бел. архітэктар. Скончыў Пецярбургскі ін-тграмадзянскіх інжынераў (1886). У 1895—1902 віцебскі губ. архітэктар, у 1902—17 губ. інжынер Віцебска, адначасова ў 1895—1917 Полацкі епархіяльны архітэктар. Паводле праектаў К. і пад яго кіраўніцтвам пабудаваны Крыжаўзвіжанская царква (1897) у Полацку, жаночая Марыінская гімназія (1902) у Віцебску. Вёў рэканструкцыю будынкаў духоўнай кансісторыі (1900), буд-ва пазямельна-сялянскага банка (1912—15, аўтар інж. К.Тарасаў) у Віцебску. Праектаваў і ажыццяўляў буд-ва цэркваў, царк.-прыходскіх школ, жылых дамоў у вёсках Віцебшчыны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІСТ,
агульная назва ў ВКЛзаканад. актаў, кодэксаў права, распарадчых і суд. дакументаў, прыватнаправавых актаў, пасланняў і інш. Вядомы: Л. ваенны — прадпісанне шляхце на мабілізацыю; Л. вываланы — дакумент аб пазбаўленні пэўнай асобы грамадзянскіх правоў і выгнанні з краіны; Л. глейтоўны — дакумент пра адтэрміноўку выканання суд. прыгавору да разгляду справы ў велікакняжацкім судзе; Л. жалезны — дакумент пра адтэрміноўку выплаты даўгоў або прыцягнення да суд. адказнасці за даўгі; Л. заручны — пісьмовая гарантыя аховы жыцця, здароўя і маёмасці адной асобы ад замахаў другой; Л. сеймавы — распараджэнне пра скліканне сейма, сеймікаў, а таксама паведамленне аб прынятых на сейме рашэннях і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дэзерці́р
(фр. déserteur)
той, хто уцёк з ваеннай службы або ўхіліўся ад выканання сваіх грамадзянскіх, службовых ці грамадскіх абавязкаў.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
Трыбуна́л ‘судовы орган для разгляду ваенных і асабліва цяжкіх грамадзянскіх злачынстваў’ (ТСБМ, Некр. і Байк.). Ст.-бел.трибуналъ (трыбуналъ) ‘вышэйшы апеляцыйны суд’ (1540 г.). Запазычана са ст.-польск.trybunał ‘вышэйшы апеляцыйны шляхецкі суд (з 1578 г.)’ (Булыка, Лекс. запазыч., 52), якое з лац.tribūnal ‘узвышэнне, на якім сядзелі магістраты (трыбуны) пры выкананні службовых абавязкаў’, ‘крэсла суддзі, палкаводца’ < tribūnus ‘чыноўнік’ (Голуб-Ліер, 489; ЕСУМ, 5, 634; SWO, 1980, 779).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
infamous
[ˈɪnfəməs]
adj.
1) нясла́ўны, бяссла́ўны; з благо́ю сла́вай, рэпута́цыяй; публі́чна зьнясла́ўлены, зганьбава́ны
2) гане́бны; паску́дны, агі́дны
3) Law пазба́ўлены грамадзя́нскіх право́ў; абмежава́ны ў право́х
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ДАГАВО́Ру цывільным праве,
пагадненне дзвюх ці больш асоб пра ўстанаўленне, змяненне або спыненне грамадзянскіх правоў і абавязкаў (пазыка, купля-продаж, даручэнне, падрад і інш.). Паводле цывільнага права Рэспублікі Беларусь дагавор можа быць заключаны ў вуснай, пісьмовай або натарыяльнай форме. Дагавор павінен адпавядаць абавязковым для яго ўдзельнікаў правілам, устаноўленым законам і інш. прававымі актамі, што дзейнічаюць на момант яго заключэння. Некаторыя віды дагавора патрабуюць рэгістрацыі ў адпаведных дзярж. органах (напр., належна аформлены дагавор куплі-продажу жылога дома павінен быць зарэгістраваны ў выканаўчым к-це мясц. Савета дэпутатаў). Дагавор набывае сілу з моманту яго заключэння. Парадак заключэння і выканання дагавора рэгулюецца грамадзянскім кодэксам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЯКО́Ў (Сяргей Фёдаравіч) (н. 22.5. 1948, г. Баранавічы Брэсцкай вобл.),
бел. мастак. Скончыў Ленінградскае вышэйшае маст.-прамысл. вучылішча імя В.Мухінай (1976). Творы вылучаюцца ўдалай арганізацыяй арх. прасторы, вобразна-пластычнымі знаходкамі, цікавай колеравай рытмікай: сграфіта «Зямля беларуская» і «Песня пра Нёман» на фасадах карпусоў прадзільна-нітачнага аб’яднання (1978), «Адпачынак» у гал. будынку прафілакторыя ВА «Азот» (1980); люстры і вітражы ў Доме грамадзянскіх абрадаў (у сааўт., 1981), люстры ў абл.драм. т-ры (у сааўт., 1984), вітражы «Поры года» для кавярні ВА «Хваля» (1991), мазаіка на рэльефе для прафілакторыя ВА «Хімвалакно» (1993; усе ў Гродне). Аўтар пейзажаў, партрэтаў, нацюрмортаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАЖЫ́НСКІ ((Pierożyński) Леан) (каля 1753—1827),
польскі і бел. акцёр, рэжысёр, антрэпрэнёр. Творчую дзейнасць пачаў як акцёр у Варшаўскім Нац. т-ры (у В.Багуслаўскага). Стваральнік і кіраўнік (1783—84) прыдворнай прафес. трупы Нясвіжскага тэатра Радзівілаў (у рэпертуары, акрамя драм. спектакляў, оперы-буфа «Джаніна і Бернардоне» Д.Чымарозы, «Вясковыя сцэны рэўнасці» Дж.Сарці, оперы «Салдат-чарнакніжнік, або Д’ябальскі пачастунак» Гаэтані, «Фраскатанка» Дж.Паізіела і інш.). Вядомы як перакладчык камедый і оперных лібрэта. У 1795 выступаў у Дзярэчыне (Зэльвенскі р-н Гродзенскай вобл.) і Вільні. Узначальваў гастролі «Кампаніі артыстаў польскай камедыі», якая наведала Украіну, Польшчу. Разглядаў тэатр як сродак эстэт. выхавання, школу грамадзянскіх дабрачыннасцей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
намакано́н
(с.-гр. nomokanon, ад гр. nomos = закон + kanon = правіла)
зборнік царкоўных канонаў і грамадзянскіх законаў, якія датычылі быту і сямейнага права Візантыйскай імперыі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
серва́ж
(фр. servage, ад лац. servus = раб)
від феадальнай залежнасці ў радзе краін сярэдневяковай Зах. Еўропы, які характарызаваўся найбольшым абмежаваннем асабістых і грамадзянскіх правоў сялян.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)