мурава́ць, мурую, муруеш, муруе; незак., што.

Будаваць, складваць з каменю або цэглы, змацоўваючы цэментам, вапнай або глінай. Мураваць сцяну. Мураваць печ. □ У школьны двор, дзе муруюць новы будынак пад майстэрні, заязджае грузавік. Юрэвіч.

[Польск. murować, ад лац. murus — сцяна.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маніпуля́цыя, ‑і, ж.

1. Складаны прыём, складанае дзеянне, якія патрабуюць спрыту, умення. Грузавік кратаўся з месца, і Міхаль Навіцкі ледзь паспяваў сачыць за таямнічымі маніпуляцыямі Васькавых рук і ног. Паслядовіч.

2. перан. Спрытнае махлярства, махінацыя.

[Фр. manipulation.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

caravan

[ˈkærəvæn]

n.

1) карава́н -у m.

2) кры́ты грузаві́к, фурго́н -а m.

3) Brit. дом-аўтапрычэ́п

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

articulate​2 [ɑ:ˈtɪkjuleɪt] v.

1. я́сна выража́ць/фармулява́ць

2. ling. артыкулява́ць; выра́зна вымаўля́ць

3. злуча́ць;

an articulated lorry/truck грузаві́к з прычэ́пам

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

тру́хля, ‑і, ж.

Абл.

1. Спарахнелы, струхлелы будынак. Ды і якая там хата — трухля адна. «Беларусь».

2. Пацяруха. Грузавік .. зароў і ўлез у самую гразь. Затрашчаў, падаўся леташні насціл, змяшалася трухля з перапрэлай чорнай граззю. Хадановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пракруці́цца, ‑кручуся, ‑круцішся, ‑круціцца; зак.

1. Павярнуцца вакол сваёй восі; зрабіць кругавы рух. Грузавік глуха забурчаў, правае кола, каля якога валтузіўся Пятрок, пракруцілася са два разы. Хадановіч.

2. Круціцца некаторы час. Дзіця пракруцілася ў ложку ўсю ноч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

juggernaut [ˈdʒʌgənɔ:t] n.

1. BrE ве́льмі вялі́кі грузаві́к (які возіць грузы на вялікія адлегласці), фу́ра

2. магу́тная сі́ла, яка́я разбура́е ўсё на сваі́м шляху́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

rumble​2 [ˈrʌmbl] v.

1. груката́ць; грыме́ць;

A lorry rumbled along the road. Па дарозе прагрукатаў грузавік.

2. бурча́ць, бурката́ць

3. BrE, infml ба́чыць наскро́зь

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

tanker

[ˈtæŋkər]

n.

1) танке́р -а m.

2) ваго́н або́ грузаві́к з цыстэ́рнай

3) танкі́ст -а m.

4) самалёт-запра́ўнік

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Lástzug m -(e)s, -züge

1) аўтапо́езд, грузаві́к з прычэ́пам, фурго́н

2) тава́рны по́езд [цягні́к]

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)