АРЛО́ЎСКІ (Яўстафій Філарэтавіч) (26.4.1863, в. Славенск Валожынскага р-на Мінскай вобл. — 15.12.1913),
гісторык, краязнавец і педагог. Скончыў Пецярбургскі гісторыка-філал.ін-т (1885), выкладаў гісторыю ў Гродзенскай гімназіі. Аўтар прац па гісторыі нас. пунктаў Гродзеншчыны, нар. адукацыі, правасл. царквы. Вывучаў ролю беларусаў у гісторыі ВКЛ. У дакладзе на 9-м археал. з’ездзе (Вільня, 1893) даказаў тоеснасць летапіснага Городенъ і сучаснага Гродна. Рабіў захады для археал. даследавання на Замкавай гары. У кн. «Гродзенская даўніна» (ч. 1, 1910) даследаваў гісторыю Гродна ад часоў заснавання да пач. 20 ст.
савецкі ваен. дзеяч. Ген.-палк. (1944). Скончыў курсы «Выстрал» (1923), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1936). У арміі з 1914, у Чырв. Арміі з 1919, удзельнік 1-й сусв. і грамадз. войнаў. З 1940 нам. камандуючага войскамі Зах. асобай ваен. акругі. У Вял.Айч. вайну камандаваў 50-й арміяй, якая ўдзельнічала ў баях пад Масквой, на Курскай дузе, вызваленні Чавусаў, Магілёва, Гродна, у аперацыі мінскі «кацёл». Пасля вайны ў Сав. Арміі. Аўтар успамінаў «Старонкі жыцця» (1961). Ганаровы грамадзянін г.Гродна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛА́Я БЕРАСТАВІ́ЦА,
вёска ў Бераставіцкім р-не Гродзенскай вобл., на аўтадарозе Вял. Бераставіца—Гродна. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на Пн ад г.п.Вял. Бераставіца, 49 км ад Гродна, 22 км ад чыг. ст. Бераставіца. 1340 ж., 476 двароў (1999). Сумеснае прадпрыемства «Тандэм», райаграпрамтэхніка і райсельгасхімія. Сярэдняя школа, 2 дамы культуры, 3 б-кі, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Царква, касцёл. Магіла ахвяр фашызму. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Помнік архітэктуры — сядзібны дом (18 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Цэнтральны дзяржаўны гістарычны архіў Беларускай ССР (Гродна) 1/481; 3/85; 11/148
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Ві́нда ’прыстасаванне для пад’ёму грузаў: бярвенняў, вады; пад’ёмнік у млыне’ (КТС, БРС, Бір. Дзярж., Сцяшк. МГ, Шат.), ст.-бел.винда ’дамкрат, прыстасаванне для падымання будаўнічых матэрыялаў, лябёдка, калаўрот-пад’ёмнік’ (з XVII ст.). Запазычана праз ст.-польск.winda (з XVI ст.) з ням.Winde < winden//wenden ’варочаць’ (Булыка, Запазыч., 64; Корчыц, Дасл. (Гродна), 1967, 131; Брукнер, 622).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рыхтава́ць ’прыводзіць у стан гатоўнасці’, ’гатаваць’, ’працаваць над чым-небудзь’ (ТСБМ), ’выпраўляць’ (Яруш.), рыхтава́цца ’рабіць прыгатаванні’, ’збірацца’ (ТСБМ; віл., беласт., в.-дзв., Сл. ПЗБ; Гарэц.), рихтовацьца ’тс’ (Нас.), рыхту́нак ’падрыхтоўка’ (Сцяшк. Сл.), ст.-бел.рихтовати ’рыхтаваць’, с.-в.-ням.richten ’накіроўваць’ (Чартко, Дасл. па літ. і мове, Гродна, 1967). Сюды ж рыхтова́ць ’парадкаваць, раўняць канцы калод у плыце’ (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АДЭ́ЛЬСК,
вёска ў Беларусі, у Гродзенскім р-не. Цэнтр сельсавета і калгаса «Пагранічны». За 24 км на Пд ад Гродна, 9 км ад шашы Гродна—Ваўкавыск. 837 ж., 283 двары (1994).
Вядома як мястэчка з 15 ст. З 1690 вёска ў Трокскім ваяв., належала Гродзенскай эканоміі. З 1808 заштатны горад Саколкаўскага пав. Гродзенскай губ. Жыхары займаліся вырабам тканін, сельскай гаспадаркай, гандлем. У 1897 у Адэльску 1462 ж. У 1921—39 у складзе Польшчы, вёска. З 1939 у БССР, з 1940 у Гродзенскім р-не.
Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Касцёл Ушэсця — помнік нар. дойлідства (1-я пал. 18 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІ́ЛЬЧАНКА (Мікалай Уладзіміравіч) (н. 4.3.1954, пас. Чырвоны Свет Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. прававед. Д-рюрыд.н. (1994), праф. (1995). Скончыў Калінінградскі ун-т (1975). З 1982 у Гродзенскім ун-це. Навук. працы па праблемах тэорыі і гісторыі бел. дзяржаўнасці, мясц. самакіравання, заканатворчасці і развіцця прававых сістэм. Распрацаваў тэорыю вяршэнства закону ва ўмовах падзелу ўлад.
Тв.:
Закон: Пробл. этимологии, социологии и логики. Мн., 1993;
Беларуская дзяржаўнасць. Гродна, 1997 (разам з І.А.Басюком);
Проблемы законотворчества и развития правовых систем. Гродно, 1997 (у сааўт.);
Гісторыя мясцовага самакіравання на Беларусі. Гродна, 2000 (разам з Н.В.Місарэвіч).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́ЙКІ,
вёска ў Гродзенскім р-не. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 16 км на Пн ад Гродна. 471 ж., 172 двары (1999). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Вару́нак ’акалічнасць, абставіны’ (Яруш.), вару́нкі ’ўмовы’ (Гарэц.); ’акалічнасці, умовы’ (Др.-Падб.). Ст.-бел.варунк ’умова’ (Чартко, Дасл. (Гродна), 59), варунок ’тс’ (з XVI ст.; Булыка, Запазыч.). Укр.варунок (з XVI ст.). Запазычанне з польск.warunek, а гэта з ням.Wahrung. Гл. Булыка, Запазыч., 57; Чартко, там жа (апошні ст.-бел.варунк выводзіць прама з ням.); Цімчанка, 189; Рудніцкі, 319; Рыхардт, Poln., 110.