дры́нкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Адзывацца (пры трасенні) перарывістым дрыжачым гукам; бразгатаць. Вэнева блакітненькая машына дрынкала і пабразгвала цераз увесь горад.Чорны.
2.начым. Разм. Няўмела іграць на якім‑н. музычным інструменце. Гешка ў такт.. песні дрынкаў на балалайцы.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бязгу́чны, ‑ая, ‑ае.
Які не суправаджаецца гукам, бясшумны. Пад раніцу з захаду паднялася цёмная хмара. Цяжкая, шырокая, яна павольна ўздымалася ў неба, гасячы зоры. Аб ёй дагадаліся па водблісках далёкіх бязгучных маланак.Галавач.На маладой асінцы лісце дрыжала, але дрыжанне гэтае зусім было бязгучнае.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГЮ́ЙГЕНС ((Huygens) Крысціян) (14.4.1629, г. Гаага, Нідэрланды — 8.6.1695),
нідэрландскі фізік, механік, матэматык і астраном. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1663) і Парыжскай АН (1966). Вучыўся ва ун-тах Лейдэна (1645—47) і Брэда (1647—49). У 1665—81 працаваў у Парыжы. Сфармуляваў асновы хвалевай тэорыі святла (гл.Гюйгенса—Фрэнеля прынцып), даследаваў рух цел пад дзеяннем удару, вывеў формулу цэнтраімклівага паскарэння. Вынайшаў маятнікавы гадзіннік (1657), удасканаліў падзорную трубу, адкрыў кольцы Сатурна і яго спадарожнік Тытан. Сканструяваў акуляр (акуляр Гюйгенса), вызначыў (з Р.Гукам) пастаянныя пункты тэрмометра (пункт раставання лёду і пункт кіпення вады).
Тв.:
Рус.пер. — Трактат о свете... М.; Л., 1935;
Три мемуара по механике. [Л.], 1951.
Літ.:
Франкфурт У.И., Френк А.М. Христиан Гюйгенс, 1629—1695. М., 1962.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
плюската́ць, ‑качу, ‑кочаш, ‑коча; незак.
Пералівацца, вылівацца, распырсквацца з характэрным гукам; утвараць плюскат. Ледзь варушыцца лісце ракіт, І суцішана Нёман плюскоча.Астрэйка.Рэчка шуміць. Рыба плюскоча, ганяючыся за машкарою на паверхні бягучых хваляў...Чарот.Плюскоча, плюхае вада пад калёсамі на гразкай восеньскай ці вясенняй дарозе.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пераха́ўкнуць ’перабраць; выпіць, наліць болей, чым патрэбна, перабольшыць’, перахсіўкнута (безасаб.) ’пакладзена болей нормы’ (Шпіл., Нас.: лях., Сл. Брэс.), смал.перахаўкнуць, перахаўкнуць ’выпіць гарэлкі праз меру’. Да пера- (гл.) і хаўкаць ’хутка хапаць ротам’ — ад гукапераймання хаўк! — пра хуткі рух з адпаведным гукам, хаўкнуць ’хутка, прагна праглынуць’, параўн. ахапкам (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
consonant
[ˈkɑ:nsənənt]1.
n.Phon.
а) зы́чны гук
б) лі́тара, яка́я абазнача́е зы́чны гук
2.
adj.
1) зго́дны з чым
2) сугу́чны (то́нам ці гу́кам)
3) Phys. рэзана́нсны
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Куга́1 ’крык груднога дзіцяці’ (ТСБМ, Нас., Шат., Нар. лекс.). Гукапераймальнае. Параўн. кугікаць ’крычаць (аб грудным дзіцяці), якое адпавядае гукам «ку-гі»’.